Сцыентызм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сцыентызм''' (ад {{lang-la|scientia}} - веды, навука) — светапоглядная пазіцыя, заснаваная на ўяў...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:40, 6 сакавіка 2013

Сцыентызм (ад лац.: scientia - веды, навука) — светапоглядная пазіцыя, заснаваная на ўяўленні пра навуковыя веды як найвышэйшую каштоўнасць культуры і ўмову арыентацыі чалавека ў свеце. Аформіўся ў канцы 19 - пачатку 20 ст. Арыентуецца пераважна на метадалогію і вынікі прыродазнаўчых ведаў і прызнае за навукай права і здольнасць рашэння ўсіх сацыяльных праблем. Супрацьлеглая сцыентызму светапоглядная пазіцыя (антысцыентызм) падкрэслівае абмежаванасць магчымасцей навукі і разглядае яе як прычыну ўзнікнення шматлікіх сацыяльных і экалагічных праблем.

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6