Бульба: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36: Радок 36:


== Назва ==
== Назва ==
Сучасную навуковую назву бульбы ў 1596 годзе ўвёў {{нп3|Каспар Баугін||ru|Баугин, Каспар}}<ref>{{cite web
Сучасную навуковую назву бульбы ў 1596 годзе ўвёў [[Каспар Баўгін]]<ref>{{cite web
| author =
| author =
| url = http://www.historiacocina.com/historia/patata/index4.htm
| url = http://www.historiacocina.com/historia/patata/index4.htm

Версія ад 19:15, 3 сакавіка 2013

Бульба

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solanum tuberosum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505272
NCBI  4113
EOL  482935
GRIN  t:103137
IPNI  821337-1
TPL  tro-29600334

Бу́льба (Solanum tuberosum) — від шматгадовых клубняносных травяністых раслін з роду паслён (Solanum) сямейства паслёнавыя (Solanaceae). Клубні бульбы з'яўляюцца важным прадуктам харчавання?!, у адрозненне ад атрутных пладоў, якія змяшчаюць глік?!алкалоід саланін?!. Клубні бульбы маюць ўласцівасць зелянець пры захоўванні на святле, што з'яўляецца індыкатарам павышанага ўтрымання саланіна ў іх. Ужыванне ў ежу аднаго пазелянелага клубня разам з лупінай можа прывесці да сур'ёзнага атручвання. Іншым індыкатарам павышанага ўтрымання яду ў бульбе з'яўляецца ялкавы густ.

Назва

Сучасную навуковую назву бульбы ў 1596 годзе ўвёў Каспар Баўгін[3] у працы «Theatri botanici», пазней гэтай назвай скарыстаўся Ліней у сваёй працы «Species plantarum?!»[4] (1753).

У розны час іншымі аўтарамі публікаваліся іншыя навуковыя назвы, якія цяпер складаюць сінаніміку віду бульба[5].

Беларуская назва віду паходзіць ад агульнаўжывальнай назвы тапінамбура — «бульва», які быў шырока распаўсюджаны ў Рэчы Паспалітай з першай паловы XVIII стагоддзя і быў выцеснены у канцы XVIII стагоддзя падобнай па спосабу вырошчвання і смаку бульбай, якая ў беларускай і літоўскай мовах пераняла ягоную назву (у літоўскай мове «бульба» — bùlvė).

Назвы на розных еўрапейскіх мовах

Нямецкае слова «Kartoffel» паходзіць ад італьянскага «Tartufo» (труфель) праз знешнее падабенства[6], а ў аснову слова «труфель», відавочна, лёг лацінскі тэрмін «tuber», які азначае «пухліна» або «шматок», які стаў «tufer-» і парадзіў розня еўрапейскія тэрміны: французскі «truffe», іспанскі «trufa», дацкі «Trøffel», нямецкі «Trüffel», шведскі «tryffel», нідэрландскі «Trüffel», польскі «trufel» і харвацкі «tartuf». У партугальская мове словы «trufa» і «túbera» азначаюць в перекладі «гарбы» і з'яўляюцца сінонімамі, апошні тэрмін бліжэйшы да лацінскага арыгіналу.

Батанічная і марфалагічная характарыстыка

Дыяграма кветкі
Формула кветкі  (руск.):

Травяністая расліна, якая дасягае ў вышыню больш за 1 метр.

Сцябло голае, рабрыстае. Частка сцябла, пагружаная ў глебу, выпускае доўгія парасткі?! (даўжынёй 15-20, у некаторых сартоў 40-50 см).

Ліст бульбы цёмна-зялёны, перарывіста-непарнаперыстарассечаны, складаецца з канчатковай долі, некалькіх пар (3-7) бакавых долей, размешчаных адна супраць другой, і прамежкавых дзелек паміж імі. Няпарная доля называецца канчатковай, парныя долі маюць парадкавыя назвы — першая пара, другая пара і т. д. (кошт вядзецца ад канчатковай долі). Долі і дзелькі сядзяць на стрыжаньках, прымацаваных да стрыжня, ніжняя частка якога пераходзіць у хвосцік. Каля доляй пар размяшчаюцца яшчэ больш дробныя дзелькі.

Кветкі белыя, ружовыя і фіялетавыя, сабраныя шчытком на верхавіне сцябла, кубачак і венчык пяціраздзельныя[7]. Цвіце ў чэрвені-жніўні.

З пазух зачаткавых лісцеў у падземнай частцы сцябла адрастаюць падземныя парасткі — сталоны, якія патаўшчаюцца на вяршынях, чым даюць пачатак новым клубням (відазмененым парасткам). На канцах сталонаў развіваюцца клубні, якія, па сутнасці, не што іншае, як вялікія пупышкі, уся маса якіх складаецца з танкасценных кантаваных клетак, напоўненых крухмалам, а вонкавая частка складаецца з тонкапластовай коркавай тканкі. Клубні спеюць у жніўні—верасні.

Плод — шматнасенная, цёмна-зялёная, атрутная ягада дыяметрам 2 см.

