Грунвальдская бітва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: га ордэну → га ордэна (3), трыкутнік → трохвугольнік, == У Сеціве == → == Спасылкі ==, Вялікае княства Літоўскае → Вя using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Абраны артыкул класічным правапісам|be-x-old|Грунвальдзкая бітва}}
{{Бітва
{{Бітва
| Канфлікт = Грунвальдская бітва
| Канфлікт = Грунвальдская бітва

Версія ад 16:51, 22 лютага 2013

Шаблон:Абраны артыкул класічным правапісам

Грунвальдская бітва
Асноўны канфлікт: Вялікая вайна, 1409-1411
Ян Матэйка. «Грунвальдская бітва» (1878)
Дата 15 ліпеня 1410
Месца Грунвальд (Таненберг), зараз Польшча
Вынік перамога польска-літоўскага войска
Праціўнікі
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг ВКЛ ВКЛ
Тэўтонскі ордэн
Камандуючыя
Ягайла
Вітаўт
Ульрых фон Юнгінген
Сілы бакоў
32.000 чалавек 10.000 чалавек
Страты
Невядома 8.000 забіта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грунвальдская бітва або бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт; 31,5 тыс.ч.[1]), і войскам Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген; 27 тыс.ч., гарматы[1]), якая адбылася ў час Вялікай вайны (14091411) недалёка ад вёсак Грунвальд і Таненберг (Усходняя Прусія, сучасная Польшча).

Поўную перамогу, пасля цэладзённага змагання, узяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінулі 18 тыс. нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тыс. былі ўзяты ў палон, а ўратавалася толькі трохі больш за 1400 чалавек. Былі забраныя ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска.

Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Але палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.

Перад бітвай

«Вялікая вайна, 1409—1411» паўстала з-за імкнення Вялікага Княства Літоўскага вярнуць знаходзіўшыяся пад уладай Тэўтонскага ордэна літоўскія землі (Жамойтыю); Польшча выступала саюзнікам княства ў гэтым канфлікце.

3 ліпеня 1410 злучаныя польска-літоўскія войскі пад камандаваннем польскага караля Уладзіслава II Ягайла (Ягелона) зрушыліся да мяжы валадарстваў Тэўтонскага ордэна, насустрач ім з сталіцы ордэнскіх валадарстваў Марыенбурга (сучасны Мальбарк) выйшла войска пад камандаваннем вялікага магістра ордэна Ульрыха фон Юнгінгена. Сярод тэўтонцаў, акрамя ўласна членаў ордэна і іх васалаў, былі рыцары з Германіі, Францыі і Англіі, а гэтак жа найміты швейцарцы, англічане і інш., усяго 51 сцяг, агульнай колькасцю 27 тыс. чалавек. Польскае войска ўключала ўласна польскія палкі, палкі наймітаў (чэхаў і ўлахаў), а гэтак жа палкі «зямлі Леапольскай», «зямлі Падольскай, якая мела тры сцяга, з прычыны шматлікасці свайго насельніцтва», «зямлі Галіцкай»; у літоўскім войску, якім камандаваў вялікі князь Літоўскі Вітаўт, стрыечны брат Ягайлы, знаходзіліся Гродзенская, Каўнаская, Лідская, Смаленская, Мсціслаўская і Аршанская (пад камандаваннем князя Смаленскага Сямёна Лінгвена Альгердавіча), Полацкая, Віцебская, Кіеўская, Пінская, Наўгародская, Брэсцкая, Валкавыская, Драгічынская, Мельніцкая, Крамянецкая, Стародубская харугвы; на баку саюзнікаў выступала таксама татарская конніца. Усяго польска-літоўскае войска налічала 91 харугву, 32 тыс. чалавек.

15 ліпеня супернікі сышліся на раўніне ў трохвугольніку паміж сёламі Грунвальд, Таненберг (цяпер — Стэмбарк) і Людвігсдорф (цяпер — Ладвігава). Войскі ордэна выбудаваліся фронтам у 2 км паміж Грунвальдам і Танебергам у дзве лініі. Правае крыло першай лініі ўзначальваў Конрад Ліхтэнштэйн, левае — Фрыдрых Валенрод, другую лінію — сам вялікі магістр. Саюзнікі выбудаваліся ў тры лініі на працягу 2,5 км паміж Грунвальдам і Людвігсдорфам. На левым крыле знаходзіліся палякі (сумесна з чэхамі, руссю і інш.) пад камандаваннем кароннага маршала Польшчы Збігнева з Бжэзя, трэцяя лінія — на чале з самім Уладзіславам, на правым — літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Вітаўта, на крайнім правым флангу — татарская конніца Джэлал-эд-Дзіна, старэйшага сына Тахтамыша.

Сілы бакоў

Тэўтонскі ордэн

Вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген прывёў на бітву асноўную армію Ордэна, у якую ўваходзілі найміты і госці з Еўропы (гл.далей: Войска Тэўтонскага ордэна). Арганізацыйна армія складалася з 51 харугвы агульным лікам 21 тыс. конных рыцараў і 6 тыс. пяхоты і артылерыстаў. Апроч гэтага, у абозе было каля 5 тыс. чэлядзі. Армія была добра ўзброеная і мела багаты баявы досвед.

Польшча і ВКЛ

Агульны лік саюзнага войска дасягаў 31,5 тыс.ч., сярод іх 18 тыс. польскіх конных рыцараў і 2 тыс. пяхоты, 11 тыс. лёгкай конніцы ВКЛ і 500 пяхоты. У склад польскага войска ўваходзілі не толькі польскія, але і чэшска-мараўскія атрады. Арганізацыйна войска складалася з 50[2] польскіх харугваў і 40 харугваў ВКЛ. У войску ВКЛ было 4[3] харугвы з этнічна літоўскіх землях, 36 з зямляў Русі (у т.л. 28 з земляў у беларускіх этнічных межах, 8 — з украінскіх).

