Арабы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: jbo:rabybau
Gerakibot (размовы | уклад)
др r2.6.6) (робат дадаў: zea:Araobieren
Радок 133: Радок 133:
[[yi:אראבער]]
[[yi:אראבער]]
[[yo:Àwọn Áràbù]]
[[yo:Àwọn Áràbù]]
[[zea:Araobieren]]
[[zh:阿拉伯人]]
[[zh:阿拉伯人]]

Версія ад 16:49, 5 сакавіка 2013

Арабы (1910)

Арабы (араб.: العرب — аль-араб) — група народаў семіцкага паходжання, размаўлялых на мностве дыялектаў арабскай мовы і якія насяляюць дзяржавы Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі. Пісьменнасць на аснове арабскага круглага ліста.

Большасць арабаў пражывае ў Азіі і Афрыцы.

У Афрыцы: маўрытанцы (Маўрытанія), маўры (Заходняя Сахара), мараканцы (Марока), алжырцы (Алжыр), тунісцы (Туніс), лівійцы (Лівія), суданцы (Судан), егіпцяне (Егіпет),

У Азіі: Палестынскія арабы (жывуць у Палестыне, Іарданіі, Ліване, Сірыі і іншых краінах), ліванцы (Ліван), іарданцы (Іарданія), сірыйцы (Сірыя), іракцы (Ірак), іранскія арабы (Іран), кувейтцы (Кувейт), бахрэйнцы (Бахрэйн), арабы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), йеменцы (Емен), катарцы (Катар), аманцы (Аман), саудаўцы (Саудаўская Аравія).

Арабы жывуць таксама ў Турцыі, Узбекістане, Афганістане, Інданезіі і іншых краінах.

Гісторыя

Паводле казанняў Бібліі і Карана арабы з'яўляюцца нашчадкамі Сіма. Паводле сярэднявечных гісторыкаў, арабы паходзяць ад плямёнаў Аравійскага паўвострава, якія з цягам часу зліліся ў адну этнічную групу.

Ужо з пачатку II тыс. да н. э. некаторыя арабскія плямёны ствараюць развітыя цывілізацыі на паўднёвым-захадзе Аравіі (Ірам, Сабейскае царства). Культурнай пераемнасці ад тых народаў да сучасных арабаў не адбылося, таму што гэтыя дзяржавы распаліся ўжо ў пачатку І тыс. да н. э., у сувязі са зменай гандлёвых шляхоў з Рыма ў Індыю. Пасля, на поўначы, часткова пад уплывам развітых месапатамскіх культур, арабскія плямёны утварылі шэраг гандлёвых дзяржаў, сярод якіх Набацейскае царства. Пустынныя абшары Аравійскага паўвострава былі заселены бедуінамі, якія жылі без дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкоўваючыся родаваму прынцыпу. Рэлігія арабаў, таго часу, быў політэізм.

Пераломам у арабскай культуры стала стварэнне ісламу і з'яднанне Аравійскага паўвострава на чале з Мухамадам. Пасля смерці прарока, арабы, пад кіраўніцтвам халіфаў, здолелі авалодаць суседнімі рэгіёнамі - Паўночнай Афрыкай, Месапатаміяй, Персіяй, часткай Анатоліі, Іспаніі, Сіцыліяй і Сардзініяй. Распаўсюдзіўшы сваю культуру, пісьмо і мову на ўсе гэтыя тэрыторыі. Таксама прынялі шмат ад іншых культур, перш за ўсё - візантыйскай, персідскай і індыйскай. Іслам, як джяржаўная рэлігія кантраліраваў грамадскае жыццё і права.

Дзяржава халіфаў, даволі хутка распалася (Х ст.). Пад канец Сярэднявечча арабская культура, якую часткова стрымлівалі мангольскія і турэцкія набегі, а таксама дамінацыя рэлігіі над усімі аспектамі жыцця, прыйшла ў заняпад. Арабы на доўгія стагоддзі апынуліся пад панаваннем туркаў, якое змянілася еўрапейскай каланізацыяй, а менавіта французскай і англійскай.

Паміж XIX i XX стст. наступіла адраджэнне арабскай культуры. Пачалося яно ў Егіпце і Ліване, пазней перайшло да Ірака і Сірыі, у той час, калі большасць краін Магрыба і Аравійскага паўвострава заставаліся адсталымі. Арабы знаёміліся з дасягненнямі еўрапейскай культуры і тэхнікі, адкрываючы для сябе новы свет, што прывяло да развіцця наватарскай мыслі, зніжэнню ролі рэлігіі ў жыцці і ў будучым стварэнню свецкіх дзяржаваў, на заходні манер.

У першай палове ХХ ст. паўстала большасць, сёння вядомых, арабскіх краін. У большасці з іх, ва ўладзе стаялі нацыяналісты і сацыялісты. Стварэнне Ізраіля ў 1948 г. было ўспрынята арабамі як паражэнне, што спрыяла росту пан-арабскіх пачуццяў і заахвоціла ўрады некаторых краін да саюза з СССР, які разглядаўся як процівага амерыканскай падтрымкі яўрэеў. У другой палове ХХ ст. ў шматлікіх арабскіх краінах пачалі дабычу нафты, што спрыяла эканамічнаму развіццю і росту прэстыжу гэтых краін у свеце.

Устойлівыя словазлучэнні

Гл. таксама

У Сеціве

Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA