Паланецкі ўніверсал: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ankry (размовы | уклад)
better quality
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q386409 (translate me)
Радок 12: Радок 12:


[[Катэгорыя:Паўстанне 1794]]
[[Катэгорыя:Паўстанне 1794]]

[[en:Proclamation of Połaniec]]
[[pl:Uniwersał połaniecki]]

Версія ад 21:36, 8 сакавіка 2013

Паланецкі ўніверсал, заканадаўчы акт Начальніка паўстання 1794 года Т. Касцюшкі, выданы 7 мая 1794.

Універсалам абвяшчалася апека ўрада над сялянамі, сяляне аб'яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але без зямлі. Пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паставіўшы ў вядомасць камісію ўпраўлення аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі артыкуламі «Універсала» Касцюшка папярэджваў аб тым, што парушэнне гэтых пастаноў памешчыкамі будзе карацца судом і вінаватыя будуць пакараны як за процідзеянне мэтам паўстання.

Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць астатнія дні паншчыны, слухацца свайго начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца наймацца да памешчыкаў за адпаведную плату. Духавенству прадпісвалася растлумачваць гэтае распараджэнне з амвонаў у касцёлах і ў царквах на працягу чатырох тыдняў. Камісіі ўпраўлення павінны былі прызначаць асоб, якія б аб'язджалі абшчыны і гучна чыталі гэтае распараджэнне ў вёсках і прыходах, заклікаючы сялян да таго, каб яны ў падзяку за вялікія дабрачыннасці Рэчы Паспалітай шчыра сталі на яе абарону.

Ацэнкі

«Паланецкі ўніверсал» не адмяняў поўнасцю прыгоннага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам адыходзіць ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт быў безумоўна прагрэсіўным, хоць і палавінчатым. Ен паслабляў эканамічны стан памешчыцкіх маёнткаў, абмяжоўваў паншчыну і падрываў значэнне шляхецкіх прывілей. Таму памешчыкі ўсяляк затрымлівалі апавяшчэнне «Універсала» і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі. Многія палажэнні Універсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на паперы. Супраць ажыццяўлення палажэнняў «Паланецкага ўніверсала» выступілі вярхі каталіішага духавенства.

Літ.: Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270с.