Прыднястроўе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон, абнаўленне звестак, дапаўненне
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 92 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q907112 (translate me)
Радок 212: Радок 212:
[[Катэгорыя:Малдова]]
[[Катэгорыя:Малдова]]
[[Катэгорыя:Непрызнаныя краіны Еўропы]]
[[Катэгорыя:Непрызнаныя краіны Еўропы]]

[[af:Transnistrië]]
[[an:Transnistria]]
[[ar:ترانسنيستريا]]
[[arz:ترانسنيستريا]]
[[ast:Transnistria]]
[[az:Dnestryanı]]
[[be-x-old:Прыднястроўе]]
[[bg:Приднестровие]]
[[br:Treuznistria]]
[[bs:Pridnjestrovska Moldavska Republika]]
[[ca:Transnístria]]
[[crh:Pridnestrovye]]
[[cs:Podněstří]]
[[cu:Придънѣстриѥ]]
[[cy:Transnistria]]
[[da:Transnistrien]]
[[de:Transnistrien]]
[[dsb:Pódnjesterska]]
[[dv:ޓުރާންސްނިސްޓުރިއާ]]
[[el:Υπερδνειστερία]]
[[en:Transnistria]]
[[eo:Ĉednestrio]]
[[es:Transnistria]]
[[et:Transnistria]]
[[eu:Transnistria]]
[[fa:ترنسنیستریا]]
[[fi:Transnistria]]
[[fr:Transnistrie]]
[[frp:Rèpublica de Transnistrie moldava]]
[[frr:Transnistrien]]
[[gag:Transnistriya]]
[[gl:Transnistria]]
[[he:טרנסניסטריה]]
[[hr:Pridnjestrovska Moldavska Republika]]
[[hsb:Podnjesterska]]
[[hu:Dnyeszter Menti Köztársaság]]
[[hy:Մերձդնեստրի Մոլդովական Հանրապետություն]]
[[id:Transnistria]]
[[is:Transnistría]]
[[it:Transnistria]]
[[ja:沿ドニエストル共和国]]
[[jv:Transnistria]]
[[ka:დნესტრისპირეთი]]
[[kbd:Днестырпыт Молдовэ Республикэ]]
[[ko:트란스니스트리아]]
[[ku:Transnîstriya]]
[[kv:Днестрдор]]
[[kw:Transnistri]]
[[lt:Padniestrė]]
[[lv:Piedņestras Moldāvu Republika]]
[[mk:Приднестровие]]
[[mr:ट्रान्सनिस्ट्रिया]]
[[ms:Transnistria]]
[[nap:Transnistria]]
[[nl:Transnistrië]]
[[nn:Transnistria]]
[[no:Transnistria]]
[[nov:Transnistria]]
[[oc:Transnístria]]
[[os:Приднестровье]]
[[pa:ਟਰਾਂਸਨਿਸਤਰੀਆ]]
[[pl:Naddniestrze]]
[[pms:Transnistria]]
[[pnb:ٹرانسنسٹریا]]
[[pt:Transnístria]]
[[ro:Transnistria]]
[[ru:Приднестровская Молдавская Республика]]
[[scn:Transnistria]]
[[sco:Transnistrie]]
[[sh:Pridnjestrovlje]]
[[simple:Transnistria]]
[[sk:Podnestersko (neuznaný štát)]]
[[sl:Pridnjestrska republika]]
[[sr:Придњестровље]]
[[su:Transnistria]]
[[sv:Transnistrien]]
[[sw:Transnistria]]
[[ta:திரான்சுனிஸ்திரியா]]
[[th:ทรานส์นิสเตรีย]]
[[tl:Transnistria]]
[[tr:Transdinyester]]
[[tt:Днестр буе Молдован Җөмһүрияте]]
[[uk:Придністровська Молдавська Республіка]]
[[ur:ٹرینسنیسٹریا]]
[[vep:Dnestranrand]]
[[vi:Transnistria]]
[[war:Transnistria]]
[[xal:Днестр Кевсин Молдавмудин Таңһч]]
[[yi:טראנסניסטריע]]
[[yo:Transnistria]]
[[zh:德涅斯特河沿岸]]
[[zh-yue:德涅斯特河沿岸共和國]]

Версія ад 18:26, 8 сакавіка 2013

Прыднястроўе
малд.: Република Молдовеняскэ Нистрянэ
(Republica Moldovenească Nistreană)

