Уладзіслаў Галубок: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920249 (translate me)
Радок 400: Радок 400:
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне]]

[[be-x-old:Уладзіслаў Галубок]]
[[ru:Голубок, Владислав Иосифович]]

Версія ад 23:54, 8 сакавіка 2013

Уладзіслаў Галубок
Уладзіслаў Галубок, 1929 г.
Уладзіслаў Галубок, 1929 г.
Дата нараджэння 3 (15) мая 1882(1882-05-15)
Месца нараджэння Ст. Лясная?!, Навагрудскі павет, Мінская губерня
Дата смерці 28 верасня 1937(1937-09-28) (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Людміла Галубок[d]
Прафесія драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак
Псеўданімы Уладзіслаў Галубок, Сымонка, Г-к; В. Г-к; Г-у-к
Член у
Узнагароды Народны артыст Беларусі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Галубок, сапр.: Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб (3 (15) мая 1882, Станцыя Лясная?!, Навагрудскі павет, Мінская губерня[1] — 28 верасня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928)[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).

Сям'я

Уладзіслаў Галубок нарадзіўся 3 мая (па новым стылі — 15 мая) 1882 года на станцыі Лясная пад Баранавічамі ў сям'і рабочага-чыгуначніка Іосіфа Голуба. Дзед Уладзіслава Тамаш Голуб быў удзельнікам паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага[3].

Вольнымі поглядамі вызначаўся і бацька Іосіф — памочнік паравознага машыніста, а потым слесар у дэпо, — які (магчыма з-за сваёй рэвалюцыйнай дзейнасці) быў забіты невядомым злачынцам.

Дзяцінства

Пачатковую адукацыю Уладзіслаў атрымаў у царкоўна-парафіяльнай школе ў Мінску. Пазней, нягледзячы на матэрыяльныя нястачы ў шматлікай сям'і, бацькі ўладкавалі яго ў Мінскае гарадское вучылішча. Скончыць яго Уладзіславу не давялося: перашкодзіла трагічная смерць бацькі. На руках у маці, Галіны Уладзіславаўны, засталося шасцёра дзяцей. Уладзіслаў як старэйшы сын быў вымушаны зарабляць на хлеб, ён уладкоўваецца на працу спачатку грузчыкам на дрывяны склад пры чыгунцы, а пасля прыказчыкам у магазін да купца Стараневіча. Але з-за канфліктаў з купцом Уладзіслаў быў вымушаны пакінуць працу ў яго краме. Неўзабаве Галубок уладкаваўся слесарам у Мінскае дэпо, а падчас Першай Сусветнай вайны зрабіўся членам Сацыял-дэмакратычнага гуртка. Некаторыя даследчыкі лічаць[4], што менавіта багаты працоўны досвед пазнаёміў Галубка з рознымі тыпамі чалавечых характараў, што потым праявілася ў яго драматургічнай творчасці.

Тэатр прысутнічаў у жыцці Галубка з самага ранняга ўзросту: ужо з дзесяці гадоў Уладзіслаў не прапускаў, бадай, ніводнага спектакля, што паказвалі ў Мінску вандроўныя трупы. Нават часова працаваў у адным такім тэатры бутафорам і выконваў эпізадычныя ролі хлапчукоў у спектаклях. А ў 1896 годзе Уладзіслаў Галубок упершыню трапіў у сапраўдны тэатр.

Уладзіслаў Галубок успамінаў:

" Памятаю, у 1896 годзе за грошы, заробленыя ад выгрузкі дроў, я купіў білет на галёрку ў мінскі гарадскі тэатр… Мяне не цікавіла зала, увага мая была накіравана на занавес, за якім хавалася нешта новае, невядомае. Трэці сігнал. Занавес пайшоў угору. Перада мной артыст. Слова. Дзея. І тут у мяне ўзнікла думка стаць артыстам "

Юнацтва

Юнацтва Уладзіслава Галубка было насычана вельмі разнастайнай дзейнасцю і шматлікімі захапленнямі: ён граў у аркестры добраахвотнага пажарнага таварыства на барытоне і трамбоне, вучыўся ўпраўляцца з гармонікам, браў урокі жывапісу ў вядомых мінскіх мастакоў.

Яшчэ ў юнацтве захапленне выяўленчым мастацтвам прывяло Уладзіслава Галубка да вядомага ў тыя гады мастака Пракоф'ева. Аднак Пракоф'еў часцей за ўсё даручаў Уладзіславу маляваць копіі карцін вядомых мастакоў[3]. Галубку даводзілася маляваць пейзажы, але яго самабытны талент звярнуў на сябе ўвагу маcтакоў, якія жылі ў Мінску. Як пейзажыст ён удзельнічаў у шматлікіх рэспубліканскіх выстаўках[2].

Мастацкая дзейнасць стала захапленнем на ўсё жыццё і адыграла асаблівую ролю ў час вандравання ўласнага тэатра: Уладзіслаў Іосіфавіч выступаў не толькі як рэжысёр і акцёр-выканаўца, але і як адзіны ў трупе мастак-дэкаратар.

А ў 1906 годзе на старонках «Нашай Нівы» з'явіліся яго першыя вершы і апавяданні, сярод якіх было і «Апошняе спатканне»[5].

