Уга Чавес: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: vep:Čaves Ugo
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: als:Hugo Chávez
Радок 92: Радок 92:
}}
}}


[[als:Hugo Chávez]]
[[am:ሁጎ ቻቬዝ]]
[[am:ሁጎ ቻቬዝ]]
[[an:Hugo Chávez]]
[[an:Hugo Chávez]]

Версія ад 23:28, 6 сакавіка 2013

Уга Рафаэль Чавес Фрыяс
Hugo Rafael Chávez Frías
Файл:HugoChavez1824.jpeg
Сцяг74-ы Прэзідэнт Венесуэлы Сцяг
2 лютага 1999 — 5 сакавіка 2013
Віцэ-прэзідэнт Хуліян Ісаіяс Радрыгес Дыяс (2000),
Адзіна Басцідас Кастылья (2000-02),
Дзіясдада Кабелья Рандон (2002),
Хасэ Вісентэ Ранхель (2002-07),
Хорхэ Радрыгес Гомес (2007-08),
Рамон Карысалес (2008-10),
Эліяс Хауа Мілана (2010-2012),
Нікалас Мадура (з 2012)
Папярэднік Рафаэль Кальдэра
Пераемнік Нікалас Мадура[1]

Нараджэнне 28 ліпеня 1954(1954-07-28)
Сабанета, Барынас, Венесуэла
Смерць 5 сакавіка 2013(2013-03-05) (58 гадоў)
Каракас
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías
Бацька Уга дэ Лос Рэес Чавес
Маці Алена Фрыяс
Жонка Нэнсі Кальменарэс (першая жонка), Марысабель Радрыгес дэ Чавес
Дзеці

сыны: Уга Рафаэль і Рауль Альфонса

Дочкі:Роса Вірхінія, Марыя Габрыэла і Роса Інэс
Веравызнанне каталік
Партыя Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы
Адукацыя
Дзейнасць ваенны афіцэр (з 1992 года), палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Venezuelan Army[d]
Званне падпалкоўнік[d] і галоўнакамандуючы
Бітвы
Узнагароды
Шаблон:Ордэн Франсіска Міранды 1 класа , Венесуэла
Ордэн Вызваліцеля 1 класа (Вялікая стужка)(Венесуэла)
Ордэн Вызваліцеля 1 класа (Вялікая стужка)(Венесуэла)
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Шаблон:Ордэн Сеспедэс 1 ступені
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
Сайт chavez.org.ve (ісп.)
todochavez.gob.ve (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ча́вес-Фры́яс, У́га-Рафаэ́ль (ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías) (28 ліпеня 1954, горад Сабанета, штат Барынас, Венесуэла5 сакавіка 2013, Каракас[2]) — венесуэльскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Рэспублікі Венесуэла.

Уга Чавес кіраваў Венесуэлай ад 1999 года, у 2002 быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады. 3 снежня 2006 на прэзідэнцкіх выбарах пераабраны на трэці тэрмін. У студзені 2011 У. Чавэс абвясціў, што ў яго рак. Перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія- і радыётэрапіі. У кастрычніку 2012 У. Чавэс выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. Наступныя месяцы яго стан здароўя значна пагоршыўся.

Раннія гады

Уга Рафаэль Чавес Фрыяс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Сабанета на захадзе краіны ў штаце Барынас. Яго бацька, Уга дэ лос Рэес Чавес. Маці, Алена Фрыяс дэ Чавес, крэолка. Родны брат — Археніс Чавес.

Продак Чавеса па матчынай лініі быў актыўным удзельнікам Грамадзянскай вайны 1859-1863 гадоў. Выступаў на баку лібералаў, змагаўся пад кіраўніцтвам народнага правадыра Эсекіеля Самора. Прадзед праславіўся тым, што ў 1914 годзе падняў антыдыктатарскае паўстанне. Яно было жорстка задушана. У яго нарадзіліся дзве дачкі, адна з іх Роза, бабуля Уга Чавеса.

Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар'еры прафесійнага бейсбаліста. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні младшага лейтэнанта скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.


Чавес служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад'емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць Сімона Балівара.

Адносіны з Беларуссю

Уга Чавес лічыў прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка сваім саюзнікам і неаднаразова наведваў Беларусь, нееднаразова у Венесуэле з афіцыйнымі візітамі быў і беларускі прэзідэнт. Беларусі дазволена здабыча нафты (ужо вядзецца ў радовішчы Гуара-Эстэ), газу (пакуль толькі ў праекце), ствараюцца аграгарадкі і сельгаскааператывы па беларускім узоры. Урад Чавеса выдаваў крэдыты ў дапамогу Беларусі. З 2010 года на тэрыторыі Венесуэлы дзейнічаюць два заводы (у тым ліку па зборцы МАЗаў). Венесуэла неаднаразова закупляла буйныя партыі беларускай тэхнікі. Аб чарговай падобнай закупцы - 1 тыс. адзінак - Чавес абвясціў вечарам 8 мая 2010 г. падчас выступу ў муніцыпальным тэатры Каракаса. Ёсць напрацоўкі ў розных навукова-тэхнічных абласцях. У кастрычніку 2010 г. прэзідэнт Венесуэлы зноў наведаў Беларусь. Падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве ў прамысловасці, будаўніцтве, горнай справе і сельскай гаспадарцы. Стасункі краін у час прэзідэнцтва У. Чавеса былі стабільна дружалюбныя.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Прэзідэнты Венесуэлы


Шаблон:Link FA