укр.: Придністровська Молдавська Республіка
Герб Прыднястроўя
Сцяг Прыднястроўя Герб Прыднястроўя
Гімн: «Мы славім цябе, Прыднястроўе»
Афіцыйныя мовы румынская, руская і украінская мова
Сталіца Ціраспаль
Найбуйнейшыя гарады Ціраспаль, Бяндэры, Рыбніца
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка[1]
Прэзідэнт
Старшыня ўрада

Старшыня Вярхоўнага Савета

Яўген Шаўчук
Пётр Сцяпанаў
Міхаіл Бурла[2]
Плошча
• Усяго
180-я ў свеце
4 163 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

513 400[3] чал. (171-я)
123 чал./км²
Валюта Прыднястроўскі рубель
Тэлефонны код +373 5xx xxxxx
+373 21x xxxxx
+373 77x xxxxx
Часавыя паясы UTC+2 (летам UTC+3)[4][5]

Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (Прыднястроўе, ПМР), (румынскі варыянт назвы — Трансністрыя) тэрыторыі ва Усходняй Еўропе дэ-юрэ ў складзе Малдовы, дэ-факта — незалежная дзяржава. Афіцыйны статус ПМР у цяперашні час не вырашаны. Незалежнасць ПМР не прызнана замежнымі краінамі, аднак некаторая частка сусветнай супольнасці прызнае дэмакратычна абраныя органы ўлады Прыднястроў'я законнымі прадстаўнікамі насельніцтва краіны, якія маюць паўнамоцтвы на вядзенне перамоў ад яго імя. Унутры Прыднястроўя яно мае статус «дзяржавы на шляху да прызнання».

Прыднястроўе мяжуе з Малдовай (411 км) на захадзе ў асноўным па р. Днестр і з Украінай (405 км) на ўсходзе. Выхада да Сусветнага акіяна не мае.

Гісторыя

З 1924 па 1940 год на тэрыторыі Прыднястроўя існавала Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (МАССР). У 1939 годзе згодна з Савецка-нацысцкім пактам СССР выставіў ультыматум Румыніі, у выніку чаго яна была вымушана перадаць СССР Бесарабію.

У 1940 годзе Бесарабія і МАССР былі аб'яднаныя ў Малдаўскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

У чэрвені 1990 года афіцыйныя ўлады Кішынёва абвясцілі незаконнымі і не маючымі юрыдычнай сілы Пакт Молатава-Рыбентропа і Акт Вярхоўнага Савета СССР аб стварэнні Малдаўскай ССР у 1940, такім чынам скасаваўшы ўваходжанне Бесарабіі ў СССР, і дэ-факта юрыдычна прызнаўшы правамоцным узнаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі былой МАССР.

Пасля прыняцця рашэння аб усталяванні адзінай дзяржаўнай мовы малдоўскай на аснове лацінскай графікі і ўвядзенні румынскага сцяга, на левым беразе Днястра былі праведзены рэферэндумы аб аўтаноміі, згодна з якімі была ўтворана Прыднястроўская Малдаўская ССР.

2 верасня 1990 года ў Ціраспалі і II Надзвычайны З'езд дэпутатаў усіх узроўняў, кіруючыся вынікамі праведзенага рэферэндуму абвясціў незалежнасць Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Гэты дзень з'яўляецца галоўным дзяржаўным святам — Днём Рэспублікі.

Урад Малдовы не прызнаў гэтага рашэння і накіраваў у рэгіен паліцыю. Пачаліся сутыкненні паміж паліцыяй і прыднястроўскімі апалчэнцамі, якія перараслі ў сакавіку 1992 года ў ваенны канфлікт, які працягваўся да лета 1992 года. З абодвух бакоў загінула каля 2000 чалавек.

Больш падрабязней гл. у артыкуле Прыднястроўскі канфлікт.

Плакат з инфармацыяй аб рэферэндуме 2006 года

17 верасня 2006 года ў Прыднястроўі быў праведзены рэферэндум, на якім, згода з афіцыйнымі дадзенымі Цэнтральнай выбарчай Камісіі ПМР, 97,1 % удзельнікаў рэферэндума прагаласавала за незалежнасць з далучэннем у будучыні да Расіі, 2,3 % — за далучэнне да Малдовы.

Палітыка і дзяржаўны лад Прыднястроўя

Дзяржаўны лад Прыднястроўя

Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі была прынятая ў 1996 годзе на агульнанацыянальным рэферэндуме.

