Іпуць: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 13 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1813407 (translate me)
Радок 47: Радок 47:
[[Катэгорыя:Рэкі Бранскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Рэкі Бранскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Прытокі Сожа]]
[[Катэгорыя:Прытокі Сожа]]

[[be-x-old:Іпуць]]
[[cs:Ipuť]]
[[en:Iput River]]
[[fr:Ipout]]
[[ja:イプチ川]]
[[lt:Iputė]]
[[nn:Iput]]
[[no:Iput]]
[[pl:Ipuć]]
[[ru:Ипуть]]
[[sv:Iput]]
[[uk:Іпуть]]
[[zh:伊普季河]]

Версія ад 20:24, 8 сакавіка 2013

Іпуць
рака Іпуць (на гарызонце бачны мікрараён Гомеля)
рака Іпуць (на гарызонце бачны мікрараён Гомеля)
Характарыстыка
Даўжыня 437 (у межах Беларусі 64 км) км
Басейн 10 900 км²
Расход вады 55,6 м³/с
Вадацёк
Выток Клімавіцкі раён
 • Каардынаты 53°36′47″ пн. ш. 32°11′12″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Сож
 • Каардынаты 52°25′44″ пн. ш. 31°03′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
Код у ДВР 04010000712105000014060
=
physical
Іпуць
Іпуць
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іпуць — рака ў Клімавіцкім, Добрушскім, Гомельскім раёнах Беларусі, Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 437 км, у межах Беларусі 64 км. Вадазбор 10900 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 55,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 84,9 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокі

Справа: Ачоса. Злева: Няцеша, Харапуць.

На рацэ

Гарады: Сураж, Добруш.

Агульнае

Пачынаецца за 0,8 км на захад ад в. Нядзведзь Клімавіцкага р-на, цячэ па Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласцях, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне г. Гомель.

Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прывусцявы ўчастак у Гомельскім Палессі. Найбольшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3—4 м. Замярзае ў 1-й палове снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Даліна трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на ўчастку ад г. Сураж да вусця 4—8 км. Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага тыпу. Шырыня яе да вусця р. Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км.

Рэчышча каналізаванае на працягу 24,3 км (ад вытоку да мяжы з Расіяй), ніжэй звілістае; шырыня яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м.

Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.