Творчасць

Беларускія драматургі і тэатрыльныя дзеячы Францішак Аляхновіч і Уладзіслаў Галубок у 1918

Пачатак літаратурнай дзейнасці

Вялікі ўплыў на Галубка-пісьменніка зрабіла творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Альберта Паўловіча, іншых пардстаўнікоў беларускага культурна-асветніцкага руху, якія неўзабаве сталі яго сябрамі. Паводле аценкі Максіма Багдановіча Галубок «пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні, да чаго мае праўдзівую здольнасць. Мова іх заўжды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя».

Першым было надрукавана апавяданне «На вяселле», падпісанае псеўданімам «Сымонка». Пазней пісьменнік не карыстаўся гэтым псеўданімам, спыніўшыся на ласкавым «Галубок». З гэтага часу імя маладога пісьменніка ўсё часцей і часцей з'яўлялася на старонках газет, часопісаў, альманахаў. Даследчыкі вылучаюць[3] у ранніх апавяданнях Галубка жывую народную мову, блізкія сялянству тэмы, спачуванне простаму люду, напрыклад у апавяданнях «Абмылка вучонага», «Навальніца», у навелах «Мінуўшчына», «Гонар», «Вясковыя астраномы» і многіх іншых. У 1913 годзе ў Пецярбургу выйшла першая кніжка Уладзіслава Галубка «Апавяданні».

У літаратурна-мастацкім і навукова-папулярным часопісе краязнаўчага кірунку «Лучынка» друкаваліся не толькі апавяданні У. Галубка (некаторыя пад крыптанімам Г-у-к), але і яго нарысы «Сляды старыны» пра старадаўнія замкі, прысвечаныя даследаванню гісторыі і культуры[6]. Нарысы Галубка друкаваліся таксама ў такім выданні, як «Беларускі шлях»[7].

Драматургічная творчасць

Уладзіслаў Галубок не забыўся пра сваё дзіцячае захапленне тэатрам. У 1911 г. у Мінск завітала першая беларуская трупа на чале з Ігнатам Буніцкім, якая паказала спектаклі «Модны шляхцюк» Каруся Каганца і «Па рэвізіі» Марка Крапіўніцкага, дзе шчодра гучалі беларускія песні, а заканчваўся паказ дэкламацыяй вершаў Цёткі і Янкі Купалы. Уладзіслаў Галубок упершыню пабачыў спектаклі на беларускай мове і потым шмат у чым пераняў спосаб арганізацыі падобных відовішчаў для сваёй практыкі.

У 1917 г. адроджана «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі», раней забароненае царызмам. Галубок уступае ў таварыства разам з жонкай і дзецьмі і робіць першыя спробы ў драматургіі[2]. За адну толькі восень 1917 г. Галубок піша тры п'есы, якія адразу ставіць яго трупа.

«Забыўся падпярэзацца»

Першая п'еса, напісаная і пастаўленая драматургам-рэжысёрам у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, мела назву «Забыўся падпярэзацца» і распавядала пра недарэчнага дзяка. Пра гэты твор звестак да нас дайшло вельмі мала, а рукапіс яго, мусіць не захаваўся зусім[8]. Вядома толькі, што гэта аднаактавая п'еса была першай драматургічнай спробай Галубка.

«Пісаравы імяніны»

Не без цікавасці публіка сустрэла і наступную камедыю драматурга «Пісаравы імяніны», пастаўленую на той жа сцэне ў снежні 1917. Сюжэт яе наступны. У першым акце прадстаўнікі валасной улады ў асобах старшыні, урадніка і іх саюзнікаў, а таксама дзяк збіраюцца на імяніны да пісара. Добра падпіўшы там, яны ўчыняюць бойку. У астатніх двух актах дзеянне разгортваецца вакол паспешнага ад'езду пісара, які на самой справе нікуды не паехаў, а стаў ціхенька сачыць за жонкай. У гэты час да яе завітаў палюбоўнік — дзяк. Пісар застае жонку з дзякам і пабівае абодвух.

Даследчыкі[4] адзначаюць, што ў мастацкіх сродках у гэтай п'есе драматург арыентуецца на фальклорныя традыцыі (у беларускай народнай творчасці шырока распаўсюджаны сюжэты аб любоўных прыгодах царкоўных служкаў), а таксама на традыцыі беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай літаратуры, і ў першую чаргу на апавяданне Якуба Коласа «Пісаравы імяніны».

У творы спалучыліся два напрамкі. Адзін — сатырычны, які грунтуецца на выкрыцці сапраўднага аблічча прадстаўнікоў царскай улады і значнай часткі тагачаснай вясковай інтэлігенцыі. Другі — фарсава-вадэвільны, заснаваны на любоўнай інтрызе. І хаця элементы апошняга займаюць значнае месца ў вобразна-сюжэтнай тканіне п'сы, гэта не дае падставы называць яе вадэвілем.

Тагачасная крытыка ад новай п'есы не была ў захапленні: ім падалося, што характарам і зместам яна нагадвала ўкраінскія вадэвілі і камедыі з іх смешнымі дзякамі, сядзельцамі, абдуранымі мужамі і нявернымі жонкамі. Акрамя таго, паводле крытыкаў, поўны змест змест камедыі не адпавядаў яе назве[9]. Аўтар улічыў усе крытычныя заўвагі і істотна перапрацаваў п'есу: у першым акце вывеў пазнавальныя саыяльныя тыпы і даў некаторым з іх надзвычай выразныя прозвішчы. Напрыклад, валасны старшыня стаў звацца Бічом, старшы ўраднік — Набіносам, ураднікі — Абібокам і Лупадзёрам. Кожны з персанажаў меў не толькі выбітную знешнасць (якую Уладзіслаў Галубок звычайна дакладна апісваў у пачатку п'ес), але і адметную мову, з даволі красамоўнымі слоўцамі і абаротамі.

У пастаноўцы п'есы як самому Галубку, так і іншым рэжысёрам не заўсёды ўдавалася дабіцца яе глыбокага ўвасаблення з-за таго, што двум апошнім актам у пэўнай ступені не ставала напружаннага дзеяння[4]. Гэта, а таксама неабходнасць мець у рэпертуары свайго вандроўнага тэатра мабільныя кароткія п'есы прымусіла Галубка падзяліць «Пісаравы імяніны» на дзве часткі. У выніку — на аснове першага акта атрымалася аднаактовая п'еса «Пісаравы імяніны». Астатнія ж дзве дзеі таксама іграліся як самастойны твор пад назвай «Залёты дзяка».

«Апошняе спатканне»

У снежні 1917 года таварыства паставіла п'есу «Апошняе спатканне», напісаную Уладзіславам Галубком на аснове свайго апавядання. У п'есе гісторыя двух братоў-блізнюкоў Рыгора і Якіма, што сустракаюцца ў турме пасля таго, як адзін з іх з'язджае вучыцца ў горад, а другі застаецца дома, дапоўнілася кранальнымі ўзаемаадносінамі з каханымі. Каханне надае Рыгору і Якіму асаблівую пераканальнасць. Гэта не пляскатыя рэвалюцыянеры — «змагары за народнае шчасце», паказваць якіх было ў традыцыі першых паслярэвалюцыйных гадоў, а звычайныя вясковыя хлопцы, хіба што выхаваныя занадта сумленным бацькам. Таму і шукаюць справядлівасці розным шляхам, і толькі з-за маладой гарачнасці трапляюць у турму. Апошняе спатканне братоў таксама пазбаўлена звычайнай у такіх выпадках меладраматычнасці і залішніх слоў — абодва гінуць, нават не паспеўшы павітацца.

«Бязвінная кроў»

У лютым 1918 года замежная інтэрвенцыя перапыніла дзейнасць гэтага тэатра, але ў хуткім часе акупацыйныя ўлады далі згоду на адкрыццё ў Мінску клуба «Беларуская хатка», у стварэнні якога сябры таварыства прынялі актыўны ўдзел. У яго выкананні пабачыла свет новая п'еса Галубка «Бязвінная кроў», дзе адкрыта гучыць матыў: гаспадарамі беларускай зямлі з'яўляюцца тыя, хто на ёй працуе. У часы кайзераўскай акупацыі гэтая думка надавала п'есе асаблівую вастрыню.

«Ганка» («Ні тая, ні другая»)

П'еса «Ні тая, ні другая» была створана ў 1918 годзе, ва ўдасканаленым варыянце 1920 года з'явілася пад назвай «Ганка». У ён распавядаецца трагічная гісторыя пра выхаванага ў багатай сям'і студэнта Васіля і сялянскую дзяўчыну Ганку, якія кахаюць адзін аднаго. Але апякунка Васіля, хітрая палкоўніца, паварочвае справу так, што Васіль жэніцца з дачкой багатай памешчыцы, папраўляючы тым самым разбураную палкоўніцкую гаспадарку. Ганка рэагуе на ўсё гэта знешне спакойна, ды толькі праз нейкі час нараджае дзіця і раптам канчае жыццё самагубствам. Васіль спрабуе выправіць становішча, але разумее, што ўжо позна.

І ў першым, і ў другім варыянце п'еса крысталася ўстойлівым поспехам у гледачоў. Даследчыкі[10] адзначаюць, што гэта было абумоўлена не толькі «слёзнасцю» гісторыі, але і мноставам камічных сцэн з удзелам старой памешчыцы і яе палюбоўніка Альфонса, а таксама пранізлівых дзявочых мараў і прыгожых узаемаадносін.

«Ліпавічок»

П'еса «Ліпавічок» заснавана на казачным матыве пераўтварэння персанажаў, якія з дапамогай цудадзейных сіл здабываюць сябе шчасце і волю. У п'есе, як і ў казках, персанажы не індывідуалізаваны. Яны размаўляюць на звычайнай гутарковай мове, іх дыялогі чыста вытрыманы ў духу жартоўных народных песень ці запазычаны з іх. У п'есе яскрава выявілася аптымістычнае народнае светаўспрыманне.

«Суд»

Афіша спектаклю Трупы ў Беларускім рабочым клубе

У пачатку 1920-х гадоў Галубок разам са сваёй трупай працаваў у Беларускім рабочым клубе. Тут упершыню была пастаўлена яго аднаактовая камедыя «Суд». У гэтай п'есе на аснове традыцыйнага сюжэта выкрываўся бюракратызм судзейскіх чыноўнікаў. Змест твора нескладаны. У селяніна Гарбуза панскі эканом вырваў палову барады і выбіў тры зубы, за што Гарбуз падаў на яго ў суд. Пачынаецца допыт пацярпелых і сведкаў. І хаця віна эканома відавочная, валасны суд прызнае вінаватым самога Гарбуза, якога садзяць на тры дні «ў халодную». У камедыйную плынь твора ўваходзіць сацыяльны аналіз жыцця тагачаснага грамадства, у якім просты чалавек заўсёды асуджаны на несправядлівасць.

