Махэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ko:말갈
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
| popplace = [[Далёкі Усход]]
| popplace = [[Далёкі Усход]]
| langs = махэ
| langs = махэ
| rels = [[анімізм]], [[шаманізм]], [[будызм]]
| rels = [[культ продкаў]], [[шаманізм]], [[будызм]]
| related = [[удэгейцы]], [[нанайцы]]
| related = [[удэгейцы]], [[нанайцы]]
}}
}}
Радок 13: Радок 13:


==Паходжанне==
==Паходжанне==
Махэ звычайна атаясамляюць са старажытным народам ''уцзы'', які паходзіў з басейна [[Рака Сунгары|ракі Сунгары]] і лічыцца [[этнас]]ам [[тунгуса-маньчжурскія народы|тунгуса-маньчжурскага]] паходжання. У [[IV стагоддзе|IV]] - [[V стагоддзе|V]] стст. назва махэ выціскае назву [[ілоу]]. Мяркуецца, што з [[II стагоддзе|II]] - [[III стагоддзе|III]] стст. тунгуса-маньчжурскія плямёны рухаліся на землі гэтага народа і ў выніку паступова асімілявалі яго. З прыходам махэ звязваюць распаўсюджанне [[конегадоўля|конегадоўлі]]. Але той факт, што ў апісаннях махэ [[кітай]]скія крыніцы прыводзяць прыкметы ілоу, сведчыць, што ілоу маглі быць або непасрэднымі продкамі махэ, або аказалі вельмі істотны ўплыў на фарміраванне іх [[культура|культуры]].
Махэ звычайна атаясамляюць са старажытным народам ''уцзы'', які паходзіў з басейна [[Рака Сунгары|ракі Сунгары]] і лічыцца [[этнас]]ам [[тунгуса-маньчжурскія народы|тунгуса-маньчжурскага]] паходжання. У [[IV стагоддзе|IV]] - [[V стагоддзе|V]] стст. назва махэ выціскае назву [[ілоу]]. Мяркуецца, што з [[II стагоддзе|II]] - [[III стагоддзе|III]] стст. тунгуса-маньчжурскія плямёны рухаліся на землі гэтага народа і ў выніку паступова асімілявалі яго. З прыходам махэ звязваюць распаўсюджанне [[конегадоўля|конегадоўлі]]. Але той факт, што ў апісаннях махэ [[кітай]]скія крыніцы прыводзяць прыкметы ілоу, сведчыць, што ілоу маглі быць або непасрэднымі продкамі махэ, або аказалі вельмі істотны ўплыў на фарміраванне іх [[культура|культуры]].

==Гісторыя==
У [[477]] г. махэ накіравалі пасольства ў [[Кітай]] для заключэння ваеннага саюза супраць дзяржавы [[Кагуро]]. Хаця Кітай не падтрымаў махэ, зносіны паміж гэтым народам і імперыяй набылі сталы характар. Пасольствы суправаджаліся багатымі ўзаемнымі дарамі. Кітайцы апісвалі махэ як надзвычай ваяўнічых людзей, якія вялі войны з суседзямі, у тым ліку з Кагуро і [[кідані|кіданямі]]. [[Дынастыя Тан]] выкарыстоўвала воінаў махэ ў войнах супраць кіданяў і [[тыбетцы|тыбетцаў]]. У [[628]] г. землі Тудзіцы, аднаго з правадыроў махэ, былі па яго асабістай ініцыятыве ўключаны ў склад імперыі. Ён сам і яго сын атрымалі высакародныя тытулы.

У канцы [[VI стагоддзе|VI]] - пачатку [[VII стагоддзе|VII]] ст. з-за аслаблення Кітая і нападаў кіданяў махэ ўвайшлі ў саюз з Кагуро і [[цюркі|цюркамі]]. З [[598]] г. Кітай распачаў шэраг ваенных кампаній супраць саюзу Кагуро і махэ. Асабліва жорсткае паражэнне ад кітайцаў і цюркаў саюзнікі пацярпелі ў [[бітва|бітве]] пад крэпасцю Аншы, якая цягнулася 80 дзён. У [[668]] г. Кагуро пала. Частка плямён махэ пры гэтым распалася або трапіла ў палон да кітайцаў і іх саюзнікаў.

У [[698]] г. Цзожун, правадыр махэ і сын аднаго з палкаводцаў Кагуро, паўстаў супраць Кітая. Ён стварыў дзяржаву Чжэнь, якая ў [[VIII стагоддзе|VIII]] ст. атрымала назву [[Бахай]], а яе кіраўнікі атрымалі ад імператара высакародны тутул спадчынных уладароў-ванаў.


==Літаратура==
==Літаратура==

Версія ад 22:27, 18 лютага 2013

Ілоу
Карта рассялення "усходніх варвараў" на Далёкім Усходзе
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Далёкі Усход
Мова махэ
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, будызм
Блізкія этнічныя групы удэгейцы, нанайцы

Махэ (кіт.: 靺鞨, кар.: 말갈) — старажытны народ, насельнікі Далёкага Усходу (тэрыторыі сучаснага Кітая, КНДР і Прыморскага края Расіі).

Паходжанне

Махэ звычайна атаясамляюць са старажытным народам уцзы, які паходзіў з басейна ракі Сунгары і лічыцца этнасам тунгуса-маньчжурскага паходжання. У IV - V стст. назва махэ выціскае назву ілоу. Мяркуецца, што з II - III стст. тунгуса-маньчжурскія плямёны рухаліся на землі гэтага народа і ў выніку паступова асімілявалі яго. З прыходам махэ звязваюць распаўсюджанне конегадоўлі. Але той факт, што ў апісаннях махэ кітайскія крыніцы прыводзяць прыкметы ілоу, сведчыць, што ілоу маглі быць або непасрэднымі продкамі махэ, або аказалі вельмі істотны ўплыў на фарміраванне іх культуры.

Гісторыя

У 477 г. махэ накіравалі пасольства ў Кітай для заключэння ваеннага саюза супраць дзяржавы Кагуро. Хаця Кітай не падтрымаў махэ, зносіны паміж гэтым народам і імперыяй набылі сталы характар. Пасольствы суправаджаліся багатымі ўзаемнымі дарамі. Кітайцы апісвалі махэ як надзвычай ваяўнічых людзей, якія вялі войны з суседзямі, у тым ліку з Кагуро і кіданямі. Дынастыя Тан выкарыстоўвала воінаў махэ ў войнах супраць кіданяў і тыбетцаў. У 628 г. землі Тудзіцы, аднаго з правадыроў махэ, былі па яго асабістай ініцыятыве ўключаны ў склад імперыі. Ён сам і яго сын атрымалі высакародныя тытулы.

У канцы VI - пачатку VII ст. з-за аслаблення Кітая і нападаў кіданяў махэ ўвайшлі ў саюз з Кагуро і цюркамі. З 598 г. Кітай распачаў шэраг ваенных кампаній супраць саюзу Кагуро і махэ. Асабліва жорсткае паражэнне ад кітайцаў і цюркаў саюзнікі пацярпелі ў бітве пад крэпасцю Аншы, якая цягнулася 80 дзён. У 668 г. Кагуро пала. Частка плямён махэ пры гэтым распалася або трапіла ў палон да кітайцаў і іх саюзнікаў.

У 698 г. Цзожун, правадыр махэ і сын аднаго з палкаводцаў Кагуро, паўстаў супраць Кітая. Ён стварыў дзяржаву Чжэнь, якая ў VIII ст. атрымала назву Бахай, а яе кіраўнікі атрымалі ад імператара высакародны тутул спадчынных уладароў-ванаў.

Літаратура