Хуанхэ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
SantoshBot (размовы | уклад) др r2.7.3) (робат дадаў: pa:ਹਵਾਂਗ ਹੋ |
др r2.7.2+) (робат зьмяніў sr:Хоангхо на sr:Хуангхе |
||
Радок 111: | Радок 111: | ||
[[sl:Rumena reka]] |
[[sl:Rumena reka]] |
||
[[sq:Lumi Huang He]] |
[[sq:Lumi Huang He]] |
||
[[sr: |
[[sr:Хуангхе]] |
||
[[sv:Gula floden]] |
[[sv:Gula floden]] |
||
[[sw:Mto Njano]] |
[[sw:Mto Njano]] |
Версія ад 13:30, 20 лютага 2013
Хуанхэ | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 4845 км |
Басейн | 752 000 км² |
Расход вады | 2 571 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Kariqu[d][1][2] і Bayan Har Mountains[d] |
• Вышыня | 4500 м |
Вусце | Жоўтае мора |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бахайскі заліў |
|
|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуанхэ (кіт. 黄河, Жоўтая рака) — рака на ўсходзе Кітая, адна з найбольшых рэк Азіі.
Даўжыня 4845 км, плошча басейна 771 тыс. км² (паводле іншых звестак, адпаведна 4670 км і 745 тыс. км²).[3] Пачынаецца на ўсходзе Тыбецкага нагор'я на вышыні больш за 4 тыс. м, цячэ праз азёры Арын-Нур і Джарын-Нур. Скразнымі цяснінамі прарывае адгор'і Куньлуня і Наньшаня, утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні агінае плато Ордас, перасякае і размывае Лёсавае плато. Ніжэй, у глыбокіх цяснінах, прарываецца праз Шаньсійскія горы і на працягу 700 км цячэ па Вялікай Кітайскай раўніне. Упадае ў заліў Бахайвань Жоўтага мора, утварае дэльту.
Асноўныя прьггокі: Датунхэ, Фыньхэ, Цыньхэ (злева), Таахэ, Вэйхэ, Лахэ (справа).
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 тыс. м³/сек. Рэжым мусонны, летняя паводка з пад'ёмам узроўню на раўнінах на 4-5 м, у гарах — да 15-20 м. Выносіць штогод 1300 млн. т наносаў. Вада мутная, жоўтая (адсюль назва). У ніжнім цячэнні ў выніку намнажэння наносаў рэчышча прыўзнята над раўнінай на 3-10 м.
Для аховы ад навадненняў Xуанхэ і яе прытокі абвалаваны дамбамі (даўж. каля 5 тыс. км). Нярэдка прарывае дамбы, перамяшчае рэчышча (да 800 км), учыняе катастрафічныя паводкі.
Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС Люцзяся і Саньмынься. Злучана Вяпікім каналам з р. Хуайхэ. Суднаходная на асобных участках (пераважна на Вялікай Кітайскай раўніне). Даліна Xуанхэ густа населена. На рацэ буйныя гарады: Ланьчжоў, Баатоў, Лаян, Чжэнчжоў, Кайфын, Цзінань.
- ↑ (not translated to zh-hans) 黄河鱼类志:黄河鱼类专著及鱼类学文选 — 基隆市, 青岛市: 2015. — 640, 495 с. — ISBN 978-957-8596-77-1
- ↑ 王际桐 扎陵、鄂陵两湖的定位和正名 // 民族语文 — 1983. — вып. 02. — ISSN 0257-5779
- ↑ БелЭн, т.17