Капа (лікавая адзінка): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: eo:Sesdeko, lt:Kapa
MastiBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: en:60 (number)
Радок 10: Радок 10:




[[Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае]]
[[Катэгорыя:Нумізматыка]]

[[en:60 (number)]]
[[eo:Sesdeko]]
[[eo:Sesdeko]]
[[lt:Kapa]]
[[lt:Kapa]]
Радок 15: Радок 19:
[[ru:Копа (единица счёта)]]
[[ru:Копа (единица счёта)]]
[[uk:Копа]]
[[uk:Копа]]

[[Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае]]
[[Катэгорыя:Нумізматыка]]

Версія ад 13:08, 23 лютага 2013

Капа́ (аг.-усх.-слав.: копа; лац.: sexagena) — лікавая адзінка ў ВКЛ з XIV ст., роўная 60 штукам. Паняцце чэшскага паходжання (чэшск.: kopa — куча), з'явілася ў ВКЛ разам з распаўсюджваннем чэшскай манеты — пражскіх грошаў, таму што 60 пражскіх грошаў прыроўніваліся да 1 пражскай грыўні срэбра (253,17 г). Таксама ўжывалася паняцце паўкапа. Пражскі грош на той час быў вельмі распаўюджанай манетай у Еўропе, таму пражская грыўня сталася міжнароднай грашовай і вагавай уліковай адзінкай.

Спачатку капа была толькі грашова-вагавай лікавай адзінкай тоеснай рублю, а паўкапа — палціне, бо па ўтрыманню срэбра 1 пражская грыўня была блізкая да наўгародскай грыўні-рубля, якая была ў той час распаўсюджанай уліковай адзінкай у ВКЛ.[1] Пасля на копы пачалі лічыць розныя рэчы, напрыклад «капа снапоў» — 60 снапоў.

У сувязі з паступовым памяншэннем, з кан. 1-ай пал. XIV ст., утрымання срэбра ў пражскіх грошах ішло і паступовае павялічэнне іх колькасці ў рублі. У кан. XIV ст. у рублі лічылі 96 грошаў, а ў 1432 — 100 грошаў. У гэты час канчаткова склалаўся лічбавы змест уліковага рубля — 100 грошаў. Лічбавы змест капы заставаўся нязменным — 60 грошаў, таму верагодна капа і стала ўніверсальнай лікавай адзінкай.[2] Выкарытоўвалася да XIX ст.

Магчыма ад капы паходзіць назва капейкі.

Зноскі

  1. Грузицкий Ю. Развитие кредитных отношений в Великом княжестве литовском в XIII—XVII веках. // Банковский вестник. 2000. № 28. c. 38-40.
  2. Рябцевич В. Н. Денежное обращение Беларуси в конце XV- вт. трети XVII вв. Мн., 1995. c. 272.