Навагрудак: Розніца паміж версіямі

Каардынаты: невядомы фармат аргументу
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 70: Радок 70:
Летапісныя варыянты назвы горада — ''Новогород'', ''Новгородок'', ''Новогородок'', ''Новый Городок'' і інш. сведчаць аб тым, што недзе непадалёк існаваў стары гарадскі цэнтр акругі, магчыма ім было [[гарадзішча]] [[Гарадзішча Радагошча|Радагошча]].<ref>Піваварчык С. А. Гарадзішча Радагошча — магчымы папярэднік Наваградка // Белорусский Сборник № 2. Санкт-Петербург, 2003.</ref>
Летапісныя варыянты назвы горада — ''Новогород'', ''Новгородок'', ''Новогородок'', ''Новый Городок'' і інш. сведчаць аб тым, што недзе непадалёк існаваў стары гарадскі цэнтр акругі, магчыма ім было [[гарадзішча]] [[Гарадзішча Радагошча|Радагошча]].<ref>Піваварчык С. А. Гарадзішча Радагошча — магчымы папярэднік Наваградка // Белорусский Сборник № 2. Санкт-Петербург, 2003.</ref>


У старажытнай назве "Новъгород" скланяліся абедзве часткі. Так, у летапісах засведчаны наступныя склонавыя формы<ref>Летописи белорусско-литовские // ПСРЛ. - Т. 35</ref>:
У старажытнай назве "Новъгородок" скланяліся абедзве часткі. Так, у летапісах засведчаны наступныя склонавыя формы<ref>Летописи белорусско-литовские // ПСРЛ. - Т. 35</ref>:
{| class="wikitable"
{| class="wikitable"
! склон !! словаформа
! склон !! словаформа

Версія ад 14:41, 6 сакавіка 2013

Горад
Нава́градак (Навагру́дак)
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Каардынаты: невядомы фармат аргументу
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
  • 13,17 км²[1]
Вышыня цэнтра
292 ± 1 м і 283 м[2]
Насельніцтва
30 800 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231241, 231243, 231244, 231246, 231400
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Нава́градак (Навагру́дак) на карце Беларусі ±
Навагрудак (Беларусь)
Навагрудак
Навагрудак (Гродзенская вобласць)
Навагрудак

Нава́градак (афіц. Навагру́дак) — горад ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Навагрудскага раёна. На Навагрудскім узвышшы ў 162 км да ўсходу ад Гродна, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі ЛідаБаранавічы. Насельніцтва 30,7 тыс. чал. (2006).

Паходжанне назвы

Летапісныя варыянты назвы горада — Новогород, Новгородок, Новогородок, Новый Городок і інш. сведчаць аб тым, што недзе непадалёк існаваў стары гарадскі цэнтр акругі, магчыма ім было гарадзішча Радагошча.[3]

У старажытнай назве "Новъгородок" скланяліся абедзве часткі. Так, у летапісах засведчаны наступныя склонавыя формы[4]:

склон словаформа
назоўны Новъгородок
родны Новагородка
давальны Новугородку
вінавальны Новъгородок
творны ?
месны (у) Новегородце
(у) Новегородцэ
(у) Новегородцы
клічны ?

Навакольнае насельніцтва ўжывае назву "Нава́градак"[5]. Такое вымаўленне назвы горада і дагэтуль можна пачуць ад мясцовых жыхароў, асабліва ад людзей старэйшага ўзросту.

Становішча націску ў назве горада пададзена ў "Трыбунале абывацелям Вялікага княства Літоўскага" (выдадзен у Вільні ў 1586 годзе), дзе назва горада надрукована з націскам у тэксце: "в Нова́городку"[5].

Цяперашняя афіцыйная назва "Навагру́дак", па сутнасці, уяўляе сабой польскую назву "Nowogródek" (чытаецца "Новокгру́дэк"), вымаўленую на беларускі лад. На момант Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі горад увайшоў у склад Расійскай імперыі, справаводства на (стара)беларускай мове было ўжо амаль сто гадоў заканадаўча забаронена. Таму новыя расійскія ўлады засталі дакументы, напісаныя толькі па-польску, адкуль польская назва, захаваўшы асноўныя рысы сваёй фанетыкі, перакачавала ў расійскія дакументы ў форме "Новогру́док". А пазней, ужо адтуль, назва перайшла ў беларускае справаводства.

