Томская вобласць: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: vec:Oblast' de Tomsk
др r2.7.3) (робат выняў: diq:Tomsk (eyalet)
Радок 92: Радок 92:
[[cv:Томск облаçĕ]]
[[cv:Томск облаçĕ]]
[[de:Oblast Tomsk]]
[[de:Oblast Tomsk]]
[[diq:Tomsk (eyalet)]]
[[el:Περιφέρεια Τομσκ]]
[[el:Περιφέρεια Τομσκ]]
[[en:Tomsk Oblast]]
[[en:Tomsk Oblast]]

Версія ад 00:35, 20 лютага 2013

Томская область
Томская вобласць
герб
герб
сцяг
сцяг
Афіцыйная мова руская
Тып суб'екту федэрацыі Вобласць
Федеральная акруга Сібірская
Эканамічная акруга Заходне-Сібірская
Сталіца Томск
Губернатар Віктар Крэс
Плошча
- Усяго
- % Вада
16 месца
316 900 км2
Насельніцтва
- Усяго (2005)
- Шчыльнасць
51 месца
1036,6 тыс.
3,3/км²
Аўтамабільны код 70
Часавы пояс MSK+3

Томская вобласць, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на ўсходзе Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Томск. Створана 13 жніўня 1944 года.

Прырода

Плошча вобласці 316,9 тысяч км² (16-е месца па плошчы сярод суб'ектаў Расійскай Федэрацыі), што складае 1,9 % ад агульнай тэрыторыі Расіі. Працягласць з поўначы на поўдзень — каля 600 км, з захаду на ўсход — 780 км. Такім чынам, па плошчы Томская вобласць прыкладна на 1,5 % больш за Польшчу (і амаль у 40 раз менш за Польшчу па насельніцтве). Томская вобласць мяжуе на поўначы з Цюменскай вобласцю і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай, на поўдні — з Кемераўскай і Новасібірскай абласцямі, на захадзе — з Омскай вобласцю, на ўсходзе з Краснаярскім краем.

Вялікая частка тэрыторыі вобласці цяжкадаступная, бо ўяўляе сабою тайгу (лясы займаюць 63 % плошчы) і балоты (28,9 %, у прыватнасці самае буйнае ў свеце Васюганскае балота). Самы высокі пункт вобласці — 274 м над узроўнем мора, самы нізкі — 34 м над узроўнем мора. Найбуйнейшае возера — Мірнае (Парабельскі раён), плошча люстэрка 18,3 км².

Клімат рэзка кантынентальны. Галоўная рака — Об, перасякае вобласць па дыяганалі з паўднёвага ўсходу на поўначны захад, дзелячы вобласць на дзве амаль роўныя часткі.

Насельніцтва і гаспадарка

Насельніцтва 1036,5 тыс. чалавек (1.01.2006), з якіх у гарадах пражываюць 68,1 %. Нацыянальны склад: рускія – 88,2%, украінцы – 2,6, татары – 2,1%.

Падзяляецца на 16 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Томск, Северск.

Галоўныя галіны прамысловасці – машынабудаванне і металаапрацоўка, лясная і нафтавая. Усе машынабудаўнічыя і металаапрацоўчыя прадпрыемствы сканцэнтраваны галоўным чынам у Томску і часткова ў Колпашава і Северске. Найбуйнейшыя лесазаводы - Магачынскі, Кецкі, Асінаўскі і Томскі. Нафтаздабыча вядзецца ў асноўным на паўночным захадзе і захадзе вобласці, у раёне пас. Аляксандраўскае і басейне р. Васюган. У раёне Томска размешчаны буйны нафтахімічны камбінат.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць каля 5% тэрыторыі вобласці. Тут у невялікіх колькасцях выгадоўваюць пшаніцу, лён, бульба і гародніна. Разводзяць буйны рагаты скот, свінняў, авечак і коз, хатняй птушку. Развітыя пушная здабыча (вавёрка, собаль, андатра, каланок) і зверагадоўля (серабрыста-чорная лісіца).

Сімволіка

Некаторыя населеныя пункты

Вядомыя асобы

Спасылкі