Аляксей Анатолевіч Мельнікаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др рэкатэгарызацыя using AWB
+ 4 categories using HotCat
Радок 17: Радок 17:
{{DEFAULTSORT:Мельнікаў Аляксей Анатольевіч}}
{{DEFAULTSORT:Мельнікаў Аляксей Анатольевіч}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук]]


[[ru:Мельников, Алексей Анатольевич]]
[[ru:Мельников, Алексей Анатольевич]]

Версія ад 19:28, 2 сакавіка 2013

Аляксей Анатольевіч Мельнікаў (9 лістапада 1962, Гомель13 жніўня 1995), беларускі літаратуразнавец.

Скончыў Мазырскі педагагічны ін-т (1983). Кандыдат філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Ін-та літаратуры НАН Беларусі1989).

Даследаваў стараж. славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.

Першая публікацыя: арт. "Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры" (зб. "Беларуская літаратура. Вып. 11", 1983). Канд. дысертацыя: гістарычна-тэксталагічная праца "Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую" (абар. у 1990).

Аўтар кніг: "Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси" (1992), "Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд" (1997), "Преподобная Евфросиния Полоцкая" (1997). Укладальнік: "Кніга жыцій і хаджэнняў" (1994).

Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педуніверсітэце на фак-це беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на "Беларускі праваслаўны каляндар" (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.

Пераклаў на бел. мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг інш. яго твораў. Часткова пераклаў на бел. мову Псалтыр і Новы Запавет.

Шаблон:Літ