Царква Святога Духа і манастыр базыльян (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Добры артыкул класічным правапісам|be-x-old|Царква Сьвятога Духа (Менск)}}
{{Славутасць
{{Славутасць
|Тып = Сакральнае збудаванне
|Тып = Сакральнае збудаванне

Версія ад 17:15, 22 лютага 2013

Шаблон:Добры артыкул класічным правапісам

Сакральнае збудаванне
Царква Святога Духа і манастыр базыльянак
Адноўленая Царква Святога Духа
Адноўленая Царква Святога Духа
53°54′14″ пн. ш. 27°33′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Епархія Мінская епархія
Ордэнская прыналежнасць Базыльяне
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль, рэнесансная архітэктура і рэнесансная архітэктура
Дата заснавання XVII ст.
Дата скасавання 1936
Будынкі
Царква Святога Духа • Манастырскі корпус
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000238шыфр 712Г000238
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Духа і манастыр базыльян — колішні грэка-каталіцкі (уніяцкі) манастырскі комплекс у Мінску, помнік архітэктуры Рэнесансу[1]. Заснаваны ў 1616 г. і ўключаў царкву, жылы манастырскі комплекс і гаспадарчыя пабудовы. Размяшчаўся на Высокім Рынку ў межах сучасных вул. Энгельса, Інтэрнацыянальнай і пл. Свабоды і быў абнесены мураванай сцяной. Царква Св. Духа злучалася крытай галерэяй са Свята-Духаўскім манастыром базыльянак[2].

Гісторыя

Фота пачатку ХХ ст.

Будаўніцтва мураванай царквы пачалося пасля ахвяравання ордэну базыльянаў полацкім мяшчанінам 2000 злотых у 1634 годзе. У 1641 г. па фундацыі трокскай кашталяншы Зузаны Гансеўскай быў заснаваны яшчэ і манастыр базыльянак. Мітрапаліт А. Сялява ў 1651 годзе наказаў у спадчыну манастыру 20 000 злоты з умовой быць пахаваным у Царкве Святога Духа[1].

У 1795 годзе абодва манастыры былі зачынены, храм перададзены пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Будынак пацярпеў ад пажара 1835 г. з прычыны чаго ён быў каардынальна перабудаваны ў псеўдарускім стылі[1] ў 184650 гг. (арх. Густаў Валерт)[2].

У 20092011 гг. будынак царквы быў аднаўлены ў першапачатковым выглядзе сярэдзіны XVII ст. За аснову ўзялі малюнак невядомага мастака першай паловы XIX стагоддзя, абмеры 1843 года, выяву фасада 1800 года. Таксама было вырашана адзнавіць галерэю, якая злучае царкву, і будынак жаночага манастыра, у якім зараз знаходзіцца дзіцячая музычная школа. У адноўленай царкве Святога Духа размесцілася канцэртная зала дзіцячай філармоніі "Верхні горад"[3].

Архітэктура

Царква

Фасад царквы, 1843

Царква Святога Духа — унікальны помнік ўяўляе сабой аднанефны безвежавы храм з пяціграннай апсідай. Накрыты двухсхільным дахам, тарцы закрыты аднолькавымі шчытамі. Галоўны фасад падзелены на 3 часткі 4 пілястрамі карынфскага ордара. Над парталам паўцыркульнае акно з ляпнымі ліштвамі, абапал аналагічныя плоскія нішы. Трох'ярусны шчыт з валютамі аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Шчыльна размешчанныя ярусы расчлянёныя пілястрамі, паміж якімі плоскія арачныя нішы калісьці змяшчалі выявы святых[2], адпаведна кананічнай будове ярусаў іканастаса[1]. Бакавыя сцены прарэзаны вялікімі спічастымі вокнамі[2].

Інтэр'ер

Разрэз царквы, 1843

Знутры царква была ўпрыгожана пяццю драўлянымі і мураванымі разнымі алтарамі з жывапіснымі кампазіцыямі. На хорах размяшчаўся арган (майстар Людзвіг Клімовіч, 1779). Майстры муляр Рыгор Сніджнецкі і мазаічнік Ян Будрэвіч рэканструявалі інтэр'еры ў 2-й пал. XVII ст[2].

У адноўленым у 2011 г. храме падлога цэнтральнай залы і ніжняя частка сцен абліцаваны натуральным мармурам. Мастацкія вітражы ў аконных праёмах і тамбуры ўваходу зроблены з выкарыстаннем шырокага спектру колераў і фактур. На сценах вісяць дэкаратыўныя пано, тры з якіх у адзінай стылістыкі былі створаны па замове адным з беларускіх мастакоў[3].

Першапачаткова планавалася ўсталяваць у будынку царквы арган, які маглі вырабіць у Аўстрыі ці Чэхіі, але ў сувязі з вельмі высокім коштам вытворчасці, дастаўкі і ўстаноўкі інструмента ад гэтай ідэі адмовіліся[3].

Манастырскі корпус

Былы манастырскі корпус

Будынак манастыра (пл. Свабоды, 23/19) уяўляе сабой трохпавярховы аб'ём прамавугольны ў плане з унутраным дворыкам, арыентаваны галоўным фасадам на плошчу Свабоды. Цэнтральная частка вылучана неглыбокiм рызалiтам, завершана складаным ступеньчатым атыкам. Над галоўным уваходам невялікі балкон з металічнай агароджай. Паміж першым і другім паверхамі карнізны пояс. Накрыты вальмавым дахам. Сцены рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія на другім паверсе дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Фасад завершаны фрызавым поясам з трыгліфамі і карнізам з сухарыкамі. Пластыка дваровага фасада ўзбагачана рызалітамі, плоскімі лапаткамі. У iнтэр'еры скляпеннi першага паверха крыжовыя[4].

Зноскі

Спасылкі