Вікторыя Фёдараўна Азаранка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 84: Радок 84:
* 2013 — Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Мельбурн, Аўстралія)
* 2013 — Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Мельбурн, Аўстралія)
* 2013 - Доха (Катар)
* 2013 - Доха (Катар)

==Статыстыка выступленняў Вікторыі Азаранкі==

===Фіналы турніраў Вялікага шлема===

====Адзіночны разрад: 3 (2–1)====
{|class="sortable wikitable"
|-
!Вынік
!Год
!width=200|Чампіянат
!Пакрыццё
!width=200|Апанент
!width=150|Лік
|- style="background:#ffc;"
|bgcolor=98FB98|Пераможца||[[2012 Aдкрыты чампіянат Аўстраліі – Жанчыны, адзіночны разрад |2012]]||[[Australian Open]]||Цвёрдае пакрыццё||{{flagicon|RUS}} [[Марыя Шарапава]]||6–3, 6–0
|- style="background:#ccf;"
|bgcolor=ffa07a|Фіналіст||[[2012 Aдкрыты чампіянат ЗША - Жанчыны, адзіночны разрад|2012]]||[[US Open (tennis)|US Open]]||Цвёрдае пакрыццё||{{flagicon|USA}} [[Сярэна Уільямс]]||2–6, 6–2, 5–7
|- style="background:#ffc;"
|bgcolor=98FB98|Winner||[[2013 Aдкрыты чампіянат Аўстраліі – Жанчыны, адзіночны разрад|2013]]||Australian Open <small>(2)||Цвёрдае пакрыццё||{{flagicon|CHN}} [[Лі На (tennis)|Лі На]]|| 4–6, 6–4, 6–3
|}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 14:31, 21 лютага 2013

Тэніс
Вікторыя Азаранка
Нарадзілася 31 ліпеня 1989(1989-07-31) (34 гады)
Мінск, СССР
Грамадзянства Беларусь
Рэзідэнцыя
Рост 183 см
Вага 66 кг
Прафесійная кар’ера з 2003
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Самюэль Cюмік
Дэйв Мэцьюс
Прызавыя грошы 19 760 928
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 362 - 132
Тытулы 16 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (30 студзеня 2012)
Цяперашні рэйтынг 2 (18 лютага 2013)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (2012, 2013)
Францыя 1/4 фіналу (2009, 2011)
ЗША фінал (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 135-51
Тытулы 6 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 7 (7 ліпеня 2008)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2008, 2011)
Францыя фінал (2009)
ЗША

2-гі круг (2009) |- bgcolor="#B0E0E6" align=center |colspan=3 | Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды

Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 8 кастрычніка 2012
Алімпійскія ўзнагароды
Тэніс (жанчыны)
Золата Лондан 2012 Змяшаны парны разрад
Бронза Лондан 2012 Адзіночны разрад

Вікторыя Фёдараўна Азаранка (31 ліпеня 1989, Мінск) — беларуская тэнісістка. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010). Алімпійская чэмпіёнка 2012 у міксце.

Біяграфія

Тэнісам займаецца з 7 гадоў. Да восені 2004 года Вікторыя Азаранка трэніравалася ў Беларусі, рэгулярна выязджаючы на міжнародныя турніры. Пачаткам выступлення на міжнародных юнацкіх турнірах стаў 2002 год, а ўжо ў 2003 годзе Вікторыя выйграла першы міжнародны турнір у Ташкенце. У кастрычніку 2004 года перабралася ў Марбелью (Іспанія), каб трэніравацца ў тэніснай акадэміі. Трэнерам стаў нямецкі адмысловец, колішні трэнер Штэфі Граф. Знаходжанне ў Іспаніі аплачваў беларускі спонсар — «Белтэхэкспарт». Пазней Вікторыя перабралася ў Скоттсдэйл (штат Арызона, ЗША), дзё ёю апекавалася сям'я расійскага хакеіста Мікалая Хабібуліна.

