Сайман Кузнец: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат дадаў: jv:Simon Kuznets |
др r2.7.3) (робат дадаў: bn:সাইমন কুজ্নেত্স |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
[[be-x-old:Сайман Кузьнец]] |
[[be-x-old:Сайман Кузьнец]] |
||
[[bg:Саймън Кузнец]] |
[[bg:Саймън Кузнец]] |
||
[[bn:সাইমন কুজ্নেত্স]] |
|||
[[ca:Simon Kuznets]] |
[[ca:Simon Kuznets]] |
||
[[cs:Simon Kuznets]] |
[[cs:Simon Kuznets]] |
Версія ад 20:05, 3 сакавіка 2013
Сайман Сміт Кузнец (анг. Simon Smith Kuznets; пры нараджэнні Сямён Абрамавіч Кузнец; 30 красавіка 1901, Пінск — 8 ліпеня 1985, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі эканаміст і статыстык; адзін з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканамічнай гісторыі. Доктар філасофіі (1926). Член Нацыянальнай АН ЗША (1972).
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Пінску, дзе меркавана навучаўся ў гарадскім рэальным вучылішчы, пасля чаго сям'я пераехала ў Роўна, а ў 1915 годзе, у сувязі з высяленнем яўрэяў з прыфрантавой зоны, у Харкаў. Тут Кузнец вучыўся ў 2-м рэальным вучылішчы (26 кастрычніка 1915 - 16 мая 1917 г.) і ў Харкаўскім камерцыйным інстытуце.
3 1922 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт (1924). У 1927—60 у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў. Адначасова прафесар універсітэтаў штата Пенсільванія (1930—54), Дж. Гопкінса (1954—60), Гарвардскага (1960—71). У 1949—68 старшыня камітэта па эканамічным росце пры ўрадзе ЗША, адначасова ў 1950—60-я г. эканамічны саветнік урадаў Кітая, Японіі, Індыі, Тайваня і Ізраіля. У 1949 прэзідэнт Амерыканскай статыстычнай, у 1954 — Амерыканскай эканамічнай асацыяцый.
Навуковыя працы і даследаванні ў галіне эканаметрыі, эканамічнай статыстыкі і гісторыі і інш. Даў першыя афіцыйныя ацэнкі нацыянальнага даходу ЗША (1932—34), зрабіў вызначальны ўклад у распрацоўку методыкі падліку валавога нацыянальнага прадукту. Адкрыў 20-гадовы перыяд ваганняў хуткага і павольнага эканамічнага росту (цыкл Кузнеца, 1930), залежнасць паміж няроўнасцю даходаў і эканамічным ростам краін, якія развіваюцца (крывая Кузнеца, 1955). Адным з першых раскрыў ролю капіталаўкладанняў у чалавечы фактар як аснову сучаснага эканамічнага росту (1966). Асноўныя працы «Капітал у амерыканскай эканоміцы» (1961), «Сучасны эканамічны рост» (1966), «Эканамічны рост нацый» (1971), «Рост і структурныя змены» (1979), «Эканамічнае развіццё, сям'я і размеркаванне даходаў» (выд. 1989).
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1971) «за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэнне эканамічнага росту, якое прывяло да новага, больш глыбокага разумення эканамічнай і сацыяльнай структуры і працэсу развіцця ў цэлым».