У зялёных вегетатыўных частках расліны змяшчаецца алкалоід саланін, які служыць для абароны расліны ад паразы бактэрыямі і некаторымі відамі насякомых. У сувязі з гэтым пазелянелыя клубні бульбы не ядомыя.

Злева направа: суквецце, ліст, плады, клубень

Біялагічныя асаблівасці

Малюнкі бульбы з кнігі Каспара Баугіна «Theatri botanici»

Бульбу размножваюць вегетатыўна — невялікімі клубнямі або часткамі клубняў (і для мэт селекцыі — насеннем). Яны высаджваюцца на глыбіню ад 5 да 10 см.

Прарастанне пупышак клубняў у глебе пачынаецца пры 5-8 °C (аптымальная тэмпература для прарастання бульбы 15-20 °C). Для фотасінтэзу, росту сцеблаў, лісця і красавання — 16-22 °C. Найбольш інтэнсіўна клубні ўтвараюцца пры начной тэмпературы паветра 10-13 °C. Высокая тэмпература (начная каля 20 °C і вышэй) выклікае цеплавы звод. З насенных клубняў развіваюцца расліны з рэзка паніжанай прадуктыўнасцю. Усходы і маладыя расліны пашкоджваюцца пры замаразках у −2 °C.

Транспірацыйны каэфіцыент  (руск.) бульбы ў сярэднім 400—500. Найбольшую колькасць вады расліна спажывае падчас цвіцення і клубнеўтварэння. Лішак вільгаці шкодны для бульбы.

На фарміраванне надземнай часткі і клубняў расходуецца шмат пажыўных рэчываў, асабліва ў перыяд максімальных прыростаў вегетатыўнай масы і пачала клубнеўтварэння. Пры ўраджаі 200—250 ц з 1 га расліны здабываюць з глебы 100—175 кг азоту, 40-50 кг фосфара і 140—230 кг калія.

Лепшыя для бульбы глебы — чарназёмы, дзярнова-падзолістыя, шэрыя лясныя, асушаныя тарфянікі; па механічнаму складу — супяскі, лёгкія і сярэднія суглінкі. Глеба для бульбы павінна быць друзлай: ва ўшчыльненай глебе фармуюцца дробныя і дэфармаваныя клубні.

Лепшымі ўгнаеннямі служаць калійныя солі, затым касцяная мука, вапна, гной. Лішак азотных угнаенняў у глебе непажаданы, бо гэта спрыяе разрастання бацвіння на шкоду ўтварэнню клубняў.

Сарты, раянаваныя ў Беларусі: раннія і сярэдняраннія — Беларуская ранняя, Прыгожая 2, Аксаміт, Аноста, Адрэта, Дзецкасельская, Сантэ, Явар; сярэдняспелыя — Агеньчык, Расінка; сярэдняпознія і познія — Лошыцкая, Ласунак, Прынёманская 3, Тэмп, Арбіта.

Разнавіднасці, падвіды і формы

У прыродных умовах сустракаецца каля 10 разнавіднасцяў віду бульба[8]:

Выкарыстанне

Валодае высокакаларыйнымі вартасцямі (100 грамаў прыгатаванай бульбы — каля 80 ккал). Утрымлівае ў сабе ваду (~80 %), вугляводы (19 %), нязначную колькасць бялка (1,7 %), мінімальную колькасць тлушчу, невялікую колькасць жалеза і вапны, а таксама вітаміны Bl E3 і C. Вядома больш як 170 дзікарослых і культурных відаў. З бульбы атрымліваюць крухмал, спірт, патаку, гатуюць сотні відаў разнастайных страў, яна ідзе на корм жывёле.

Распаўсюджанне і гісторыя культуры

Пачатак культывацыі

Радзіма бульбы — Паўднёвая Амерыка, дзе да гэтага часу можна сустрэць дзікарослую бульбу.

Увядзенне бульбы ў культуру (спачатку шляхам эксплуатацыі дзікіх зараснікаў) было пачата прыкладна 14 тыс. гадоў назад [9] індзейцамі Паўднёвай Амерыкі — ацтэкі і інкі, а таксама паўночнаамерыканскія плямёны іракезаў. Яны не толькі ўжывалі бульбу ў ежу, але і пакланяліся ёй, лічачы адушаўлёнай істотай.

Першыя апісанні

Першыя спарадычныя згадкі пра бульбу (yoma на мове чыбча-муіскаў) сустракаюцца ў іспанскіх дакументах, якія апісваюць заваяванне Новага Каралеўства Гранада (тэрыторыі Калумбіі і Венесуэлы): у Гансала Хіменес дэ Кесада?! (1539, яны адрэдагаваны ананімным аўтарам у 15481549 гадах; 1550), Хуана дэ Кастэльянаса (1540), Паскуаля дэ Андагоя  (руск.) (1540) у Фернандэса дэ Аўеда  (руск.) (1545). Хімэнэс дэ Кесада ў сваім дакладзе «Кароткі выклад заваявання Новага Каралеўства Гранада», кажучы пра жыхароў заваяванай ім тэрыторыі, паведаміў пра найбольш важныя расліны, якія выкарыстоўваюцца імі ў ежу:

Ежай гэтых людзей гэтых людзей служыць тое ж, што і ў іншых частках Індый, таму што іх галоўным харчаваннем з'яўляецца маіс [maíz] і юка [yuca]. Акрамя гэтага ў іх ёсць 2 ці 3 разнавіднасці раслін, з якіх яны здабываюць вялікую карысць для свайго пражытка, якімі ёсць адны, падобныя на труфелі, званыя іонас [ionas][10], іншыя — падобныя на рэпу, званыя кубіас [cubias], якія яны кідаюць у сваю ежу, ім яны служаць важным прадуктам.
Партрэт Гансала Хіменес дэ Кесада.