Галубок дае сваім персанажам вельмі трапныя і пераканальныя характарыстыкі, шырока ўжываючы прыём кантрасту[11].

" Пісар, старшыня, суддзя — п'яніцы. Гарбуз — пакорны чалавек, барады толькі палова. Авечка — жвавы чалавечак, зусім лысы, ніякай расліны, храмы на правую нагу, з наклееным носам. Апрануты бедна. Авечка зусім як жабрак "

Таксама даследчыкі адзначаюць індывідуалізаваную мову, якая служыць сродкам самахарактарыстыкі персанажаў[8]. У якасці прыклада ўводны маналог вартаўніка Мірона, багаты на экпрэсіўна і эмацыйна напоўненыя словы[11].

" Стораж (здзіўлены). Ах, каб на вас чума, сколькі смецця за адзін вечар нарабілі, адных коркаў ды акуркаў повен кут назмятаў. Ну і людзі, апундрыліся гарэлкай (метучы), смакталі гэту няшчасніцу да таго, што і памяць страцілі. Пісра да таго дапіўся, што мяне, старога чалавека, за бабу палічыў і пачаў цалаваць, абзываючы нейкай Забэлькай, во каб яго свінні цалавалі, намысліўся; а старшыня і ваўком выў, ісабакайбрахаў, і плаваў на падлозе; адзін фельчар маладзец: той калі пачуў, што ногі адняліся, падазваў мяне і папарсіў, каб занёсу пуню на салому, а мне што кажуць — слухаю, ужджабурыў, як ягнё, на плечы і завалок па адрасу. І як у іх голавы на карках трымаюцца: сягоння суд, а яны, я кмухаморы, п'яныя. Пісар ад гарэлкі азыск, галава, як церліца, вочы акуртаціліся, а рукі, як машына, маланкаю паперы скрыгаюць — шась, шась! Я з венікам так не спраўлюся "

На прэм'ерным спектаклі па п'есе «Суд» сам Галубок таленавіта выканаў ролю Авечкі. У ролі Гарбузіхі ўдала дэбютавала жонка драматурга Ядвіга Аляксандраўна.

«Белы вянок» («Акрываўлены падатак»)

П'еса «Белы вянок» прысвечана жыццю сялян у Заходняй Беларусі. У творы расказваецца пра трагічнае становішча беднай сялянскай сям'і. Гаспадар — арандатар Гарасім, даведзены да галечы, не можа заплаціць пану падатак. Жонка Гарасіма спакушае яго забіць разносчыцу тавараў і забраць яе грошы. Селянін доўга вагаецца і пасля пакутлівага роздуму згаджаецца, бо яму не дае спакою страшэнны прывід — яго маленькая дачка Аксіння стане жабрачкай. У першым варыяце п'есы фінал атрымаўся вельмі жахлівы — у выніку трагічнай памылкі Гарасім забіваў сякерай замест разносчыцы дачку. Але Галубок, які заўсёды крытычна ставіўся да сваёй творчасці, разумеў, што такі адкрыта меладраматычны фінал не ідзе на карысць твору. Таму пры выданні п'есы перарабіў яго. Гарасім узнімаў сякеру і раптам пазнаваў дачку[11]:

" Гарасім (схамянуўся). Жабраваць, маё дзіця… (Заплакаў.) Маё дзіцятка, не дапушчу… Згодны. (Узяў сякеру.) Няхай будзе спакой у палацах пана і ў беднай хаце. Выйдзі.

Жонка з лямпай выйшла.
Гарасім замахнуўся сякерай, але ў гэты час Аксіння хутка са сну ўсхапілася. Гарасім са страху дзіка ўскрыкнуў, кінуў сякеру, выбег на сярэдзіну сцэны, нервова заплакаў.

"

Трагедыя не адбылася, але п'еса прымушае задумацца над тым, што ж падштурхнула гэтых бедных, замучаных галечай людзей пайсці на забойства[4]. Ролю Гарасіма ў гэтай п'есе выконваў сам Галубок, яго жонка Ядвіга Аляксандраўна іграла жонку Гарасіма.

«Пінская мадонна»

Найбольш складанай па будове стала камедыя Галубка «Пінская мадона». Драматург аб'яднаў у ён народныя анекдоты з уласнай фантазіяй і вырашыў не проста павесяліць публіку, але і выкрыць ашуканства папоў і памешчыкаў. Па сюжэце ксёндз і памешчык з дапамогай бадзяжнага манаха ажыццявілі авантуру з быццам цудатворнай выявай Маці Боскай і наладзілі збор сродкаў на сваю карысць. Пікантнасць сітуацыі ў тым, шт мясцовы мастак піша тую мадонну з разгульнайдзейкі Дзіяны, якую лёгка пазнаць у «святым партрэце». Сярод гараджан расце абурэнне, але «ў патрэбны момант» з'яўляецца гарадавы, які прымушае ўсіх маліцца «блуднай мадонне».

Сам Галубок у п'есе выконваў каларытную ролю юрлівага ксяндза.