Будучы юніёркаю, Вікторыя Азаранка стала чампіёнкаю Еўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможцаю каманднага Кубку Еўропы ва ўзросце да 14 і 16 гадоў. На яе рахунку - перамога на юнацкіх турнірах «Вялікага шлема»: Уімблдон у парным разрадзе (чэрвэнь 2004 года; разам з беларускай Вольгай Гаварцовай), Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Australian Open) у адзіночным і парным разрадах (студзень 2005), Адкрыты чампіянат Францыі (Roland Garros) у парным разрадзе (2005; разам з венгеркай Агнеш Савай), Адкрыты чампіянат ЗША ў адзіночным разрадзе (2005). Дзякуючы гэтым дасягненням у 2005 годзе Азаранка заняла першы радок у рэйтынгу дзяўчын-тэнісістак ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў (31 студзеня 2005 года), а па выніках сезону стала чампіёнкаю свету сярод юніёрак па версіі Міжнароднай тэніснай федэрацыі ITF. 2005 год стаў апошнім у юніёрскай кар'еры Азаранкі - у кастрычніку 2005 года Вікторыя была ўжо ў шэрагу 200 лепшых тэнісістак свету - у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) яна займала 149-е месца.

10 студзеня 2009 ўпершыню перамагла на турніры WTA (Брысбен, прызавы фонд $220 тыс.). Раней Вікторыя Азаранка 4 разы доходзіла да фіналаў падобных турніраў. У сярэдзіне студзеня 2008 займала ў сусветным рейтынгу 14-ю пазіцыю.

22 лютага 2009 Вікторыя Азаранка стала пераможцай турніру WTA Regions Morgan Championships-2009, які праходзіў у Мэмфісе (ЗША). Гэты турнір яна выйграла не толькі ў адзіночным, а і ў парным разрадах.

У сакавіку 2009 на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з агульным прызавым фондам $4,5 млн. Вікторыя Азаранка стала пераможцай жаночых парных спаборніцтваў (разам з расіянкаю Верай Званаровай) і дайшла да паўфіналу ў адзіночным разрадзе. У апублікаваным 23 сакавіка 2009 рэйтынгу WTA заняла 10-ю пазіцыю, як у адзіночным, так і ў парным разрадах, упершыню ў кар'еры прабіўшыся ў дзясятку мацнейшых тэнісістак свету.

4 красавiка 2009 тэнісістка стала пераможцай турніру WTA ў Маямі з прызавым фондам $4,5 млн. Пасля гэтага ў рэйтынгу WTA перамясцілася на 8-ю пазіцыю. Па выніках 2009 ў рэйтынг-лісце WTA Вікторыя Азаранка заняла 7-е месца.

1 жніўня 2010 Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам $700 тыс. 24 кастрычніка ў Маскве беларуская тэнісістка выйграла Кубак Крамля.

2 красавіка 2011 Вікторыя Азаранка ў другі раз стала пераможцай на буйным турніры ў амерыканскім Маямі, пасля чаго ўзнялася на 6-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. 10 красавіка яна выйграла тэнісны турнір з прызавым фондам $220 тыс. у іспанскай Марбельі і ўпершыню ў кар'еры заняла 5-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. У верасні 2011 ўзнялася на трэцяе месца ў сусветным рейтынгу.

