Скідзельскае паўстанне (1939): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HRoestBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат дадаў: en:Skidal uprising
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917349 (translate me)
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Заходняя Беларусь]]
[[Катэгорыя:Заходняя Беларусь]]

[[be-x-old:Скідальскія падзеі 17—18 верасьня 1939 году]]
[[en:Skidal uprising]]
[[pl:Powstanie skidelskie]]

Версія ад 21:06, 8 сакавіка 2013

Скідзельскае паўстанне (верасень 1939), збройнае выступленне супраць польскіх уладаў на тэрыторыі Скідзельскай гміны ў час 2-й сусв. вайны і савецкага паходу ў Заходнюю Беларусь.

Выступленне пачалося ў Скідзелі пад кіраўніцтвам рэвалюцыйнга камітэта на чале з членамі былой КПЗБ М. Літвіна, Г. Шагуна, А. Мазалеўскага і інш. Былі захопленыя пастарунак паліцыі, магістрат, электрастанцыя, пошта, маёнтак князя Чацвяртынскага.

Паўстанцы раззброілі эшэлон польскіх салдатаў каля вёскі Сікорыца, узялі пад кантроль чыгуначную станцыю, мост цераз Котру, захапілі ўладу ў Лунне, Лаўне, у іншых вёсках.

На падаўленне паўстання польскія ўлады кінулі вялікія сілы. Скідзель быў захоплены, цэнтр мястэчка падпалены. Былі расстраляныя каля 20 паўстанцаў. Але праз ноч да вёскі Пясчанка падыйшла разведвальная група Чырвонай арміі пад кам. капітана Чарняўскага на двух танках і двух бранемашынах. Чырвонаармейцы ўзброілі сяляні і з іх дапамогай узялі Скідзель штурмам.

Крыніцы