«Пан Сурынта»

Калісьці ў маладосці пан засек прыгоннага да смерці і гэта пацягнула за сабой ланцуг не проста трагічных, але жахлівых падзей. У Сурынты крадуць малую дачку, з якой праз шмат год ён будзе жыць як з жонкай, але пазнае ў ён страчаную малечу толькі падчас паўстання, паднятага каханым Касі — Віцькам.

«Плытагоны»

У п'есе «Плытагоны» не проста паказваецца цяжкая праца плытагонаў, але і гаворыцца пра адказнасць чалавека, які ўласнаручна можа «выбудаваць» не толькі трагедыю свайго жыцця, але зрабіць няшчаснымі і нават справакаваць гібель блізкіх людзей[11].

" Плытагоны — людзі, горкай долі дзеці,

Катаржна працуюць, жывучы на свеце.
На вадзе і сонца першыя спаткаюць,
На вадзе і ночку яны каратаюць.
На вадзе часамі жальдушу агорне,
На вадзе і смерць іх да сабе прыгорне.
Год за годам мкнуцца, маладосць праходзіць,
А там, крадучыся, старасць надыходзіць.
За цяжкую працудоля пасмяецца.
Плытніка магіла вадой наліецца.
Жабрацкія косці вада апалошча,
А мяцежны вецер сцюжаю пахвошча.
Забушуе вецер, к зямлі дрэвы гнуцца,
Плытагон сумуе, самі слёзы льюцца.
А чаго сумуе, куды думкі мкунуцца,
Разгадайце, людзі, чаго слёзы льюцца…

"

Вальналюбівы плытагон Андрэй стаў першай значнай роллю для К. Ф. Быліча.

Дзейнасць Вандроўнага тэтра Галубка

Акцёрскі склад Беларускага вандроўнага тэатра, 1926 г.

У розныя часы тэатр меў такія назвы: «Трупа беларускіх артыстаў пад загадам Галубка» (Трупа Галубка), з 1924 — «Другая беларуская дзяржаўная трупа», з 1926 — «Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр»[12]..

У 1920 годзе ў Мінску адчыніўся Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр, у склад якога ўвайшла значная частка акцёраў Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі. Неўзабаве ўзнік яшчэ адзін тэатр — Вандроўны, які мусіў абслугоўваць правінцыю. Кіраваць ім выпала Уладзіславу Галубку.

Рэпертуар новага тэтра складаўся пераважна з п'ес Уладзіслава Галубка, які асабіста адказваў за іх пастаноўку, музычнае аздабленне і дэкарацыі, што пісаліся ім уласнаручна, нярэдка проста на сценах будынкаў, дзе даводзілася выступаць. Сярод п'ес іншых аўтараў можна адзначыць камедыю-жарт «Чорт і баба» Ф. Аляхновіча пастаўленая трупай у 1921 годзе[13].

Спачатку трупа была невялікая: некалькі сяброў Галубка, яго жонка Ядвіга, іх сын, дочкі Багуся, Мілачка і Люся, для якіх пісаліся дзіцячыя ролі. З іншых выканаўцаў можна назваць такіх акцёраў пераважна маладога пакалення, як Андрэй Блажэвіч (Вангін) Б. Бусел (Райзман), Міхась Васілёк (Грынблат), Н. Клачко, І. Крыцкі, Л. Скжындзіеўская, Ю. Фляйто[14]. Працаваць акцёрамі актыўна ішлі і беларускія пісьменнікі — Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі, Алесь Дудар, Ілары Барашка.

Першапачаткова калектыў працаваў пры Беларускім рабочым клубе і іграў спектаклі для гледачоў ускраін Мінска. Пазней выступаў таксама ў мінскіх клубах імя Леніна, Луначарскага, Дзям'яна Беднага, «Камуна» і ў «Беларускай хатцы».

Распачаўшы працу ў сталіцы, Трупа беларускіх артыстаў выправілася ў падарожжы па Беларусі, такім чынам, стаўшы аб'язным тэатрам. Артысты не мелі ўласнага транспарту, таму часта на выпадковых павозках ці санях, а часта і пешшу пераходзілі паміж беларускімі мястэчкамі[15].

У 1921 годзе тэатру нечакана пашанцавала: Наркамасвет вырашыў узяць трупу на дзяржаўнае ўтрыманне, абавязаўшы акцёраў абслугоўваць рабочыя клубы і навакольныя вёскі. Але неўзабаве тэатры сталі пераводзіць на гасразлік, і трупа была пазбаўлена датацыі.

У выніку мастацкае аздабленне для спектакляў рабілася літаральна з таго, што знаходзілася пад рукой. У рабоце тэатра актыўны ўдзел прымала публіка, яна дапамагала здабываць усё неабходнае для спектакля. Адны несці меблю, другія, лаўкі, табурэты, лампы, і іншыя рэчы. Самі акцёры рамантавалі сцэну, малявалі дэкарацыі, і г. д., бо рабочых для абслугоўвання тэатра трупа не мела.

" З'яўляецца пытанне, як жа ставіліся спектаклі? А вось як: у дзень спектакля можна бачыць, як па вуліцах Менска цягнуцца артысты і артысткі, несучы на плячах у клуб належны к спектаклю рэквізіт, пазычаны у добрых суседзяў. Нясуць яны гэту паклажу і праклінаюць усё на свеце, а з другога боку праклінаюць артыстаў суседзі, каторым апрыкрала гэтая штодзённая пазычка.
Уладзіслаў Галубок. Год працы
"

Працаўнікі трупы сумяшчалі сваю акцёрскую працу з дзённай працай на фабрыцы ці ў школе, паколькі праца ў трупе не аплацвалася.

