Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 90: Радок 90:
* [[Стэфан Макрэцкі]] (1862), генерал, ваенны і палітычны дзеяч [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]
* [[Стэфан Макрэцкі]] (1862), генерал, ваенны і палітычны дзеяч [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]
* [[Зыгмунт Макрэцкі]] (1865), вучоны-біёлаг
* [[Зыгмунт Макрэцкі]] (1865), вучоны-біёлаг

{{Тарноўскі сельсавет}}


[[Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна]]

Версія ад 12:06, 18 лютага 2013

Вёска
Дзітрыкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
191 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовы індэкс
231312
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852036
Дзітрыкі на карце Беларусі ±
Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет) (Беларусь)
Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет)
Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет) (Гродзенская вобласць)
Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет)

Дзі́трыкі, вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад горада Ліда, ля ракі Дзітва, на шашы Гродна — Навагрудак.

У вёсцы ёсць магазін, фельдшарска-акушэрскі пункт, бібліятэка.

Гістарычны нарыс

Назва вёскі звязана з ракой Дзітва і мае, праўдападобна, старажытныя, балцкія карані.

Людзі жылі ў гэтай мясцовасці з глыбокай старажытнасці. На хутары Ерэмеевічы ля дому Супрон Юзэфы знойдзена каменная свідраваная сякера эпохі бронзы, а таксама крамянёвыя прылады працы. На супрацьлеглым беразе Дзітвы — ў вёсцы Ольжава — знаходзіцца гарадзішча другой паловы І тыс. н.э. (мясцовая назва «Шведская гара»), рэшткі селішча. У вёсцы Любары — курганападобныя насыпы.

Вядома, што ў першай палове ХІХ ст. маёнтак Дзітрыкі належаў Эдварду Макрэцкаму. У 1834 колькасць душ мужчынскага насельніцтва ў маёнтку складала 61 (не лічачы ўласніка).

На пачатку ХХ ст. Дзітрыкі належалі да Тарноўскай воласці Лідскага павета. У вёсцы было 243 жыхары, 231 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак (двор) Макрэцкіх, 28 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі. Каля маёнтка знаходзілася маляўнічае возера, сад.

З 1921 па 1939 Дзітрыкі ў складзе Польшчы. Вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства паводле перапісу насельніцтва 1921 налічвала 36 жылых пабудоў, 211 жыхароў.

Пасля прыходу бальшавіцкай улады маёнтак разрабаваны, на месцы панскага дому заложаны будынак школы.

У 1971 ў Дзітрыках было 63 двары, 159 жыхароў. У 1996 — 83 падвор'і, 200 жыхароў. У 2004 годзе было 77 двароў, 191 чал.

Вядомыя асобы