Пытанне, як стасуюцца між сабой назвы "Навагру́дак" і "Нава́градак", дагэтуль канчаткова не развязана. Ледзь не кожны даслечык мае сваё адмысловае меркаванне на гэта пытанне. Становішча націску, верагодна, сведчыць пра тое, што назвы ўзніклі і развіваліся незалежна на аснове старажытнарускага "Новъгородок". Аднак нельга выключаць узаемны ўплыў гэтых назваў.

Часам даводзіцца чуць, як людзі тлумачаць паходжанне назвы "Навагрудак" ад "новы грудок". Варта падкрэсліць, што такі вывад не мае пад сабой ніякіх падстаў.

Гісторыя

Паводле археалагічных даследаванняў славянскае (Гл.далей Славянская каланізацыя) паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы 10 ст., умацаванні да сяр. 11 ст.[6] Частка даследчыкаў лічыць за першую згадку Наваградка ў пісьмовых крыніцах паведамленне пад 1044 годам пра будаўніцтва новага горада, якое на іх меркаванне звязана з паходам вял. кн. кіеўскага Яраслава Мудрага на Літвy[7], упершыню гэту версію прапанаваў В. Тацішчаў. Хаця такая датыроўка заснавання горада і супадае з археалагічнымі дадзенымі, але з саміх крыніц немагчыма зрабіць адназначныя высновы, што маецца на ўвазе заснаванне іменна Наваградка. Магчыма, мелася на ўвазе будаўніцтва новых умацаванняў у Вялікім Ноўгарадзе.[8] У 12 ст., паводле археалагічных даследаванняў, горад складаўся з дзядзінца (Замкавая гара), вакольнага горада і пасада.

У 1314 ст. Наваградак — цэнтр удзельнага Новагародскага княства, пад 1235 годам згадваецца князь Ізяслаў Новагародскі. У кан. 1240-х — пач. 1250-х гадоў Наваградак перайшоў пад уладу літоўскага князя Міндоўга, акалічнасці гэтага пераходу дасюль спрэчныя, князем і намеснікам свайго бацькі ў Наваградку быў Міндоўгаў сын Войшалк. У гэты час быў пакладзен пачатак утварэнню ВКЛ, буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў якога быў Наваградак. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго літоўскімі родзічамі, што нашлі прытулак на Валыні, сталі падставай да вялікай вайны з Галіцка-Валынскім княствам, якое зрабіла некалькі буйных паходаў на горад, што прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з Лівонскім (Інфлянцкім) ордэнам. У 1253 Міндоўга ад імя папы рымскага каранавалі на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі ВКЛ), каранацыя магла адбыцца і ў Новагародку. Такая магчымасць дае падставу шэрагу гісторыкаў лічыць Новагародак першай сталіцай ВКЛ, але цяжка з упэўненасцю сказаць, ці была наогул сталіца ў тагачасным ВКЛ. У 1254 г. Войшалк заключыў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў Наваградак Раману Данілавічу. Пасля разрыву міру (1258) Войшалк зноў стаў князем у Наваградку, а пасля перадаў яго разам з усёй краінай Шварну. На горад неаднаразова нападалі мангола-татары і іx саюзнікі — дружыны галіцка-валынскіх князёў (1255, 1274, 1278), крыжакі (1314, 1321, 1341, 1390, 1394).

Як цэнтрам удзельнага княства Наваградкам валодаў з 1329 г. Карыят, пасля 1358 г. яго сын Фёдар, з 1386 г. — Карыбут. У 1316 г. Наваградак стаў цэнтрам самастойнай Літоўскай мітраполіі, якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і Галіцыі. 3 1392 г. Наваградак — адзін з цэнтраў велікакняжацкай вобласці ВКЛ. У кан. 14 — пач. 15 ст. Вітаўт пасяліў у Наваградку і яго наваколлі татар, у 1428 г. ён запісаў горад разам з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне сваей жонцы Ульяне. У 1415 г. у Наваградку на саборы праваслаўных епіскапаў мітрапалітам быў абраны Рыгор Цамблак. У 1422 у Наваградку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб караля польскага Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай, які даў пачатак дынастыі Ягелонаў.