У рукапісе ананімнага Слоўніка і граматыкі мовы чыбча (каля пач. XVII стагоддзя)[11] прыводзяцца розныя віды бульбы:

  • «Труфель жывёл. — Niomy»;
  • «Труфель, корань. — Iomza [ці] iemuy»;
  • «Жоўты труфель. — Tybaiomy»;
  • «Шырокі труфель. — Gazaiomy»;
  • «Доўгі труфель. — Quyiomy»;

Канкістадор Паскуаль дэ Андагоя ў 1540 паказваў у сваім «Паведамленні аб дзеяннях Педрарыяса Давілы ў правінцыях Цьера-Фірме або Залатая Кастылія», што «гэтая даліна і мясцовасць Папаян вельмі прыгожая і ўрадлівая. Правізіяй [тут] з'яўляецца маіс і нейкія карані, званыя папас, падобныя на каштаны, і іншыя карані, падобныя на рэпу, не лічачы шматлікай садавіны»[12].

Першая частка кнігі «Хроніка Перу  (руск.)», 1553 год.

Дзякуючы гісторыку і канкістадору Педра Сьеса дэ Леону  (руск.) ў Еўропе падрабязна даведаліся пра такую ​​культуру, як бульба, з яго твора «Хроніка Перу», апублікаванага ў 1553 годзе ў горадзе Севілья, дзе ён таксама паведамляе, што сустракаў бульбу ў Кіта (Эквадор), Папаян і Паста (Калумбія). Ён жа, абапіраючыся як на ўласныя назіранні, так і на звесткі канкістадораў-папярэднікаў, сабраныя дзякуючы сваёй пасадзе ў апараце віцэ-караля Педра дэ ла Гаска?!, даў яго першае апісанне, правільны спосаб падрыхтоўкі і захоўвання:

«З мясцовых прадуктаў, за выключэннем маісу, ёсць яшчэ два, якія лічацца ў індзейцаў асноўнымі харчовымі прадуктамі. Адзін яны называюць Папас [клубні бульбы], накшталт труфеляў, пасля варэння робяцца такімі ж мяккімі ўнутры, як і вараныя каштаны, у яго няма ні шкарлупіны, ні костачкі, толькі тое, што ёсць і ў труфеляў, таму што ён утвараецца пад зямлёй, як і яны. Вырабляе гэты плод трава, якраз [на выгляд], як [наш] палявы мак»[13], «…і яго яны сушаць на сонцы, і захоўваюць ад адной уборкі ўраджаю да другой. Пасля высушвання яны называюць гэтую бульбу „chuño[14] і яна вельмі імі цэніцца і шмат каштуе, таму што ў іх няма арашальных каналаў, як у многіх іншых месцах гэтага каралеўства, для палівання сваіх палёў, ім нават не хапае прыроднай вады для пасеваў, яны адчуваюць патрэбу і нястачы, калі ў іх няма гэтай высушанай бульбы.»[15]

Распаўсюджанне ў Заходняй Еўропе

Першымі паспрабавалі бульбу іспанскія маракі, а потым бульба трапіла ў Італію, дзе перуанскі «папу» назвалі «тартуфолі»; пасля яна з'явілася і ў іншых краінах[16]. У (Іспаніі) бульба ўпершыню, мабыць, бульба упершыню была завезена, верагодна, тым жа Сьеса дэ Леонам у 1551 годзе, пры яго вяртанни з Перу.

У далейшым культура распаўсюдзілася ў Італіі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландах, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых еўрапейскіх краінах. Спачатку бульба была прынята ў Еўропе за дэкаратыўную расліну.

Лічылася, што яна не з'яўляецца здаровай для хрысціян. Гэта не спрыяла масаваму вырошчванню бульбы. У гэты перыяд бульба таксама пачала выкарыстоўвацца ў медыцыне. Нарэшце, дзякуючы недахопу прадуктаў у часы войнаў, бульбу сталі шырэй выкарыстоўваць нямецкія сяляне, і яна распаўсюдзілася далей па ўсёй Еўропе.

У Францыі яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя своеасабліва выкарыстоўвалі бульбу: кветкамі бульбы ўпрыгожвалі валасы, рабілі з іх букеты. На бульбяныя кветкі ўсталявалася такая мода, што прыйшлося рабіць штучныя, бо жывых стала не хапаць[16]. У Германіі садзілі бульбу на клумбах перад палацамі[16].

Аграномам, які выявіў, што бульба валодае высокімі смакавымі і пажыўнымі якасцямі, а зусім не атрутная, як лічылася раней, з'яўляецца аптэкар Антуан Агюст Парманцье?!. Толькі на пачатку XIX стагодзя дзякуючы яго гарачай прапагандзе ў Францыі сталі вырошчаваць бульбу для выкарыстання ў ежу[16].. А. Парманцье паставілі помнік на плошчы ў горадзе Мандзідзье[16].

Помнік А. Парманцье ў г. Мандзідзье  (руск.)
" Сярод незлічонага мноства раслін, якія пакрываюць паверхню сушы і водную паверхню зямнога шара, няма, магчыма, ні адной, якая з большым правам заслугоўвала б увагі добрых грамадзян, чым бульба.
"

Неўраджай бульбы, справакаваны уплывам патагеннага мікраарганізма Phytophthora infestans, які выклікае фітафтароз?!, стаў адной з прычын масавага голаду  (руск.), які паразіў Ірландыю у сярэдзіне XIX стагоддзя.

Распаўсюджанне ва Усходняй Еўропе

Рэч Паспалітая

У Рэчы Паспалітай стала вядомая ў XVII ст. Лічыцца, што ўпершыню бульбу ў краіну завёз кароль Ян III Сабескі пасля перамогі над туркамі ў бітве пад Венай (12 верасня 1683 года).

Першапачаткова бульбу выкарыстоўвалі як лекавую і дэкаратыўную расліну, у якасці ядомай палявой культуры пачала масава спажывацца па ўсёй Еўропе з 2-ой паловы XVIII ст.

У якасці экзатычнай стравы бульба стала вядомая на магнацкім стале ў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVII ст. У кнізе, напісанай кухмістрам кракаўскага ваяводы Станіславам Чарнецкім, слынным «Compendium ferculorum albo zebranie potraw» («Усё пра стравы, альбо збор страў»), згадваецца першая бульбяная прысмака для эліты краіны. Пад назваю «tertofelle» хаваецца бульба, якую пяклі ў попеле і пакроеную на скрылікі смажылі. Кніга пабачыла свет у 1682 годзе і на працягу XVIII ст. неаднаразова перавыдавалася.

Упершыню бульбу пачалі вырошчваць у Беларусі падчас панавання караля польскага і вялікага князя літоўскага, Аўгуста III (17361763), на тэрыторыі сучаснай Гарадзеншчыны ў 2-ой трэці XVIII ст. Але ў гэты час яна вырошчвалася толькі ў каралеўскіх эканоміях, нямецкімі каланістамі. Найбольш значным бульбаводчым цэнтрам напрыканцы 1780-х гадоў стала тэрыторыя Полацкага намесніцтва. У 1788 годзе тут у «пасеве» бульба займала ўсяго 7 чвэрцяў, а ў «ураджаі» — 21 чвэрць, але праз два гады ў «пасеве» было 4617 чвэрцяў, а ў «ураджаі» — 18759 чвэрцяў. На Суражчыне ў гэты час вырошчвалі бульбу не толькі на агародах, але і на панскіх палетках.

Першапачаткова беларускае сялянства паставілася надзвычай недаверліва да гэтай агрыкультурнай навацыі, здзяйсняла акты сабатажу, адмаўляючыся яе садзіць.

Расійская імперыя

Манахі, якія садзяць бульбу, 1910 г.

З'яўленне ў Расіі бульбы Вольнае эканамічнае таварыства звязвала з імем Пятра I, які ў канцы XVII стагоддзя даслаў у сталіцу мяшок клубняў з Галандыі нібыта для рассылання па губерням для вырошчвання. Але бульба не атрымала распаўсюджвання ў Расіі ў часы Пятра I. Пачатак шырокага распаўсюджвання паклаў указ Сената ў 1765, у перыяд праўлення Кацярыны II, і завоз з-за мяжы партыі насеннай бульбы, разасланага па краіне. Спачатку насельніцтва не прыняло новую культуру (з-за мноства атручванняў ад ужывання пладоў). «Гістарычная даведка аб увядзенні ў Расіі культуры бульбы» абвяшчае: «іншаземнае новаўвядзенне было прынята ў нас асобнымі асобамі, пераважна замежнікамі і некаторымі прадстаўнікамі вышэйшых саслоўяў … Яшчэ ў валадаранне імператрыцы Ганны Іванаўны за сталом прынца Бірона?! бульба ўжо з'яўлялася як смачная, але зусім не рэдкая страва». Сяляне называлі бульбу «чортавым яблыкам» і лічылі вялікім грахом ўжыванне яго ў ежу. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя па Расіі пракацілася хваля «бульбяных бунтаў».

Асабліва хутка сталі павялічвацца плошчы пад бульбу ў 18401842 гадах . 24 лютага 1841 года выйшла распараджэнне расійскага ўрада «Аб мерах да распаўсюджвання гадоўлі бульбы». Накладам у 30 000 асобнікаў па ўсёй Расіі разаслалі бясплатныя навучанні па правільнай пасадцы і вырошчванню бульбы. Штогод ўсю інфармацыю аб вырошчванні бульбы губернатары адсылалі ў Пецярбург. Да канца XIX стагоддзя ў Расіі ёю было занята больш за 1,5 млн га.