Працаваць прыходзілася ў зусім непрыстасаваных памяшканнях[16].

" Памятны спектакль у сараі, дзе побач, за сцэнай, быў яшчэ хлеў, у якім было многа кароў і авечак. Артыст на сцэну пападаў праз стойлы, ён павінен быў чакаць свайго выхаду ў кароўніку, дзе было зусім цесна, цёмна і душна. Тут ён ласкава размаўляе з прыгожымі цёлкамі, а то забаўляецца з ягнятамі. "

Свае п'есы Галубок перапрацоўваў па многа разоў, часта пасля іх паказу на сцэне. Калі драматург адчуваў фальш, ён вяртаўся да свайго твора, выпраўляў паасобныя сцэны разам са сваім калектывам, пакуль не атрымліваўся пажаданы вынік. Вядома, што некаторыя п'есы Галубка маюць да 40 чарнавікоў[17].

П'есы Галубка і іншых драматургаў карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, асабліва не спакушаных мастацтвам тэатра ў мінулым. Напрыклад, «Ганку» вандроўны калектыў іграў 498 разоў[17].

Прызнанне савецкай уладай

Летам 1920 г. Уладзіслаў Галубок узначаліў Драматычную секцыю культурна-асветніцкай арганізацыі «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920-22 гг. працаваў загадчыкам мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. У 1920 г. стварыў Трупу беларускіх артыстаў пры Беларускім рабочым клубе ў Мінску, з'яўляўся яе мастацкім кіраўніком.

У верасні 1924 г. быў выдадзены загад Наркамата асветы аб ператварэнні трупы Галубка ў Беларускую дзяржаўную трупу.

Толькі за 1925 год трупа Галубка дала на Міншчыне звыш 150 спектакляў[3]. 20 снежня 1928 г. Уладзіславу Галубку было прысвоена званне народнага артыста рэспублікі. Галубок стаў першым беларускім народным артыстам.

" Вось бягу прасіць, каб перабілі на заслужанага. Ты разумееш, я заўсёды ў народзе, сярод простых людзей, а яны скажуць:"Народны артыст? Дык ён жа заўсёды быў ёсць і будзе народны. Ніякая гэта не заслуга." … Вось заслужаны, гэта іншая справа; кожнаму ясна — заслужаны чалавек, тут табе і пашана і аўтарытэт
Рамановіч Яўген. Рэкі цякуць з ручаёў. Мінск, 1969. С. 70 — 73
"

Разам са званнем народнага артыста Галубку быў прызначаны аклад «у памеры стаўкі адказнага палітработніка». Такім чынам, яго талент прыроўнівался да чыноўніцкай пасады[3].

Перыяд БДТ-3

Сцэна са спектаклю «Даходнае месца» Аляксандра Астроўскага?!, 1936 год
Сцэна са спектаклю «Мой сябра» М. Пагодзіна?!, 1932 год
Сцэна са спектаклю «Сяржант Дроб» Э. Самуйлёнка, 1936 год

У 1931 годзе тэатр Галубка рэарганізуюць, яго называюць БДТ-3 (Беларускі трэці дзяржаўны тэатр) і «прапісваюць» у Гомелі. Гастролі па акругах, тым не менш, працягваліся.

" На карце БССР не было раёна, дзе б ні пабываў БДТ-3
"

Тэатр працягваў традыцыі Першай беларускай трупы І. Буйніцкага, шырока выкарыстоўваў песенна-музычную і харэаграфічную народную творчасць, быў адметны жанравай разнастайнасцю[2].

Паступова ад Галубка, як і ад іншых дзеячаў літаратуры і мастацтва, усё больш настойліва пачалі патрабаваць адлюстравання класавай барацьбы.

Папулярнасць тэатра шырылася вельмі інтэнсіўна, аднак у канцы 1920-х ідэалагічныя органы СССР пачалі звужаць кола яго дзейнасці, абвінавачваючы кіраўніцтва ў абмежаваным, нацыяналістычным рэпертуары і нізкім, прымітыўным узроўні яго сцэнічнага ўвасаблення. У пачатку 1930-х гг. Уладзіслава Галубка адхілілі ад мастацкага кіраўніцтва тэатру. У канцы 1931 года яго мастацкім кіраўніком быў прызначаны Канстанцін Саннікаў[14] За Галубком пакінулі адміністрацыйна-гаспадарчую працу і працу акцёра[15].

З гэтага часу ў тэатральным рэпертуары пачалі пераважаць сучасныя савецкія творы, якія ставіліся на многіх тагачасных сцэнах. Большасць спектакляў былі заідэялагізаваная, галоўная ўвага звярталася на паказ энтузіязму савецкіх людзей і іх барацьбу са шпіёнамі, дыверсантамі і «ворагамі народа»[14].

" Разбіваючы ушчэнт элементы аматарства, БДТ-3 павінен змагацца за бальшавістскае мастацтва
З рэцэнзіі ў газеце «ЛіМ», 19 снежня 1933 года
"

Галубок вымушаны рабіць усё, што ад яго патрабуюць, і ў 1933 г. яго БДТ-3 ставіць п'есу «Белая зброя». П'еса апавядае пра шкодніцкую дзейнасць «ворагаў народа» на адным з заводаў.