У студзені 1507 г. утворана Новагародскае ваяводства ВКЛ. 26 ліпеня 1511 г. Наваградак атрымаў магдэбургскае права, якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1776, герб зацверджаны ў 1595 г. У 1568 г. у горадзе было 10 цэркваў. Пасля Берасцейскай уніі (1596) мітрапаліцкая кафедра стала ўніяцкай. У 16 ст. Наваградак таксама адзін з цэнтраў Рэфapмaцыі. У 1597 г. кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза даў мяшчанам Наваградка прывілей на 2 кірмашы ў год на працягу 2 тыдняў на каталіцкія святы Тры Каралі і Тройцу. 3 1581 па 1775 г. у горадзе праходзілі пасяджэнні Галоўнага трыбунала ВКЛ.

У 16—18 ст. горад моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў: у 1505—1506 гг. ад крымскіх татар, у 1518 і 1534 у выніку войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ, у 1648 у ходзе Казацкай вайны (1648—1651), у верасні 1655 г. узяты рускімі войскам кн. А. М. Трубяцкога ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1661 у сувязі з ваеннымі спусташэннямі горад вызвалены ад падаткаў на 4 гады. У 1706 г. у Паўночную вайну (1700—1721) акупіраваны шведскім войскам, якое разбурыла замак. У 16—18 ст. Наваградак некалькі разоў пацярпеў ад пажараў (1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны — у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы) і эпідэмій (1590, 1592, 1603, 1708). Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы прывялі горад да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У кан. 18 ст. у Наваградку 3 уніяцкія царквы, 5 касцёлаў, 6 манастыроў, сінагога, мячэць.

Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года Наваградак у складзе Расійскай імперыі, з 1801 г. цэнтр павета Гродзенскай, з 1842 — Мінскай губерняў. Жыхары ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—31, і 1863-64. Паводле ўмоў Рыжскага міру (1921) у складзе Польшчы. З верасня 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупіраваны немцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 45,065 тыс. чал.

У час нямецкай акупацыі ў Навагрудку манашкі з Ордэна Святой Сям'і з Назарэту арганізавалі на просьбу бацькоў польскіх дзяцей падпольнае навучанне польскай мове і гісторыі. Падпольная школа спыніла існаванне пасля таго, як 1 жніўня 1943 года 11 манашак, у тым ліку галоўны арганізатар школы, былі расстраляныя немцамі[9].

8 ліпеня 1944 года Наваградак вызвален ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З 1954 горад у складзе Гродзенскай вобласці.

Дэмаграфія

  • кан. 15 ст. — 3—4 тыс. чал.
  • сяр. 16 ст. — 2—5 тыс. чал.
  • кан. 18 ст. — ~3 тыс. чал.
  • 2006 — 30,7 тыс. чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Наваградак» і «Панскі дом». Навагрудак — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння і краязнаўства.

Культура

Дом-музей Адама Міцкевіча. Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей. У горадзе праводзіцца фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак».

Выдатныя мясціны

Руіны Наваградскага замка

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. а б http://govorim.by/grodnenskaya-oblast/novogrudok/novosti-novogrudka/119940-novogrudok-izmenit-territorialnye-granicy.html
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Піваварчык С. А. Гарадзішча Радагошча — магчымы папярэднік Наваградка // Белорусский Сборник № 2. Санкт-Петербург, 2003.
  4. Летописи белорусско-литовские // ПСРЛ. - Т. 35
  5. а б Гісторыя назвы горада // Памяць: Навагрудскі раён. с. 85-87
  6. Гурэвіч
  7. Ермаловіч. Старажытная Беларусь
  8. Баранаўскас…
  9. Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata.... — С. 67.

Літаратура

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Навагрудскага раёна. - Мн.: "Беларусь", 1996.
  • Летописи белорусско-литовские // Полное собрание русских летописей. Т. 35 - М.: "Наука", 1980.
  • Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды (1990), 2-е выд.: ISBN 985-02-0503-2.
  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)

Спасылкі