Альберт Францавіч Паўловіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Хомелка перанёс старонку Альберт Паўловіч у Альберт Францавіч Паўловіч
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 1: Радок 1:
'''Альберт Францавіч ПАЎЛОВІЧ''' ([[11.11]].[[1875]], [[Мінск]] — [[17.3]].[[1951]]) — беларускі паэт-гумарыст, драматург.
'''Альберт Францавіч ПАЎЛОВІЧ''' ({{ДН|11|11|1875}}, [[Мінск]] — {{ДС|17|3|1951}}) — беларускі паэт-гумарыст, драматург.


Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 у [[Масква|Маскве]], на Урале, з 1945 у [[Курск]]у.
Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 у [[Масква|Маскве]], на Урале, з 1945 у [[Курск]]у.
Радок 9: Радок 9:


{{DEFAULTSORT:Паўловіч Альберт}}
{{DEFAULTSORT:Паўловіч Альберт}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Драматургі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Драматургі Беларусі]]

Версія ад 20:18, 1 сакавіка 2013

Альберт Францавіч ПАЎЛОВІЧ (11 лістапада 1875, Мінск — 17 сакавіка 1951) — беларускі паэт-гумарыст, драматург.

Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 у Маскве, на Урале, з 1945 у Курску.

Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы ХІХ ст., у беларускім друку выступіў у 1907 (газета «Наша ніва»). Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», часопісе «Лучынка» і інш. Выдаў зборнік вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыятычныя матывы. Творчасць А. Паўловіча цесна звязана з фальклорам. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар артыкулаў «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Даніаы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча на мінскай сцэне" (1929). На беларускую мову перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі. Займаўся жывапісам, вышываў дываны.

Выбраная бібліяграфія

  • Выбранае. Мн., 1975.