Смаленскія палкі

Вядомыя ў рускай і савецкай гістарыяграфіі «тры рускія смаленскія палкі (харугвы)» этнічна былі не рускімі ў сучасным значэнні слова, а бясспрэчна беларускімі, зважаючы на тагачасныя этнаграфічныя межы[4], і, відаць, складаліся з воінаў са Смаленска і з Полацка або Мсціслава. Князь Ноўгарада Вялікага Лугвен-Сымон Альгердавіч, які камандаваў і гэтымі трыма палкамі, і наогул палкамі паўночнай часткі ВКЛ, меў пры сабе і ноўгарадскі атрад.

Бітва

Схема бою.
Схема бою.

Бітва пачалася апоўдні з наступу лёгкай конніцы Вітаўта на левы фланг тэўтонцаў. Напад быў сустрэты артылерыйскім залпам (верагодна, першае і малапаспяховае ўжыванне палявой артылерыі). Следам за лёгкай конніцай у бой пайшлі астатнія харугвы, якім ужо не пагражала небяспека гарматных стрэлаў і лучнікаў. У адказ пачалося контрнаступленне цяжкай кавалерыі Валенрода. Адначасова з гэтым у бой уцягнуліся першыя польскія войскі першай лініі і правы фланг Ордэна.

Літоўская кавалерыя не змагла процістаяць тэўтонцам і звярнулася ва ўцёкі. Валенрод пачаў яе пераслед, аднак цяжкая конніца Ордэна не магла рухацца па перасечанай мясцовасці хутка, што дало час Вітаўту перагрупаваць войскі. Адначасова Валенрод сапхнуўся з моцным супрацівам літоўска-беларускай пяхоты. На дапамогу гэтым палкам Вітаўт выслаў некалькі харугв. Гэты крок змяніў ход бітвы. Удар крыжакоў стрымалі «віцязі зямлі смаленскай» і віленская, трокская, гарадзенская і жамойцкая харугвы. Храніст Стрыйкоўскі апісвае гэта так:

«Трокская, віленская шляхта з Жамойцю стала трывалi з Вiтаутам, i палякам мужна дапамагалi. Але ж iншыя паветы лiтоускiя разбеглiся хто куды мог у розныя бакi. I галоунай з святым Юрыем харугвы не стала, на якую вусе войска Лiтоўскае глядзела. Ужо было цяжка Лiтве, але Вiтаут на чале з Наваградцамi i з Валынцамi адважная стаяў».

Акрамя таго, польскія войскі, пацясніўшы Ліхтэнштэйна, пачалі ахаплаць Валенрода яшчэ і з правага флангу.

Каб выправіць сітуацыю, Юнгінген увёў у бой другую лінію тэўтонскай кавалерыі, аднак палякі таксама задзейнічалі рэзерв, якім камандаваў Ягайла, а літоўская конніца Вітаўта паспяхова вярнулася на поле бою і вырабіла моцны ўдар па левым флангу Ордэна, які ўграз у баі з пяхотай і страціў манеўранасць. Пасля смерці Юнгінгена і адмовы часткі тэўтонскіх войскаў працягваць бітву войска Ордэна звярнулася ва ўцёкі.

Вынікі

Каля траціны тэўтонскага войска палегла на поле бою, было забіта практычна ўсё кіраўніцтва Ордэна, значны лік рыцараў патрапіў у палон. Саюзнікі «стаялі на костках» тры дня, пасля чаго пачалі рух да Марыенбургу.

Замак быў абложаны, аднак стомленае і саслабленае польска-літоўскае войска не вырашылася на штурм. Вітаўт адвёў свае войскі з-за пагрозы ўсходнім межам княства, польскія апалчэнцы імкнуліся вярнуцца дадому да ўборкі ўраджая. У выніку праз некалькі тыдняў аблога была знята.

Завяршыў Вялікую вайну Торуньскі мір 1 лютага 1411 меў адносна мяккія для Ордэна ўмовы: той губляў Жамойтыю ў карысць Вялікага княства, Дабжыньскую зямлю ў карысць Польшчы і выплачваў кантрыбуцыю. Аднак фактычнае знішчэнне войска, неабходнасць выплаты кантрыбуцыі і выкупу за палонных рыцараў падарвалі магутнасць тэўтонцаў — шэраг ганзейскіх гарадоў адмовіліся ад саюза з імі, прыток наймітаў і рыцараў з Цэнтральнай Еўропы скараціўся. Нягледзячы на гэта, як самастойная дзяржава Ордэн праіснаваў яшчэ больш стагоддзя.

Іншае

Памятная манета Нацыянальнага банка Беларусі да 600-годдзя Грунвальдаскай бітвы

Пад час бітвы гераiчна праявiў сябе рыцар Мацей[5], за што кароль Ягайла зрабіў яго каронным харунжыям і падарыў землі пад Люблінам, у т.л. вёску Грушкi, пасля чаго Мацей атрымаў прозвішча Грушэцкi i з'явiўся родапачынальнiкам шляхецкага i дваранскага роду Грушэцкiх.

Літаратура

Зноскі

  1. а б Сучасная ацэнка. Гл.таксама сілы бакоў.
  2. Мяркуецца, што Ян Длугаш (Гл. таксама: #Гістарыяграфія) памылкова двойчы палічыў харугву Жыгімонта Карыбутавіча.
  3. Што тлумачыцца тым, што значныя часткі этнічных літоўскіх земляў былі тады пад нямецкай акупацыяй.
  4. Напрыклад, паводле А. Грыцкевіча.
  5. Polski Słownik Biograficzno-Genealogiczy/Gruszecki

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA