Грунвальдская бітва: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Zmicier P. (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 53: | Радок 53: | ||
Каб выправіць сітуацыю, Юнгінген увёў у бой другую лінію тэўтонскай [[кавалерыя|кавалерыі]], аднак палякі таксама задзейнічалі рэзерв, якім камандаваў Ягайла, а літоўская конніца Вітаўта паспяхова вярнулася на поле бою і вырабіла моцны ўдар па левым флангу Ордэна, які ўграз у баі з пяхотай і страціў манеўранасць. Пасля смерці Юнгінгена і адмовы часткі тэўтонскіх войскаў працягваць бітву войска Ордэна звярнулася ва ўцёкі. |
Каб выправіць сітуацыю, Юнгінген увёў у бой другую лінію тэўтонскай [[кавалерыя|кавалерыі]], аднак палякі таксама задзейнічалі рэзерв, якім камандаваў Ягайла, а літоўская конніца Вітаўта паспяхова вярнулася на поле бою і вырабіла моцны ўдар па левым флангу Ордэна, які ўграз у баі з пяхотай і страціў манеўранасць. Пасля смерці Юнгінгена і адмовы часткі тэўтонскіх войскаў працягваць бітву войска Ордэна звярнулася ва ўцёкі. |
||
лгрлрлрлррррлрлрлрлрлрлрлрлрлрлрлррлр |
|||
== Вынікі == |
|||
Каля траціны тэўтонскага войска палегла на поле бою, было забіта практычна ўсё кіраўніцтва Ордэна, значны лік рыцараў патрапіў у палон. Саюзнікі «стаялі на костках» тры дня, пасля чаго пачалі рух да [[Мальбарк|Марыенбургу]]. |
|||
Замак быў абложаны, аднак стомленае і саслабленае польска-літоўскае войска не вырашылася на штурм. Вітаўт адвёў свае войскі з-за пагрозы ўсходнім межам княства, польскія апалчэнцы імкнуліся вярнуцца дадому да ўборкі ўраджая. У выніку праз некалькі тыдняў аблога была знята. |
|||
Завяршыў Вялікую вайну [[Другі Торуньскі мір|Торуньскі мір]] [[1 лютага]] [[1411]] меў адносна мяккія для Ордэна ўмовы: той губляў [[Жмудзь|Жамойтыю]] ў карысць Вялікага княства, Дабжыньскую зямлю ў карысць Польшчы і выплачваў кантрыбуцыю. Аднак фактычнае знішчэнне войска, неабходнасць выплаты кантрыбуцыі і выкупу за палонных рыцараў падарвалі магутнасць тэўтонцаў — шэраг [[Ганза|ганзейскіх гарадоў]] адмовіліся ад саюза з імі, прыток наймітаў і рыцараў з Цэнтральнай Еўропы скараціўся. Нягледзячы на гэта, як самастойная дзяржава Ордэн праіснаваў яшчэ больш стагоддзя. |
|||
== Іншае == |
== Іншае == |
Версія ад 21:46, 5 сакавіка 2013
Шаблон:Абраны артыкул класічным правапісам
Грунвальдская бітва | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая вайна, 1409-1411 | |||
Дата | 15 ліпеня 1410 | ||
Месца | Грунвальд (Таненберг), зараз Польшча | ||
Вынік | перамога польска-літоўскага войска | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грунвальдская бітва або бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт; 31,5 тыс.ч.[1]), і войскам Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген; 27 тыс.ч., гарматы[1]), якая адбылася ў час Вялікай вайны (1409—1411) недалёка ад вёсак Грунвальд і Таненберг (Усходняя Прусія, сучасная Польшча).
Поўную перамогу, пасля цэладзённага змагання, узяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінулі 18 тыс. нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тыс. былі ўзяты ў палон, а ўратавалася толькі трохі больш за 1400 чалавек. Былі забраныя ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска.
Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Але палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.
Перад бітвай
«Вялікая вайна, 1409—1411» паўстала з-за імкнення Вялікага Княства Літоўскага вярнуць знаходзіўшыяся пад уладай Тэўтонскага ордэна літоўскія землі (Жамойтыю); Польшча выступала саюзнікам княства ў гэтым канфлікце.
3 ліпеня 1410 злучаныя польска-літоўскія войскі пад камандаваннем польскага караля Уладзіслава II Ягайла (Ягелона) зрушыліся да мяжы валадарстваў Тэўтонскага ордэна, насустрач ім з сталіцы ордэнскіх валадарстваў Марыенбурга (сучасны Мальбарк) выйшла войска пад камандаваннем вялікага магістра ордэна Ульрыха фон Юнгінгена. Сярод тэўтонцаў, акрамя ўласна членаў ордэна і іх васалаў, былі рыцары з Германіі, Францыі і Англіі, а гэтак жа найміты швейцарцы, англічане і інш., усяго 51 сцяг, агульнай колькасцю 27 тыс. чалавек. Польскае войска ўключала ўласна польскія палкі, палкі наймітаў (чэхаў і ўлахаў), а гэтак жа палкі «зямлі Леапольскай», «зямлі Падольскай, якая мела тры сцяга, з прычыны шматлікасці свайго насельніцтва», «зямлі Галіцкай»; у літоўскім войску, якім камандаваў вялікі князь Літоўскі Вітаўт, стрыечны брат Ягайлы, знаходзіліся Гродзенская, Каўнаская, Лідская, Смаленская, Мсціслаўская і Аршанская (пад камандаваннем князя Смаленскага Сямёна Лінгвена Альгердавіча), Полацкая, Віцебская, Кіеўская, Пінская, Наўгародская, Брэсцкая, Валкавыская, Драгічынская, Мельніцкая, Крамянецкая, Стародубская харугвы; на баку саюзнікаў выступала таксама татарская конніца. Усяго польска-літоўскае войска налічала 91 харугву, 32 тыс. чалавек.
15 ліпеня супернікі сышліся на раўніне ў трохвугольніку паміж сёламі Грунвальд, Таненберг (цяпер — Стэмбарк) і Людвігсдорф (цяпер — Ладвігава). Войскі ордэна выбудаваліся фронтам у 2 км паміж Грунвальдам і Танебергам у дзве лініі. Правае крыло першай лініі ўзначальваў Конрад Ліхтэнштэйн, левае — Фрыдрых Валенрод, другую лінію — сам вялікі магістр. Саюзнікі выбудаваліся ў тры лініі на працягу 2,5 км паміж Грунвальдам і Людвігсдорфам. На левым крыле знаходзіліся палякі (сумесна з чэхамі, руссю і інш.) пад камандаваннем кароннага маршала Польшчы Збігнева з Бжэзя, трэцяя лінія — на чале з самім Уладзіславам, на правым — літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Вітаўта, на крайнім правым флангу — татарская конніца Джэлал-эд-Дзіна, старэйшага сына Тахтамыша.
Сілы бакоў
Тэўтонскі ордэн
Вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген прывёў на бітву асноўную армію Ордэна, у якую ўваходзілі найміты і госці з Еўропы (гл.далей: Войска Тэўтонскага ордэна). Арганізацыйна армія складалася з 51 харугвы агульным лікам 21 тыс. конных рыцараў і 6 тыс. пяхоты і артылерыстаў. Апроч гэтага, у абозе было каля 5 тыс. чэлядзі. Армія была добра ўзброеная і мела багаты баявы досвед.
Польшча і ВКЛ
Агульны лік саюзнага войска дасягаў 31,5 тыс.ч., сярод іх 18 тыс. польскіх конных рыцараў і 2 тыс. пяхоты, 11 тыс. лёгкай конніцы ВКЛ і 500 пяхоты. У склад польскага войска ўваходзілі не толькі польскія, але і чэшска-мараўскія атрады. Арганізацыйна войска складалася з 50[2] польскіх харугваў і 40 харугваў ВКЛ. У войску ВКЛ было 4[3] харугвы з этнічна літоўскіх землях, 36 з зямляў Русі (у т.л. 28 з земляў у беларускіх этнічных межах, 8 — з украінскіх).
Смаленскія палкі
Вядомыя ў рускай і савецкай гістарыяграфіі «тры рускія смаленскія палкі (харугвы)» этнічна былі не рускімі ў сучасным значэнні слова, а бясспрэчна беларускімі, зважаючы на тагачасныя этнаграфічныя межы[4], і, відаць, складаліся з воінаў са Смаленска і з Полацка або Мсціслава. Князь Ноўгарада Вялікага Лугвен-Сымон Альгердавіч, які камандаваў і гэтымі трыма палкамі, і наогул палкамі паўночнай часткі ВКЛ, меў пры сабе і ноўгарадскі атрад.
Бітва
Бітва пачалася апоўдні з наступу лёгкай конніцы Вітаўта на левы фланг тэўтонцаў. Напад быў сустрэты артылерыйскім залпам (верагодна, першае і малапаспяховае ўжыванне палявой артылерыі). Следам за лёгкай конніцай у бой пайшлі астатнія харугвы, якім ужо не пагражала небяспека гарматных стрэлаў і лучнікаў. У адказ пачалося контрнаступленне цяжкай кавалерыі Валенрода. Адначасова з гэтым у бой уцягнуліся першыя польскія войскі першай лініі і правы фланг Ордэна.
Літоўская кавалерыя не змагла процістаяць тэўтонцам і звярнулася ва ўцёкі. Валенрод пачаў яе пераслед, аднак цяжкая конніца Ордэна не магла рухацца па перасечанай мясцовасці хутка, што дало час Вітаўту перагрупаваць войскі. Адначасова Валенрод сапхнуўся з моцным супрацівам літоўска-беларускай пяхоты. На дапамогу гэтым палкам Вітаўт выслаў некалькі харугв. Гэты крок змяніў ход бітвы. Удар крыжакоў стрымалі «віцязі зямлі смаленскай» і віленская, трокская, гарадзенская і жамойцкая харугвы. Храніст Стрыйкоўскі апісвае гэта так:
«Трокская, віленская шляхта з Жамойцю стала трывалi з Вiтаутам, i палякам мужна дапамагалi. Але ж iншыя паветы лiтоускiя разбеглiся хто куды мог у розныя бакi. I галоунай з святым Юрыем харугвы не стала, на якую вусе войска Лiтоўскае глядзела. Ужо было цяжка Лiтве, але Вiтаут на чале з Наваградцамi i з Валынцамi адважная стаяў».
Акрамя таго, польскія войскі, пацясніўшы Ліхтэнштэйна, пачалі ахаплаць Валенрода яшчэ і з правага флангу.
Каб выправіць сітуацыю, Юнгінген увёў у бой другую лінію тэўтонскай кавалерыі, аднак палякі таксама задзейнічалі рэзерв, якім камандаваў Ягайла, а літоўская конніца Вітаўта паспяхова вярнулася на поле бою і вырабіла моцны ўдар па левым флангу Ордэна, які ўграз у баі з пяхотай і страціў манеўранасць. Пасля смерці Юнгінгена і адмовы часткі тэўтонскіх войскаў працягваць бітву войска Ордэна звярнулася ва ўцёкі.
лгрлрлрлррррлрлрлрлрлрлрлрлрлрлрлррлр
Іншае
Пад час бітвы гераiчна праявiў сябе рыцар Мацей[5], за што кароль Ягайла зрабіў яго каронным харунжыям і падарыў землі пад Люблінам, у т.л. вёску Грушкi, пасля чаго Мацей атрымаў прозвішча Грушэцкi i з'явiўся родапачынальнiкам шляхецкага i дваранскага роду Грушэцкiх.
Літаратура
- Анатоль Грыцкевіч. Грунвальд напамін, што мы нацыя рыцараў і асілкаў // «Брылёўскі летапіс» — №15, май 2010. — стар. 2-3.
Зноскі
- ↑ а б Сучасная ацэнка. Гл.таксама сілы бакоў.
- ↑ Мяркуецца, што Ян Длугаш (Гл. таксама: #Гістарыяграфія) памылкова двойчы палічыў харугву Жыгімонта Карыбутавіча.
- ↑ Што тлумачыцца тым, што значныя часткі этнічных літоўскіх земляў былі тады пад нямецкай акупацыяй.
- ↑ Напрыклад, паводле А. Грыцкевіча.
- ↑ Polski Słownik Biograficzno-Genealogiczy/Gruszecki
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грунвальдская бітва
- Грунвальдская бітва. Дэталёвае апісанне бітвы
- Схема Грунвальдскай бітвы
- Ян Длугош. Грюнвальдская битва. М.: Изд. АН СССР, 1962. ( переиздание - СПб.: Наука, 2007 ).