У 1934 годзе для павышэння кваліфікацыі калектыў быў накіраваны на 3-месячныя курсы ў Маскву, дзе выкладалі сістэму Станіслаўскага, знаёмілі з дасягненнямі расійскага і замежнага тэатраў. Тэатр Галубка ж пачалі пераводзіць у іншы кірунак — побытавы рэалістычна-псіхалагічны, у рэчышчы якога працавала абсалютная большасць сцэнічных калектываў таго часу[15].

У 1935 г. з'яўляецца п'еса «Сяржант Дроб», па аповесці Эдуарда Самуйлёнка «Тэорыя Каленбрун», якая была пастаўлена ў Гомелі ў канцы таго ж года. У творы ідзе гаворка пра барацьбу замежнага рабочага класа супраць фашызму, пра сімпатыі да Савецкай краіны.

У 1935 г. шырока адзначаўся 15-гадовы юбілей тэатра Уладзіслава Галубка, многія акцёры атрымалі ганаровыя званні, Галубок быў узнагароджаны аўтамабілем і творчай камандзіроўкай у Маскву і Ленінград.

Акцёрская дзейнасць

Сцэна са спектаклю «Суд» (крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі)

Галубок быў яркім выканаўцам драматычных і характэрных роляў: Авечка («Суд»), Сурынта («Пан Сурынта»), Гусак («Дыктатура» І. К. Мікіценка  (руск.)), Андрон («Мой сябра» М. Ф. Пагодзіна?!), Палкоўнік («Ганка») і іншыя[2].

Рэпрэсіі

Арыштавалі Галубка ў 1937 г. «традыцыйным» спосабам, на досвітку. Хутка ў мінскай кватэры драматурга адбыўся вобыск. Забралі не толькі ўсе рукапісы, але нават прыватныя рэчы тэатра. Вельмі пацярпела сям'я: старэйшаму сыну Эдуарду, навуковаму супрацоўніку, не дазволілі абараніць дысертацыю па беларускай драматургіі, дачку Багуславу прымусілі ехаць на вёску — «перавыхоўвацца» ў калгасе, малодшых сыноў выключылі з камсамола, як дзяцей ворага народа. Жонка ў адчаі спрабавала скончыць жыццё самагубствам — яе ледзь выратавалі.

Пасля арышту Галубка ўсе яго карціны былі звезены ў НКУС, затым туды запрасілі гомельскага мастака Міхаіла Сімкоўскага і загадалі замаляваць на ўсіх палотнах подпіс аўтара. Сімкоўскі працаваў усю ноч, не спадзяючыся, што і сам выйдзе на волю. Аднак раніцай яго выпусцілі і нават дазволілі ўзяць што-нішто з твораў Галубка. Сімкоўскі змог вынесці толькі чатыры работы. Цяпер яны вісяць у адным з гомельскіх клубаў.

Пра далейшы лёс Галубка яго сям'я так нічога і не даведалася. У дакументах сведчылася — памёр у 1942 г. ад гіпертаніі. Але дзе і як пахаваны — ні слова. Ёсць падставы лічыць, што гэтае паведамленне — фальшывая адпіска, якіх было шмат у той час[3].

Існуюць легенды пра лёс Галубка пасля арышту. Даследчык Замкавец распавядае, што, быццам, Галубок быў высланы ў Сібір і там стварыў тэатральную трупу з ссыльных. Выступленні іх нібыта бачылі на паромах вялізных сібірскіх рэк.

Уладзіслаў Галубок рэабілітаваны пасмяротна 26 жніўня 1957 года Вярхоўным судом БССР.

Значэнне працы У. Галубка

Драматургічная, рэжысёрская і акцёрская дзейнасць Галубка з'яўляецца сувязным звяном паміж дарэвалюцыйным і савецкім беларускім тэатрам. У драматургіі яго творчасць выяўлялася глыбокім веданнем народнага жыцця. П'есы адрозніваліся сцэнічнай вастрынёй канфлікту, многія з іх напісаны ў жанры меладрамы з кантрастным супрацьпастаўленнем дабра і зла. Камедыі насычаны каларытным народным гумарам, характарызуюцца вострымі сітуацыямі з сатырычнай афарбоўкай[2].

Галубок творча развіваў традыцыі старажытнага народнага тэатра: батлейкі, народнай драмы, інтэрмедый[2]. Акрамя акцёрскай і рэжысёрскай дзейнасці У. Галубок працаваў як мастак-дэкаратар, ён афармляў пастаноўкі ўсех сваіх п'ес[2].

У. Галубок выхаваў многіх беларускіх акцёраў: У. І. Дзядзюшка, К. Ф. Быліч, Андрэй Блажэвіч і іншых[5]. У трупе Галубка рабіла свае першыя крокі на сцэне адна з найбольш знакамітых беларускіх актрыс Стэфанія Станюта, музычнай часткай кіраваў Нестар Сакалоўскі — аўтар Дзяржаўнага гімна Беларусі; а на скрыпцы граў Міхаіл Лучанок, бацька вядомага кампазітара — Ігара Лучанка[18]. У трупе працавалі і некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты, напрыклад, Міхась Васілёк, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі, Алесь Дудар і іншыя.

