Араторыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: als:Oratorium
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: eu:Oratorio
Радок 36: Радок 36:
[[es:Oratorio (música)]]
[[es:Oratorio (música)]]
[[et:Oratoorium]]
[[et:Oratoorium]]
[[eu:Oratorio]]
[[fi:Oratorio]]
[[fi:Oratorio]]
[[fr:Oratorio]]
[[fr:Oratorio]]

Версія ад 21:16, 28 лютага 2013

Араторыя (лац.: oratorium, італ.: oratorio) — буйная шматчасткавая кампазіцыя для спевакоў-салістаў (часам чытальніка), хору і сімфанічнага аркестра пераважна эпіка-драматычнага характару, прызначаная для канцэртнага выканання. Мае агульныя рысы з операй (сюжэт, наяўнасць арый, рэчытатываў, ансамбляў, хароў), адрозніваецца ад яе адсутнасцю акцёрскай ігры, дэкарацый (як выключэнне бываюць сцэнічныя араторыі), перавагай апавядальнасці над драматычным дзеяннем. У параўнанні з кантатай мае большыя памеры, ярка выражаную сюжэтную аснову.

Гісторыя

Зарадзілася на мяжы 1617 стагоддзяў у Італіі. На пачатку араторыі пісалі на біблейскія, евангельскія або антычныя сюжэты. Росквіт жанру ў 18 стагоддзі звязаны з творчасцю Г.Ф.Гендэля, які стварыў класічны тып манументальнай героіка-эпічнайй араторыі, і І.С.Баха, пасіёны якога насычаны глыбокім філасофскім зместам. Пад уплывам асаблівасцяў розных нацыянальных культур араторыя мадыфікавалася. Адбывалася яе сімфанізацыя (кампазітары венскай класічнай школы) або лірызацыя (кампазітары-раманцікі). У 20 стагоддзі адрадзілася цікавасць да араторыі, якая інтэнсіўна збліжаецца з операй, кантатай, сімфоніяй.

Араторыя ў беларускай музыцы

У беларускай музыцы першыя араторыі створаны у 1930-я гады (блізкая да араторыі вакальна-сімфанічная паэма "Над ракою Арэсай" М.Аладава, незакончаная араторыя "Вызваленне" Яўгена Цікоцкага).

У 1960-я гады напісаны араторыі "Песня пра Кубу" С.Картэса, "Званы" Я.Глебава, "Мы—беларусы" К.Цесакова, першая камерная араторыя "Песні Хірасімы" (для чытальніка, салістаў - барытона і сапрана) Дзмітрыя Смольскага.

З 1970-х гадоў беларускія араторыі вылучаюцца разнастайнасцю тэматыкі і жанравымі разнавіднасцямі. Сярод найбольш значных — "Мая радзіма" Дз.Смольскага, "Свяці, зара" Я.Глебава, "Зямля Беларусі" У.Дарохіна, "Памяці паэта" С.Картэса, "Памяць Хатыні" В.Войцека, "Хатынь" К.Цесакова.

У 1980-1990-х гадах створаны "Бітва за Беларусь" А.Багатырова, "Лісткі з календара" А.Залётнева, "сказ пра Ігара" і "Іканастас" Л.Шлег, "Зорка паэта" Э.Наско, "Беларускае вяселле" К.Цесакова і інш.

Большасць беларускіх араторый ярка публіцыстычныя, напоўненыя грамадзянскім пафасам. Для іх уласціва апора на беларускую паэзію, прыёмы развіцця, інтанацыйныя і ладавыя асаблівасці беларускага музычнага фальклору, увядзенне нацыянальных інструментаў.

У шэрагу араторый выкарастаны новыя сродкі выразнасці, у тым ліку прыёмы моўнай дэкламацыі з фіксаванымі гукавышыннай лініяй і рытмам, санорныя эфекты, элементы алеаторыкі, серыйнай тэхнікі, падпарадкаваныя мастацкім мэтам.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.