Падсвілле: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2479051 (translate me)
Радок 129: Радок 129:
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна]]
[[Катэгорыя:Гарадскія пасёлкі Віцебскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Гарадскія пасёлкі Віцебскай вобласці]]

[[be-x-old:Падсьвільле]]
[[pl:Podświle]]
[[ru:Подсвилье]]
[[uk:Подсвілля]]

Версія ад 20:51, 8 сакавіка 2013

Гарадскі пасёлак
Падсвілле
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
2 200 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Паштовыя індэксы
211797
Падсвілле на карце Беларусі ±
Падсвілле (Беларусь)
Падсвілле
Падсвілле (Віцебская вобласць)
Падсвілле

Падсвілле — гарадскі пасёлак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км ад Глыбокага, чыгуначная станцыя на лініі МаладзечнаПолацк. Насельніцтва 2,6 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Падсвілле звязаны з другім падзелам Рэчы Паспалітай (1793), каля вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Пліскай воласці Дзісенскага павета1842 Віленскай губерні).

Станам на 1913 у Падсвіллі было 9 двароў і фальварак Алаізберг з 3 дварамі. З пракладаннем чыгункі Маладзечна — Полацк у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе развіццё.

Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Падсвілле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. Тут збудавалі гаспадарчыя пабудовы і стайні для пагранічных войскаў.

У 1939 Падсвілле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вілейскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 Падсвілле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 Маладзечанскай вобласці, цягам 19501962 была цэнтрам Пліскага раёна. 28 чэрвеня 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу, з 1962 у Глыбоцкім раёне.

Насельніцтва

Міжваенная пагранічная стражніца

Інфраструктура

У Падсвіллі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага завода), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасці. Працуюць Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філія АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадскага хачавання.

Турыстычная інфармацыя

Падсвілле — цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсіяў[2].

Славутасці

У міжваенны перыяд у Падсвіллі існаваў касцёл (не захаваўся), у наш час у мястэчку збудавалі новы касцёл Найсв. Сэрца Ісуса.

Вядомыя асобы

У Падсвіллі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (18391930) — удзельніка нацыянальна-вызваленчага паўстання.

Зноскі

  1. Язэп Бунто. Падсвілле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 375.
  2. Подсвилье // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Падсвільскі пасялковы савет