Стоўбцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат зьмяніў sr:Стоўбцы на sr:Стовбци
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат зьмяніў sr:Стовбци на sr:Стовпци
Радок 111: Радок 111:
[[pl:Stołpce]]
[[pl:Stołpce]]
[[ru:Столбцы]]
[[ru:Столбцы]]
[[sr:Стовбци]]
[[sr:Стовпци]]
[[uk:Столбці]]
[[uk:Столбці]]
[[zh:斯托爾布齊]]
[[zh:斯托爾布齊]]

Версія ад 14:33, 18 лютага 2013

Горад
Стоўбцы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
164 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
15,4 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222666
Аўтамабільны код
5
СААТА
6254501000
Афіцыйны сайт
Стоўбцы на карце Беларусі ±
Стоўбцы (Беларусь)
Стоўбцы
Стоўбцы (Мінская вобласць)
Стоўбцы

Стоўбцы — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Стаўбцоўскага раёна, на правым беразе р. Нёман. У 78 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Брэст; каля аўтамагістралі Мінск-Брэст, вузел аўтадарог на Мір, Івянец, Нясвіж, Рубяжэвічы. Насельніцтва 15,5 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Вядомыя з 1-ай пал. 16 ст. (па некаторых звестках, з 1511) у ВКЛ. У пач. 17 ст. мястэчка ў Мінскім павеце належала А. Слушцы, які ў 1623 заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна разбураныя. З пач. 18 ст. валоданне С. Дэнгофа, з 1728 — Чартарыйскіх, цэнтр графства. У 1729 мястэчка атрымала магдэбургскае права. З 1793 у складзе Расійскай імперыі, з 1796 цэнтр воласці Мінскага павета. У 1871 у 2 км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудаваная аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921—1939 у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».

Культура

Раённая філармонія. Мастацкая галерэя. У Акінчыцах мемарыяльная сядзіба Я. Коласа (частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа).

Выдатныя мясціны

  • Стаўбцоўская Свята-Ганнінская царква

Вядомыя асобы

Літаратура

У Сеціве

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.