Прыднястроўе з'яўляецца суверэннай, незалежнай, унітарнай, дэмакратычнай, прававой і свецкай дзяржавай, па форме кіравання — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на 5 гадоў на падставе ўсеагульных роўных і прамых выбараў пры тайным галасаванні; з'яўляецца старшынёю дзяржавы і выканаўчай улады, фарміруе Кабінет Міністраў, ажыццяўляе кіраванне і каардынацыю дзейнасці ўсіх структур дзяржаўнай улады, прадстаўляе рэспубліку ў міжнародных зносінах, з'яўляецца галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі.

Будынак прыднястроўскага парламента

Парламент — дзвюхпалатны Вярхоўны Савет (складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Палаты заканатворцаў), выбіраемы тэрмінам на 5 гадоў. Таксама ў ПМР уласная судовая ўлада, праваахоўная і абаронная сістэмы.

Міжнародныя зносіны

Усталяваныя і падтрымліваюцца адносіны з непрызнанамі дзяржавамі: Абхазіяй, Паўднёвай Асеціяй, Нагорным Карабахам у рамках Садружнасці Непрызнаных Дзяржаў (СНД-2). Падпісаны дагаворы аб эканамічный і ваеннай узаемадапамозе.

Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні

  • Саюз малдаван Прыднястроўя
  • Саюў украінцаў Прыднястроўя
  • Саюз рускіх Прыднястроўя
  • Аб'яднаны Савет працоўных калектываў Прыднястроўя
  • Саюз абаронцаў Прыднястроўя
  • Саюз жанчын Прыднястроўя
  • Прыднястроўскі патрыятычны саюз моладзі
  • Патрыятычная партыя Прыднястроўя
  • Рэспубліка
  • Ліберальна-дэмакратычная партыя Рэспублікі Прыднястроўе.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Тэрыторыя Прыднястроўя падзяляецца 5 адміністратыўнах раёнаў (Грыгарыопальскі, Дубасарскі, Камянецкі, Рыбніцкі, Слабадзейскі) і 2 горада рэспубліканскага падпарадкавання (Бяндэры, Ціраспаль)

Насельніцтва

Нацыянальна склад насельніцтва: малдаване 34 %, рускія — 28 %, украінцы — 26 %. Усяго налічваецаца 35 нацыянальнасцей. Пераважная большасць насельніцтва — праваслаўныя (Руская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхата).

Геаграфія

Для тэрыторыі ПМР характэрным з'яўляецця раўнінны рэльеф з рэдкімі балкамі. Больш 80 % зямельных угоддзяў — чарназёмы. Расліннасць стэпавая, у поймах рэк — лугавая. Асноўная частка рэспублікі ўзараная. Лясныя масівы пакрываюць 10 % тэрыторыі. Клімат умерана-кантынентальны. Колькасць ападкаў сведчыць аб тым, што краіна знаходзіцца ў зоне недастатковога ўвільгатнення. Зіма кароткая, мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −3,9 °C). Ранняя з інтэнсіўным праграваннем глебы і паветра вясна. Працяглае спякотнае лета (сярэдняя тэмпература ліпеня +21 °C). Цёплая, працяглая восень.

Ландшафт падзяляецца на 2 вобласці па даліне р. Ягарлык. Паўночная частка рэспублікі — лесастэпавая раўніна, якая ўтвораная тэрасамі р. Днестр і атрогамі Падольскага ўзвышша, разбітая глыбокімі (да 150 м) каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Лясы ў асноўным захаваліся на крутых схілах р. Днестр, маюцца некалькі невялікіх рэчак, большасць з якіх малаводныя і летам перасыхаюць. З карысных выкапняў вядомыя радовішчы будаўнічага вапняку, гравія, шкляных пяскоў, керамічных глін і суглінкаў.

Жывёльны свет дастаткова разнастайны, але шмат якія віды занесеныя ў Чырвоную кнігу з-за пагрозы знікнення. Сустракаюцца касуля, дзік, трус, курапатка, лісіца, выдра. Значныя запасы рыбных рэсурсаў, у тым ліку асятровыя.

Эканоміка

Прыднястроўе — развітая індустрыяльна-аграрная краіна, якая мае значны прамысловы патэнцыял.

У склад прамысловага комплексу ўваходзяць наступныя галіны: электраэнергетыка, чорная металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка, электратэхнічная, хімічная, дрэваапрацоўчая, мэблявая, паліграфічная, шкляная, лёгкая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

Першае месца належыць галіновай апрацоўчай прамысловасці. Вялікае значэнне надаецца сельскай гаспадарцы. Традыцыйнае сельскагаспадарчае адмыслоўванне не перашкаджае развіццю працаёмкіх і навукаёмкіх вытворчасцей.

Прамысловасць уключае 144 прадпрыемсты з рознымі формамі ўласнасці. Буйнейшыя цэнтры вытворчасці Ціраспаль, Бандэры, Рыбніца. Шмат відаў прадукцыі, якая выпускаецца ў Прыднястроў'і, атрымалі сертыфікаты, якія падцвяржаюць адпаведнасць іх якасці сусветным стандартам.

Рэспубліка ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць з 99 краінамі блізкага і далёкага замежжа. Сярэднегадавы знешнегандлёвы абарот прыднястроўскіх прадпрыемстваў складае 1.031.795.000 долараў ЗША.

Аснову энергетыкі скадаюць Днястроўская ЛРЭС і Дубасарская ГЭС. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка поўнасцю забяспечвае сябе электраэнергіяй уласных электрастанцый і з'яўляецца экспарцёрам электраэнергіі.

Калі па колькасці насельніцтва ПМР складае 17 % ад насельніцтва былой Малдаўскай ССР, то доля прамысловасці складае 30 %, энергетыкі — 90 %.

Аграпрамысловы сектар эканомікі аб'ядноўвае сельскую гаспадарку, перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны, спецыялізаваную інфраструктуру: транспартаванне, захоўванне і гандаль.

У сельскай гаспадарцы захоўваецца калектыўная сістэма апрацоўкі зямлі (калгасы і саўгасы). Асноўная галіна — зерневая, плодаагароднінавая, вінаробчая. Cельская гаспадарка дазваляе забяспечыць патрэбы рэспублікі ў прадуктах харчавання і забяспечыць незалежнасць ад знешніх паставак па асноўных паказчыках.

Асноўным відам транспарта з'яўляецца аўтамабільны, у гарадах і шэрагу мястэчак функцыянуе аўтобусны грамадскі транспарт, у гарадах Ціраспаль і Бандэры — тралейбус. У Ціраспалі дзейнічае аэрапорт, які здольны прымаці ўсе віды[крыніца?] самалётаў. Рака Днестр з'яўляецца суднаходнай, але недастаткова выкарыстоўваецца як транспартная артэрыя. Дарожная сетка добра развітая, аўтастрадаў няма. Чыгуначная сетка часткова электрыфікаваная.

Знешнеэканамічныя сувязі на ўзроўні рэспублікі ўскладненыя яе напрызнанасцю дэ-юрэ. Таму вялікае значэнне адыгрываюць дамовы, якія заключаюцца непасрэдна паміж прадпрыемствамі розных рэгіёнаў.

Ажыццяўляюцца наступныя віды знешнеэканамічнай дзейнасці: гандаль, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, падпісанне міжрэгіянальных гаспадарчых пагадненняў, абмен тэхнічнай дакументацыяй.

Экспарт: электратэхнічныя вырабы, прыборы і сродкі аўтаматызавання, аўтапрычэпы і рэфрыжаратары, электраэнергія. У свежым выглядзе — агародніна, садавіна, тытунь. З будматэрыялаў — гравій, вапняк.

Імпарт: першасныя энерганосьбіты, мінеральныя ўгнаенні, сельгастэхніка, папера, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, побытавая тэхніка, ЭВМ, бавазняна-папяровая сыравіна, драўніна, тавары народнага спажывання.

Больш як 90 % прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у ПМР ідзе на экспарт.

Грашовай адзінкай ПМР з'яўляецца прыднястроўскі рубель. На жнівень 2006 года адзін рубель ПМР каштаваў 0,12 долараў ЗША; 0,09 еўра, 3,22 расійскага рубля, 256,41 беларускага рубля

Адукацыя

Галоўны корпус Прыднястроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Для забеспячэння эканомікі кваліфікафанымі працоўным рэсурсамі дзейнічае сетка прафесійных навучальных устаноў, якая ўлучае: 9 дзяржаўных устаноў пачатковай прафесійнай адукацыі (8 ліцэяў і 1 вучэчльняў); 16 дзяржаўных устаноў сярэдней прафесійнай адукацыі (7 тэхнікумаў, 2 тэхнікума-саўгасф, 5 каледжаў, 2 вучэльні); 2 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (Прыднястроўскі ўніверсітэт і Прыднястроўскі вышэйшы музычны каледж).