Некалькі партрэтаў У. Галубка ў розных тэхніках напісаў Яўген Мікалаевіч Ціхановіч, які быў яго зяцем, Медаль Камітэту Ушанавання «Уладзіслаў Галубок» зрабіў Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі[19], З. Азгур у 1936 г. стварыў бюст Галубка, які не захаваўся[20].

Спіс пастановак п'ес Уладзіслава Галубка

  • «Апошняе спатканьне» (Вільня, 1917, пастаўлена ў 1919),
  • «Пісаравы імяніны» (1917, пастаўлена ў 1927),
  • «Бязьвінная кроў» (пастаўлена ў 1918),
  • «Залёты дзяка» (пастаўлена ў 1918),
  • «Бязродны» (пастаўленая ў 1919),
  • «Суд» (Вільня, 1920, пастаўлена ў 1924),
  • «Душагубы» (пастаўлена ў 1921),
  • «Ганка» (1920, пастаўлена ў 1929),
  • «Пан Сурынта» (1923, пастаўлена ў 1930),
  • «Плытагоны» (пастаўлена ў 1923),
  • «Фанатык» (пастаўлена ў 1922),
  • «Пінская мадонна» (пастаўлена ў 1927),
  • «Белы вянок» (1921, пастаўлена ў 1929),
  • «Ветрагоны» (1919, пастаўлена ў 1930),
  • «Ліпавічок» (1922) і інш.
  • «Бабы-ліхадзейкі» (1922)
  • «Краб» (1927, пастаўлена ў 1930),
  • «Белая зброя» (1933, пастаўлена пад назвай «Рыкашэт» у 1935),

Ушанаванне памяці

Адна з вуліц мінскага жылога раёна Кунцаўшчына носіць імя Уладзіслава Галубка.

У Мінску адкрыта «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» — філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. У экспазіцыі музея прадстаўлены касцюмы з тэатра У. Голубка, фотаздымкі, дакументы, мастацкія творы, афішы тэатра першага народнага артыста Беларусі[21].

У 1982 годзе рэжысёр А. А. Салавей зняў фільм «Владислав Голубок»[22].

Літаратура

  • Замкавец, У. Жыццё, абарванае куляй/Уладзімір Замкавец//Полымя. — 1993. — № 8. С. 138—145.
  • Завадская, І. Яму не было замены… : Пра Уладзіслава Галубка/Ірына Завадская//Роднае слова. — 2002. — № 5. — С. 72 — 76.
  • Яцухна, В. Аднаактовыя п'есы Уладзіслава Галубка/В. Яцухна//Беларуская літаратура [зборнік артыкулаў]. Вып. 17. — Мінск, 1989. — С. 84 — 91.
  • Адхінуўшы заслону часу…: Успаміны пра Уладзіслава Галубка.—Мн., 1979

Зноскі

  1. цяпер Баранавіцкі раён, Брэсцкай вобласці
  2. а б в г д е ё ж т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. а б в г д е Замкавец, У. (1993). "Жыццё, абарванае куляй". "Полымя" (№8): 138–145.
  4. а б в г Яцухна, В. (1989). "Аднаактовыя п'есы Уладзіслава Галубка". Беларуская літаратура [зборнік артыкулаў]. Мінск (№17): 84–91.
  5. а б У. Галубок у Вялікай Савецкай Энцыклапедыі
  6. Конан У. Лучынка // ЭГБ у 6 т.. — Мн., 1997. — Т. 4.
  7. Конан У. Беларускі шлях // ЭГБ у 6 т.. — Мн., 1993. — Т. 1.
  8. а б Лаўшук, С. (1983). Рэвалюцыяй акрылены талент // Прадмова да кн.: Галубок У. Творы. Мінск. p. 16. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "Лаўшук" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  9. Карабанава, Л. (1982). Драматургія Уладзіслава Галубка. Мінск. p. 42.
  10. Завадская, І. (2002). "Яму не было замены... : Пра Уладзіслава Галубка". Роднае слова (№15): 72–76.
  11. а б в г Галубок, У. (1983). Творы. Мінск.
  12. ГАЛУБОК Уладзіслаў // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  13. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў — да пачатку XX стагоддзя / Бел. ун-т культуры; Укл., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А.В.Сабалеўскага. — 2-е выд., пашыр. і ўдаклад.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 366—367. — 444 с. — ISBN 985-08-0064-X.
  14. а б в А. В. Сабалеўскі. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 140—143. — 568 с.
  15. а б в Анатоль Сабалеўскі Тэатр Уладзіслава Галубка // Роднае слова. — Мн.: 2007. — № 5.
  16. Галубок, Уладзіслаў (1983). Драматургія, паэзія, проза, публіцыстыка. Мінск.
  17. а б Звонак, Алесь (1967). Уладзіслаў Галубок // Слова пра майстроў сцэны. Мінск.
  18. ВЛАДИСЛАВ ГОЛУБОК ИЗ БАРАНОВИЧЕЙ был первым Народным артистом БССР (руск.)
  19. ГАЛУБОК Уладзіслаў Іосіфавіч
  20. Довоенное творчество (руск.)
  21. Гостиная Владислава Голубка — филиал Государственного музея истории театральной и музыкальной культуры Беларуси (руск.)
  22. Соловей Александр Артемович (руск.)

Спасылкі

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Уладзіслаў Галубок