Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920549 (translate me)
Радок 11: Радок 11:
{{DEFAULTSORT:ВКЛ}}
{{DEFAULTSORT:ВКЛ}}
[[Катэгорыя:Беларуска-літоўскія летапісы]]
[[Катэгорыя:Беларуска-літоўскія летапісы]]

[[be-x-old:Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага]]
[[ru:Хроника Великого княжества Литовского и Жомойтского]]

Версія ад 22:30, 8 сакавіка 2013

«Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»: летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як «2-я рэдакцыя Літоўскай хронікі». Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у Вільні, а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў Гаштольдаў. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў ВКЛ з часоў легендарнага князя Палемона да часоў князя Гедзіміна.

На думку Е. Ахманьскага, гэты твор быў складзены асобай, шчыльна звязанай з Паўлам Гальшанскім і Альбрэхтам Гаштаўтам, паміж 1522 і 1527[1]

Стварэнне зводу было выклікана тым, што кіроўныя колы ВКЛ больш не былі задаволеныя летапісам 1446 года, як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з'яўлялася арганічным працягам гісторыі Кіеўскай Русі, і літоўскія князі выступалі носьбітамі агульнарускіх тэндэнцыяў. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. 16 ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасобнення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацверджання гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.

У аснове летапісу ляжыць легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Улада літоўскіх князёў на Русі тлумачылася наступствамі мангола-татарскага нашэсця і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Назіраецца антыпольская скіраванасць зводу: так, Ягайла называецца клятвапарушальнікам і забойцам[2].

Зноскі

  1. Ochmański J. Nad Kroniką Bychowca // Studia źródłoznawcze. — 1967. — T. XII. — S. 159.
  2. Белазаровіч, С.52.

Шаблон:Літ