На тэрыторыі ПМР знаходзіцца 5 філіялаў ВНУ Расіі і 1 філіял ВНУ Украіны. Усе яны з'яўляюцца прыватнымі. Усе навучальныя ўстановы маюць развітую навучальна-матэрыяльную базу.

Прафесійныя навучальныя ўстановы рэспублікі рэалізуюць праграмы трох узроўняў адукацыі (пачатковага, сярэдняга і вышэйшага).

Пачатковыя прафесійныя навучальныя ўстановы ажыццяўляюць падрыхтоўку рабочых і служачых па 35 прафесіях у межах наступных напрамкаў: будаўніцтва — 39 %; прамысловасць — 25 %; сельская гаспадарка 21 %; гандаль і грамадскае харчаванне — 10 %; бытавое абслугоўванне — 5 %.

Сярэднія прафесійныя навычальныя ўстановы ажыццяўляюць падрыхтоўку па 51 спецыяльнасці ў напрамках: прамысловасці — 20 %; аховы здароў'я −17 %;, эканомікі і права — 16 %; сельскай гаспадаркі — 21 %; энергетыкі — 6 %; будаўніцтва — 2 %; адукацыі — 9 %; бытавога абслугоўвання — 3 %; гандлю і грамадскага харчавання — 4 %; культуры і мастацтва — 2 %.

У вышэйшых навучальных установах ПМР падрыхтоўка ідзе па 48 спецыяльнасцях. ВНУ ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў у наступных галінах: адукацыя — 58 %; прамысловасць — 18 %; эканоміка і права — 10 %; сельская гаспадарка — 9 %; ахова здароў'я — 5 %.

Навучальны працэс ва ўстановах усіх відаў забяспечваюць звыш 1500 кваліфікаваных выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання.

Вядучая навучальная ўстанова — Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Г. Шаўчэнкі. У перыяд агрэсіі 1991—1992 гадоў ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расіі (першы замежны сябра асацыяцыі). У 1999 годзе стаў паўнавартасным сябрам Еўразійскай асацыяцыі класічных універсітэтаў. Яго дыплом прызнаецца ў Расіі.

Сродкі масавай інфармацыі

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенства — «Ольвія-прэс» Дзейнічае дзяржаўны тэлерадыецентр.

Рэспубліканскія перыядычныя выданні: газеты — «Приднестровье» (на рускай мове), «Гомін» (на украінскай мове), «Адевэрул Ністрян» (на малдаўскай мове); журналы — «Экономика Приднестровья», «Бюллетень экономической и правовой информации».

«Радыё Прыднястроўя» — частата 999 кГц, Грыгарыопаль. Перадачы на малдаўскай, украінскай і рускай мовах. Рэтрансляцыя іншых радыёстанцый. Вяшчанне на еўрапейскую частку былога СССР.

Гістарычныя сімвалы

Гісторыя сімвалаў Прыднястроўя пачалася яшчэ да ўтварэння ПМССР. 30 красавіка 1990 года на пазачарговай сэсіях рады Ціраспаля і Бандэраў пастанавілі не выкарыстоўваць ухвалены за некалькі дзён да гэтага Вярхоўным Саветам Малдовы сцяг, аналагічны сцягу Румыніі. Замест яго вырашылі надалей ужываць сцяг Малдаўскай ССР.

2 верасня 1991 года ўрад Прыднястроўя зацвердзіў сцяг, адпаведны сцягу Малдаўскай ССР 1952 года, і герб, аналагічны гербу МССР, але дапоўнены блакітнымі і белымі хвалістымі рыскамі над чырвонай стужкаю і надпісам «ПМРСР. РССНМ. ПМССР.» Затым з перайменаваннем ПМССР у ПМР надпіс быў зменены на «ПМР. РМН. ПМР»

Да 2000 года выкарыстоўваўся выключна чырвнона-зялёна-чырвоны сцяг без сярпа і молата (таксама і ў дзяржаўных установах). У 2000 годзе быў прыняты закон «Аб дзяржаўнай сімволіцы ПМР», які замацаваў серп і молат з зоркай у верхняй левай частцы сцяга.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі