Поп-арт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Поп-арт''' ({{lang-en|pop art}} ад popular art - агульнадаступнае мастацтва) — кірунак, які напачатку ск...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:10, 27 лютага 2013

Поп-арт (англ.: pop art ад popular art - агульнадаступнае мастацтва) — кірунак, які напачатку склаўся ў мадэрнісцкім выяўленчым мастацтве, а потым стаў пашыраным у розных сферах масавай культуры 2-й паловы 20 ст.

Гісторыя

Узнік у 1950-я г. ў ЗША і Вялікабрытаніі. Атрымаў перамогу над абстракцыянізмам на міжнароднай выстаўцы ў Венецыі (1964), дзе галоўная прэмія была прысуджана амерыканскаму мастаку Р.Раўшэнбергу за «прадметную кампіляцыю», складзеную са стракатых паштовак, абрыўкаў плакатаў, выразак з ілюстраваных часопісаў і фатаграфіі забітага прэзідэнта Дж.Кенэдзі. Прадстаўнікі поп-арта прапаноўвалі гледачу мастацтва, што аперыравала звыклымі прадметамі, вырванымі са звычайных іх сувязей з навакольнымі аб'ектамі і пададзенымі ў выпадковых, парадаксальных спалучэннях. «Новая прадметнасць», якую ў пачатку 20 ст. сцвярджаў кубізм, вярнулася ў прадметных кампіляцыях поп-арта. Звярнуўшыся да свету рэчаў, поп-арт хутка ўвайшоў у сферу сучаснай масавай культуры і злучыўся з рэкламай, дызайнам, афармленчым і сцэнічным мастацтвам.

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7