XIX ст. стала часам шырокага распаўсюджання новай агрыкультуры на беларускіх палетках. Калі ў Гродзенскай губерні ў 1822 годзе было сабрана 7,1 тысяча чвэрцяў бульбы, то ў 1827 годзе ўжо ў 100 раз болей. У справаздачах Мінскай ды Віцебскай губерняў за 1828 год адзначалася, што бульба з'яўляецца «пособием к продовольствию…родится в изобилии… с успехом повсеместно здесь разводится». У справаздачы Гарадзенскай губерні за 1840 год адзначалася: «картофель занимает первое место в числе возделываемых …овощей, способствует продовольствию народа, прокормлению скота и удобрению полей». Стравы з бульбы, у гэты ж час становяцца надзвычай важным элементам харчавання беларускага народу. Бульба насамрэч у гэты час становіцца пануючай палявой культурай, «другім хлебам», хаця не будзе перабольшваннем сказаць, што для бяднейшых сялян яна была ўвогуле ці не адзіным і першым хлебам. Услухаемся ў радкі аднаго з сучаснікаў: «…горох, часть ячменя, овес крестьяне сбывают, а картофелем питаются почти круглый год».

Поспехі бульбаводства, «бульбяны бум», далі свае станоўчыя вынікі ў галіне селекцыі. Ужо ў 1860-х гадах узнікаюць мясцовыя, беларускія гатункі бульбы. У жніўні 1853 года ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце была адкрытая выстаўка, на якой экспанавалася 28 гатункаў бульбы з батанічнага саду інстытута, а таксама прадукты з бульбы ў выглядзе мукі і крупкі. У 1868 годзе «Земледельческая газета» пісала пра тое, што ў Горацкім павеце меліся гатункі «на кои почти не имеют влияния неблагоприятствующие обстоятельства, вредящие всем прочим. Так, например, в нашем уезде, в с. Слижах, у одного хозяина картофель ежегодно дает более десяти зерен и величиной превосходит гусиные яйца … Обилием крахмала и вкусом слижевский картофель превосходит все возможные сорта». Вельмі высокімі якасцямі валодала мсціслаўская ды быхаўская бульба. Вядомы знаўца гэтае справы, А. Палтарацкі пісаў : «Мне прыходзілася бачыць розныя гатункі бульбы, але нідзе не бачыў я такой буйнай і сапкай, як у Мсціслаўскім павецеБыхаўская бульба таксама добрая».

Паводле дадзеных змешчаных у «Живописной России» (1882 год) на тэрыторыі Беларускай вобласці (пад гэтым тэрмінам у выданні разумеліся Мінская, Магілёўская, Віцебская і этнаграфічна беларускія часткі Смаленскай губерняў) збіралася да 5 мільёнаў чвэрцяў бульбы. На той жа тэрыторыі ў 1905 годзе пасяўная плошча пад бульбу займала 202.580 дзесяцін ворнай зямлі (5,8 працэнтаў усёй пасяўной плошчы).

У 1890-я гады на тэрыторыі Беларусі ўжо вылучаліся 4 зоны бульбаводства. Да першай адносіўся Рэчыцкі павет. Тут пад бульбу былі заняты 18,1 % пасяўных плошчаў. Да другой зоны належалі тэрыторыі Барысаўскага, Гомельскага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага паветаў (12,1 — 15 % плошчаў). Да трэцяй зоны адносіліся Мінскі, Бабруйскі, Клімавіцкі, Чавускі, Быхаўскі, Магілёўскі, Аршанскі, Сенненскі паветы (9,1 — 12 % плошчаў), а да чацвёртай зоны адносілася тэрыторыя Горацкага павету ды ўсёй Віцебскай губерні (6,1 — 9 % плошчаў). На пачатку XX стагоддзя беларускае бульбаводства было найлепшым і адным з наймацнейшых у Расійскай імперыі. На 1913 год прыпадае пік дарэвалюцыйнай беларускай бульбяной вытворчасці — пасяўная плошча склала 583,3 тыс. га, ураджайнасць 6,4 т/га, валавы збор 4 мільёны тон, ці 12,6 % валавога збору ў Расіі.

Паводле назіранняў Часлава Пяткевіча ва Усходнебеларускім Палессі ў другой палове XIX ст. бульбу садзілі «пад соху, у кожную баразну або чэраз баразну ў другой палавіне красавіка (калі зямля пацяплее, бо ў халоднай папухне, пакуль зыйдзе). За сахой ідзе жанчына з каробкай напоўненай клубнямі і кідае іх у баразну на адлегласці 30 см адзін ад аднаго па адным ці больш у залежнасці ад велічыні; напаступны заход сахі гэту баразну закрывае. У кожную баразну кідаюць тады, калі садзяць невялікую колькасць і на лепшай глебе (пагной), а праз баразну садзяць тады, калі займаюць большую плошчу на няўгноенай ніве (простапольле)». Палешукі бульбу садзілі і на агародах, з дапамогай лапаты «дзвюма асобамі: першы ўбівае ў зямлю лапату амаль па дрэўца і выкідвае зямлю на паверхню, другі бярэ з каробкі клубні і кідае ў тую ямку па адным ці па некалькі ў залежнасці ад іх велічыні. Зямлёй, выкапанай з наступнай ямкі, прыкрываецца папярэдняя, у якую ўжо ўкінулі бульбу, і г.д.».

Такім чынам, поўная і незваротная «беларусізацыя» бульбы адбылася ў XIX ст. У сярэдзіне таго ж стагоддзя без бульбы немагчыма было ўжо ўявіць жыццё беларускага паспалітага люду. Бульба ўваходзіць у фальклор, пра яе складаюць песні, танчаць пад іх. Адна з папулярнейшых беларускіх полек увогуле можа лічыцца за своеасаблівы бульбяны гімн:

Гарні, гарні бульбу з печы
У торбачку — ды на плечы
Бульбу пякуць, бульбу вараць
Бульбу ядуць, бульбу хваляць
З бульбы мука, з бульбы каша
Прападзі ты, доля наша
Адзін лапаць, другі бот,
А я шляхціц, далібог!

У Расіі і Беларусі ў XIX — XX стагоддзях бульба лічылася «другім хлебам», гэта значыць адным з асноўных прадуктаў харчавання.

Сёння бульба ў Беларусі лічыцца нацыянальнай культурай, «другім хлебам», пасяўныя плошчы займаюць 749,3 тыс. га (1993).

Выкарыстанне

Бульбяны хлеб?!
Баварскі бульбяны кнёдль ў час прыгатавання

Бульба адыгрывае важную ролю ў рацыёне харчавання многіх народаў свету. 2008 год ААН абвясціла Міжнародным годам бульбы. На думку экспертаў, гэтая высокаўраджайныя культура — «прадукт харчавання будучыні».

Бульба валодае ўнікальным наборам арганічных і неарганічных злучэнняў жыццёва важных для чалавечага арганізма. Нездарма пасля ўкаранення бульбы ў Еўропе практычна спыніліся эпідэміі цынгі. Гэта тлумачыцца тым, што ужываючы ў ежу стравы з бульбы, еўрапейцы ўзбагацілі свой арганізм вітамінам C, дэфіцыт якога служыць галоўнай прычынай ўзнікнення гэтага захворвання.

У нармальным сутачным рацыёне чалавека ў залежнасці ад заняткаў і выдаткаў энергіі каларыйнасць ежы павінна складаць каля 3000 ккал (12.552 кДж). Для атрымання 100 ккал (418,4 кДж) арганізм павінен атрымаць з ежай 107—120 г бульбы або 300 г морквы, 500 г капусты, 650 г таматаў , 1000 г агуркоў. Адзін кілаграм бульбы можа даць 940 ккал (3933 кДж). Спажыванне 300 г бульбы забяспечвае атрыманне арганізмам больш за 10 % энергіі, амаль поўную норму вітаміна C, каля 50 % калія, 10 % фосфару, 15 % жалеза, 3 % кальцыя.

Бульба з'яўляецца асноўнай крыніцай калія. Аднак, каб захаваць каштоўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў ёй, трэба навучыцца правільна яе гатаваць. Варыць бульба рэкамендуецца ў невялікай колькасці вады: пры варэнні ў яе пераходзіць вялікая частка вітамінаў. Таксама перад падрыхтоўкай не варта трымаць бульбу ў вадзе на працягу доўгага часу. Пасля доўгага захоўвання на святле клубні рунеюць і становяцца таксічнымі, непрыдатнымі да ўжывання.

Свежы сок клубняў і бульбяны крухмал ўжываюць у якасці ахінальнага і супрацьзапаленчага сродку пры страўнікава-кішачных захворваннях: язве страўніка і дванаццаціперснай кішкі, а таксама гастрыце з падвышанай кіслотнасцю страўнікавага соку. Пры пякотцы карысна з'есці дробна нарэзаную сырую бульбіну.

Атрыманы з бульбы крухмал з'яўляецца асновай для вырабу прысыпак, а таксама выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка для парашкоў і таблетак.

У народнай медыцыне нацёртая на тарцы свежая бульба выкарыстоўваецца пры экземе і іншых паразах скуры. Гарачыя вараныя расцёртыя клубні бульбы ўжываюць пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў і лёгкіх. У гэтым выпадку хуткі станоўчы вынік дае ўдыханне пару ад гарачай, толькі што зваранай бульбы.

Бульба шырока выкарыстоўваецца ў хатняй касметыцы. З яе робяць пажыўныя маскі для скуры твару і рук.

Індустрыя

Бульбяная ніва Форт Фэйрфілд, штат Мэн, ЗША
Вытворчасць бульбы па краінах свету. Звесткі 2005 года

Вырошчванне бульбы як сельскагаспадарчай культуры распаўсюджана ў многіх краінах. Акрамя непасрэднага ўжывання клубняў бульбы ў ежу, з яе таксама атрымліваюць крухмал, вырабляюць чыпсы і т. п. прадукты.

Вытворчасць бульбы

У 2005 у лідэрах па вытворчасці бульбы быў Кітай, на 2-м месцы з прыкметным адставаннем — Расія і Індыя. А па вытворчасці на душу насельніцтва — Беларусь.

