Белая блакітніца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Таксон
| name = Белая блакітніца
| regnum = Жывёлы
| image file = Azure tit by Vincent van der Spek.jpg
| image title = Белая блакітніца
| image descr =
| parent = Cyanistes
| rang = Від
| latin = Cyanistes cyanus
| author = [[Петэр Сімон Палас|Pallas]], [[1770]]
| syn =
* ''Parus cyanus''
| typus =
| children =
| range map =
| range legend =
| iucnstatus = LC
| wikispecies = Cyanistes cyanus
| commons = Category:Cyanistes cyanus
| iucn = 181419
| itis = 559613
| ncbi = 156570
| eol = 4404739
}}
'''Белая блакітніца''' (''Parus cyanus'') — птушка атраду [[вераб'інападобныя]] (Passeriformes), сямейства [[сініцавыя]] (''Paridae'').
'''Белая блакітніца''' (''Parus cyanus'') — птушка атраду [[вераб'інападобныя]] (Passeriformes), сямейства [[сініцавыя]] (''Paridae'').



Версія ад 15:03, 27 лютага 2013

Белая блакітніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyanistes cyanus Pallas, 1770

Сінонімы
  • Parus cyanus
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  559613
NCBI  156570
EOL  4404739

Белая блакітніца (Parus cyanus) — птушка атраду вераб'інападобныя (Passeriformes), сямейства сініцавыя (Paridae).

Апісанне

Дробная птушка, даўжыня цела 13-14 см, маса да 10-12 г. Полавы дымарфізм не выражаны. Афарбоўка спіны блакітна-шэрая, крылаў і хваста буравата-блакітная, ад дзюбы да вачэй праходзіць блакітная палоса. Ніз цела і галава белыя.

Арэал

Цэнтральная Еўразія. Арэал прасціраецца вузкай палосай на ўсход да Прыамур'я і ўзбярэжжа Японскага мора, а на захадзе абмежаваны тэрыторыяй Беларусі. У краіне сустрэчы з птушкамі прымеркаваны, за рэдкім выключэннем, да тэрыторыі Палесся. У 1983 г. блакітніца адзначана ў садзе каля г. Паставы, у 1952 г. гнездаванне даказана для Лунінецкага, у 1964 г. - для Пінскага, у 1987 г. - для Лельчыцкага раёнаў. На ўсход ад Пінска магчыма гняздуецца таксама ў іншых раёнах, паколькі ў гнездавы час трапілася 21 мая 1987 г. ў хмызняковай пойме Прыпяці ў Жыткавіцкім раёне каля в. Хваенскі 19 чэрвеня 1987 г. сярод вярбовых зараснікаў поймы каля в. Касцюковічы ў Мазырскім раёне. У негняздовы час сустрэчы з птушкамі вядомы ў красавіку 1982 г. ў Столінскім раёне, у 1986-1987 гг. у лясах па р. Убарць у Лельчыцкім раёне, у лютым 1983 г. на ўскраіне Брэста.

Асаблівасці біялогіі

У красавіку птушкі трапляюцца парамі і чародкамі з 5-7 асобін. Гняздуецца ў дуплах і шчылінах вольхаў і дубоў на вышыні 1,5-2,5 м. Будаўнічы матэрыял гнязда - мох, лазовы луб, поўсць. У кладцы 3 (магчыма больш) белых, са светла-карычневымі плямкамі яек памерамі 16,5 x 12 мм. Выводзіць патомства, магчыма, 2 разы ў год, таму што 14 чэрвеня 1952 г. ў гняздзе знойдзена свежая кладка з 3 яек, а 16 чэрвеня 1987 г. ў гняздзе былі птушаняты. Дарослыя птушкі кормяць птушанят жоўтымі вусенямі (від не вызначаны).

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5