13 студзеня 2012 Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Сіднэі (Аўстралія) з прызавым фондам $637 тыс. 28 студзеня 2012 выйграла Australian Open, стаўшы, такім чынам, першаю ў гісторыі тэніса прадстаўніцаю Беларусі - пераможцаю турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. У фінальным матчы Азаранка літаральна разграміла Марыю Шарапаву (6:3, 6:0). З 30 студзеня па 10 чэрвеня 2012 году ўзначальвала сусветны рейтынг WTA. У гэты перыяд Азаранка выйграла прадстаўнічы турнір у Досе (Катар) і турнір прэм'ер-катэгорыі ў амерыканскім горадзе Індыян-Уэлс. Пераможная серыя Азаранкі з пачатку года склала 26 матчаў. Пачынаючы з сярэдзіны вясны назіралася пагаршэнне вынікаў. Не надта паспяховае выступленне на Адкрытым чампіянаце Францыі не дазволіла Азаранцы ўтрымацца на вяршыні рэйтынгу, і яна на 4 тыдні саступіла першы радок расіянцы Марыі Шарапавай. На Алімпійскіх гульнях у Лондане беларуская змяшаная тэнісная пара ў складзе Максіма Мірнага і Вікторыі Азаранкі сталі алімпійскімі чэмпіёнамі. У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале амерыканцы Сярэне Уільямс, але выйграла матч за бронзавы мядаль у расіянкі Марыі Кірыленкі. Пасля Алімпіяды Азаранка вярнулася на вяршыню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і ўтрымлівала лідарства на працягу 32 тыдняў. За гэты час Вікторыя выйграла прэстыжны Адкрыты чампіянат Кітая, а таксама турнір WTA ў Лінцы. Такім чынам, у сезоне-2012 Азаранка выйграла 6 турніраў, давёўшы колькасць тытулаў да 14. Таксама Азаранка за 2012 год зарабіла рэкордную суму прызавых грошай, абагнаўшы па гэтым паказчыку Сярэну Уільямс.

26 студзеня 2013 другі раз запар Вікторыя Азаранка выйграла Australian Open, перамогшы ў драматычным трохсэтавым паядынку кітайскую тэнісістку Лі На (5 нумар сусветнага рэйтынгу), а 17 лютага паспяхова абараніла тытул пераможцы турніру ў Досе, упершыню з 2009 года перамогшы Сярэну Уільямс. Аднак гэтая перамога не дазволіла Азаранцы ўтрымаць першы радок у рэйтынгу WTA, паколькі яна не атрымала новых пунктаў, у адрозненне ад Уільямс, якая летась не ўдзельнічала ў гэтым турніры. Пачынаючы з 18 лютага Вікторыя Азаранка - на другім месцы ў рэйтынгу, а яе лідарства працягвалася агулам 51 тыдзень - гэта 10 вынік ад пачатку Адкрытай эры.

Перамогі ў турнірах WTA Tour у адзіночным разрадзе

  • 2009 — Брысбэйн (Аўстралія)
  • 2009 — Мэмфіс (ЗША)
  • 2009 — Маямі (ЗША)
  • 2010 — Стэнфард (ЗША)
  • 2010 — Масква (Расея)
  • 2011 — Люксембург (Люксембург)
  • 2011 — Марбэлля (Іпанія)
  • 2011 — Маямі (ЗША)
  • 2012 — Сіднэй (Аўстралія)
  • 2012 — Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Мельбурн, Аўстралія)
  • 2012 - Доха (Катар)
  • 2012 - Індыян-Уэлс (ЗША)
  • 2012 - Адкрыты чампіянат Кітая (Пякін, КНР)
  • 2012 - Лінц (Аўстрыя)
  • 2013 — Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Мельбурн, Аўстралія)
  • 2013 - Доха (Катар)

Статыстыка выступленняў Вікторыі Азаранкі

Фіналы турніраў Вялікага шлема

Адзіночны разрад: 3 (2–1)

Вынік Год Чампіянат Пакрыццё Апанент Лік
Пераможца 2012 Australian Open Цвёрдае пакрыццё Расія Марыя Шарапава 6–3, 6–0
Фіналіст 2012 US Open Цвёрдае пакрыццё Злучаныя Штаты Амерыкі Сярэна Уільямс 2–6, 6–2, 5–7
Winner 2013 Australian Open (2) Цвёрдае пакрыццё Кітай Лі На 4–6, 6–4, 6–3

Літаратура

  • Азаренко Виктория // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

Спасылкі


  1. WTA website