Ізяслаў (Бруцкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: en:Iziaslav (Brutskiy)
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920215 (translate me)
Радок 7: Радок 7:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці БАПЦ]]
[[Катэгорыя:Постаці БАПЦ]]

[[be-x-old:Ізяслаў (Бруцкі)]]
[[en:Iziaslav (Brutskiy)]]

Версія ад 23:09, 8 сакавіка 2013

ІзяслаўІван Бруцкі (22 студзеня 1926, в. Белавуша Столінскі р-н—27 лістапада 2007, ЗША), мітрапаліт БАПЦ.

Скончыў польскую пачатковую школу. У час нямецкай акупацыі быў вывезены на працу ў Германію. З 1947 жыў у Канадзе. Скончыў Манітобскі ўніверсітэт, па спецыяльнасці інжынер. У 1962 перасяліўся ў ЗША. У 1979 годзе двойчы прынял сан дыякана: спачатку яго пасвяціў Андрэй (Крыт), а затым Мікола (Мацукевіч). Паводле 68 правіла Святых Апосталаў паўторнае ўзвядзенне ў сан караецца вывяржэннем з сана як пасвечанага, так и пасвяціўшага[1]. У 1979 быў высвечаны архіепіскапам Міколам на святара. 22 лютага 1981 хіратанізаваны ў епіскапы мітрапалітам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам. На III Саборы БАПЦ у Манчэстары ў траўні 1984 абраны мітрапалітам часткі БАПЦ. Жыў у Брукліне (ЗША)[2]. У канцы жыцці з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ад грамадскасці ў доме састарэлых сакратаром кансысторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы его подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад хваробы Паркінсона.

Зноскі

  1. Епископ Никодим (Милош). Правила Святой Православной Церкви с толкованиями. Часть 1
  2. http://nn.by/2002/24/12.htm