Вытворчасць бульбы (FAOSTAT), тон, 2004—2005 гады
Даныя FAOSTAT (ФАА) на 14 лістапада 2006 года

Кітай 70 036 279,00 21 % 73 036 500,00 23 %
Расія 35 914 240,00 11 % 37 461 488,00 12 %
Індыя 25 000 000,00 8 % 25 000 000,00 8 %
Украіна 20 754 800,00 6 % 19 462 000,00 6 %
ЗША 20 685 670,00 6 % 19 151 080,00 6 %
Германія 13 044 000,00 4 % 11 624 000,00 4 %
Польшча 13 998 654,00 4 % 11 009 392,00 3 %
Беларусь 9 902 100,00 3 % 8 185 000,00 3 %
Нідэрланды 7 487 700,00 2 % 6 835 985,00 2 %
Францыя 7 255 378,00 2 % 6 680 817,00 2 %
Вялікабрытанія 6 316 000,00 2 % 5 815 000,00 2 %
Бангладеш 3 907 000,00 1 % 4 855 000,00 2 %
Канада 5 170 790,00 2 % 4 850 000,00 2 %
Іран 4 180 000,00 1 % 4 200 000,00 1 %
Турцыя 4 800 000,00 1 % 4 170 000,00 1 %
Румынія 4 230 210,00 1 % 3 985 000,00 1 %
Перу 2 996 090,00 1 % 3 284 223,00 1 %
Бразілія 2 931 180,00 1 % 2 950 990,00 1 %
Японія 2 842 000,00 1 % 2 708 000,00 1 %
Бельгія 3 229 622,00 1 % 2 653 949,00 1 %
Астатнія краіны 65 752 492,00 20 % 65 297 137,00 20 %
Усяго 330 434 205,00 100 % 323 215 561,00 100 %
Вытворчасць бульбы па гадам[17] тыс. тон.
Краіна 1985 1995 2005
Кітай 26 793 45 984 73 777
Расія 39 909 36 400
Індыя 12 571 17 401 25 000
Украіна 14 729 19 300
ЗША 18 443 20 122 19 111
Германія 21 054 10 888 11 158
Польшча 36 546 24 891 11 009
Беларусь 9 504 8 600
Нідэрланды 7 150 7 340 6 836
Францыя 7 787 5 839 6 347

Згодна з статыстыкай ФАА, у 2004 г.[18]
з кораняплодаў вырашчана больш за ўсё (у мільёнах тон):

Бульба 328
   
Маніок 203
   
Батат 127
   
Ямс 40
   
Таро 11
   
Іншае 7
   

Ураджайнасць бульбы

Ураджай бульбы ў вёсцы Бутакова, Омская вобласць

Ураджайнасць бульбы залежыць ад масы фактараў: ад кліматычных і пагодных умоў, ад якасці глебы наогул і ад якасці апрацоўкі яе перад пасадкай бульбы, ад абранага сорту бульбы, ад здароўя клубняў да пасадкі і падчас прарастання, ад правільна і своечасова праведзенай прафілактыкі разнастайных «бульбяных» захворванняў, ад своечасова унесеных у глебу угнаенняў і яшчэ ад мноства фактараў.

У цяперашні час пры вырошчванні бульбы шчыльнасць пасадкі складае прыкладна 55 тыс. раслін на гектар. Маса таварнага клубня 50-150 г.

Ва ўмераных шыротах і ў субтропіках бульба спее за 4 месяцы і дае ад 250—350 ц/га. Пры правільнай падборцы сартоў у сярэдняй паласе магчыма атрыманне двух ураджаяў у год. У тропіках ён можа паспець за 3 месяцы і даць 150—250 ц/га. Максімальная ўраджайнасць сучасных сартоў бульбы складае 400—800 ц/га. Ураджайнасць залежыць ад двух асноўных фактараў. Першы гэта выкарыстанне якаснага насеннага матэрыялу. Такім з'яўляюцца насенныя клубні, выгадаваныя ў спецыялізаваных насенняводчых гаспадарках або навуковых установах, і пры гэтым не ніжэй другой-трэцяй рэпрадукцыі. Другім фактарам з'яўляецца правільны дагляд за клубнямі і раслінамі да і пасля высадкі.

Сарты

Існуе вялікая колькасць сартоў бульбы — больш за 50 тысяч. Яны адрозніваюцца па тэрмінах паспявання, ураджайнасці, ўстойлівасці да хвароб. У Расійскі Дзяржаўны рэестр селекцыйных дасягненняў, дапушчаных да выкарыстання ў 2009 г., ўключана больш за 260 гатункаў бульбы.

У залежнасці ад выкарыстання адрозніваюць чатыры асноўныя групы гатункаў: сталовыя, тэхнічныя, кармавыя і ўніверсальныя.

Самыя распаўсюджаныя ў культуры сталовыя гатункі маюць далікатную мякаць, не цямнеюць, ўтрымліваюць 12-16 % крухмалу, багатыя вітамінам c. Іх клубні па большай частцы круглявыя або авальныя, з павярхоўным размяшчэннем вочак.

Клубні тэхнічных гатункаў характарызуюцца высокім утрыманнем крухмалу — звыш 18 %.

У кармавой бульбе, у параўнанні з іншымі групамі, больш высокае ўтрыманне бялкоў (да 2-3 %) і сухіх рэчываў.

Універсальныя сарты па ўтрыманню крухмалу і бялкоў і смакавых якасцях клубняў займаюць прамежкавае месца паміж сталовымі і тэхнічнымі гатункамі.

Класіфікацыя гатункаў бульбы ідзе наступным чынам

  • Звышраннія (34 — 36 дзён)
  • Раннія (40 — 50 дзён)
  • Сярэдняраннія (50 — 65 дзён)
  • Сярэдняспелыя (65 — 80 дзён)
  • Сярэдняпознія (80 — 100дней)

Пры гэтым поўны тэрмін паспявання 15—20 дзён. Ураджайнасць дасягае максімуму ў канцы вегетацыі, але і пры мінімальным тэрміне вырошчвання бульба прыносіць у сярэднім каля паловы максімальнага ўраджаю. Таму бульба прыдатная для вырошчвання нават на далёкім поўначы дзе вегетацыйны перыяд складае менш за 60 дзён у годзе.

Шкоднікі і захворванні

  • Каларадскі жук — насякомае сямейства жукоў-лістаедаў. Жукі і лічынкі каларадскага жука сілкуюцца лісцем паслёнавых культур: бульбы, тамата, баклажана, радзей — тытуню, што робіць іх небяспечнымі шкоднікамі сельскай гаспадаркі.
  • Жукі-шчалкуны — насякомыя атрада цвердакрылых уяўляюць небяспеку для пасадак бульбы перш за ўсё сваімі лічынкамі, званымі драцянікамі. Драцянікі пашкоджваюць клубні і сцеблы угрызаючыся ў іх, утвараючы пашкоджанні ў выглядзе дзюр і хадоў. Расліны, пашкоджаныя драцянікамі, адстаюць у росце і даюць меншы ўраджай, таварная каштоўнасць пашкоджанай бульбы падае. У хады, праведзеныя проволочником, укараняюцца грыбкі і бактэрыі, выклікаючы гнілату, што пагаршае захаванасць ўраджаю падчас захоўвання.
Клубень бульбы, заражаны фітафторай
  • Фітафтароз — захворванне раслін. Фітафтароз асабліва моцна паражае расліны сямейства паслёнавых. У Расіі штогадовыя страты ад гэтага захворвання ў сярэднім складаюць каля 4 млн т. У гады эпіфітоцій прадуктыўнасць адчувальных да хваробы сартоў без прымянення спецыяльных ахоўных сродкаў можа зніжацца ў 1,5-2 разы, а страты ўраджаю дасягаць 50 — 60 %.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Todo sobre la patata.. www.historiacocina.com (4 мая 2005). — История картофеля в датах. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 12 лістапада 2009.
  4. Carl von Linné Species plantarum, 1753 Vol.1 p.185
  5. Гл. картку раздзел «Сінонімы».
    Спасылка GRIN у картцы раслін.
  6. Simpson J, Weiner E.(eds) (1989) Oxford English Dictionary, 2nd edition, Clarendon Press, ISBN 0-19-861186-2
  7. Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 331. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  8. Гл. спасылку TPL у картцы расліны"
  9. ВСЭ (гл. раздзел Спасылкі)
  10. Больш дакладная назва на мове чыбча — «ёма» ці «ёмуй»
  11. González de Pérez, María Stella. Diccionario y gramática chibcha. Imprenta patriótica del Instituto Caro y Cuervo. Bogotá. 1987, p. 331
  12. Pascual de Andagoya. Narrative of the proceedings of Pedrarias Dávila in the provinces of Tierra Firme or Catilla del Oro: and of the discovery of the South Sea and the coasts of Peru and Nicaragua. — London: Hakluyt Society, 1865. — p. 58.
  13. Сьеса де Леон, Педро. Хроника Перу. Часть Первая. Глава XL. — Киев, 2008 (пер. А. Скромницкий)
  14. У слоўніку Дыега Гансалеса Ольгіна  (руск.) (1608): Chhuñu. Бульба ляжалая/сушаная, [і] замарожаная на сонцы [гэта значыць у сонечнае надвор'е].
  15. Сьеса де Леон, Педро. Хроника Перу. Часть Первая. Глава XCIX. — Киев, 2008 (пер. А. Скромницкий)
  16. а б в г д Верзилин Николай Михайлович  (укр.) По следам Робинзона. Сады и парки мира. — Л.: Детская литература., 1964. — 576с.
  17. http://faostat.fao.org/faostat/servlet/XteServlet3?Areas=%3E862&Items=116&Elements=51&Years=2005&Years=1995&Years=1985&Format=Table&Xaxis=Years&Yaxis=Countries&Aggregate=&Calculate=&Domain=SUA&ItemTypes=Production.Crops.Primary&language=EN (FAOSTAT)
  18. http://faostat.fao.org/faostat/servlet/XteServlet3?Areas=862&Items=%3E1720&Elements=51&Years=2004&Format=Table&Xaxis=Years&Yaxis=Countries&Aggregate=&Calculate=&Domain=SUA&ItemTypes=Production.Crops.Primary&language=EN1 (FAOSTAT)

Літаратура

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA