Георг Агрыкала: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.4) (робат дадаў: tk:Ge­or­giý Ag­ri­ko­la
др r2.7.2) (робат зьмяніў tk:Ge­or­giý Ag­ri­ko­la на tk:Georgiý Agrikola
Радок 93: Радок 93:
[[sq:Georgius Agricola]]
[[sq:Georgius Agricola]]
[[sv:Georgius Agricola]]
[[sv:Georgius Agricola]]
[[tk:Ge­or­giý Ag­ri­ko­la]]
[[tk:Georgiý Agrikola]]
[[uk:Ґеорґіус Аґрікола]]
[[uk:Ґеорґіус Аґрікола]]
[[zh:格奧爾格·阿格里科拉]]
[[zh:格奧爾格·阿格里科拉]]

Версія ад 00:15, 3 сакавіка 2013

Георг Агрыкала[1] (лац.: Georgius Agricola, сапраўднае імя ням.: Georg Pawer - Георг Павер, Паўэр або Баўэр, літаральна: селянін; 24 сакавіка 1494-21 лістапада 1555) — нямецкі вучоны, які лічыцца адным з бацькоў мінералогіі.

Біяграфія

Георг Паўэр нарадзіўся 24 сакавіка 1494 года ў саксонскага горадзе Глаўхаў. З 1514 па 1518 вучыўся філалогіі у Лейпцыгскім універсітэце ў прафесара Петэра Мазелануса, гуманіста, паслядоўніка Эразма Ратэрдамскага.

У 1518-1522 гг. быў рэктарам школы ў Цвікаў.

З 1521 вывучаў у Лейпцыгу медыцыну, затым у 1523-1524 г. займаўся ў універсітэтах Балонні і Падуі.

У 1527 годзе пасяліўся ў якасці практычнага ўрача ў Іаахімстале ў Багеміі.

Перасяліўшыся У 1531 г. у Хемніц, ён цалкам прысвяціў сябе горнай справе, атрымаў ад курфюрста Морыца гадавое ўтрыманне і гатовую кватэру, а пасля заняў у Хемніцы месца гарадскога ўрача і быў бургамістрам.

Агрыкала быў першым сістэматычным мінералогам ў Германіі. Прымаючы пад увагу марфалагічныя прыкметы выкапняў, ён бачыў простыя і складаныя мінералы і падзяляў першыя на землі, канкрэцыі, камяні і металы. Гэтая сістэма лягла ў падмурак усіх далейшых мінералагічных работ да XVIII стагоддзя ўключна.

Вучоны сканаў 21 лістапада 1555 г. у Хемніцы.

Сачыненні і выданні

  • Bermannus sive de re metallica. Belles Lettres, Paris 1990, ISBN 2-251-34504-3 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1530)
  • De re metallica libri XII. Springer, Berlin 2004, ISBN 3-540-20870-4
  • De animantibus subterraneis liber. VDI-Verlag, Düsseldorf 1978, ISBN 3-18-400400-7 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1549)
  • De natura eorum, quae effluunt ex terra. SNM, Bratislava 1996, ISBN 80-85753-91-X (Nachdruck der Ausgabe Basel 1546)
  • De natura fossilium libri X. Dover Publications, Mineola, N.Y. 2004, ISBN 0-486-49591-4 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1546)
  • 1544: De ortu et causis subterraneorum libri V
  • 1546: De veteribus et novis metallis libri II
  • 1550: De mensuris quibus intervalla metimur liber
  • 1550: De precio metallorum et monetis liber III

Бібліяграфія

  • Шухардин С. В. Георгий Агрикола. М., 1955;
  • Georgius Agricola. 1494—1555, В., 1955.

Спасылкі

  1. Напісанне імя і прозвішча Георг Агрыкала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.86.


Шаблон:Geologist-stub