Аляксандр Антонавіч Крывіцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аляксандр Антонавіч Крывіцкі''' (нар. {{ДН|15|8|1927}} года, вёска Залессе, Мсціслаўскі раён) — ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:43, 26 лютага 2013

Аляксандр Антонавіч Крывіцкі (нар. 15 жніўня 1927 года, вёска Залессе, Мсціслаўскі раён) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія

У сакавіку 1944 г. ён быў прызван у рады Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у баях у Аўстрыі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. паступіў на філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута, які скончыў у 1951 г. Настаўнічаў у Карэлічах. З 1952 г. – навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР. У 1959 г. паспяхова абараніў кандыдатскую дысертацыю.

Навуковая дзейнасць

Пачаў вывучэнне беларускіх народных гаворак яшчэ ў студэнцкія гады ў Магілёўскім педінстытуце. Усе гады вучобы быў старастам дыялекталагічнага гуртка. У сектары дыялекталогіі інстытута мовазнаўства ён працягваў ездзіць у дыялекталагічныя экспедыцыі, складаў карты для “дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”.

Арганізатар даследвання лексікі беларускіх народных гаворак. Па яго ініцыятыве Інстытут мовазнаўства АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў лексіграфічныя зборнікі: “З народнага слоўніка”, “Народная лексіка”, “Жывое слова” і інш.

У шэрагу прац А.А. Крывіцкі раскрыў узаемаадносіны і ўзаемадзеянне літаратурнай і дыялектнай разнавіднасцей нацыянальнай мовы сярод іншых славянскіх моў.

Брашуру “У рытме з развіццём мовы” аўтар прысвяціў стану беларускай моўнай культуры ў розныя перыяды нацыянальнай гісторыі, ролі мовазнаўства ў нацыянальным моўным развіцці народа. А.А. Крывіцкі асвятліў асноўныя набыткі лінгвістыкі на Беларусі у пасляваенны час у галіне лексікаграфіі, правапісу, даследвання розных праблем і пытянняў, актуальных аспектаў граматыкі, марфалогіі, фанетыкі, анамастыкі, вывучэння старабеларускай пісьмовай мовы 15-18 ст.ст., развіцця славістыкі ў Беларусі.

Літаратура

  • Крывіцкі А.А. // БелСЭ. У 12 т. Т. 6.—Мн.,1972.—С. 132.
  • Крывіцкі А.А. // Беларуская мова: Энцыкл.—Мн., 1994.—С. 272-273.
  • Крывіцкі А.А. // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 3.—Мн., 1986.—С. 133.