Мінскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гідаралагічныя асаблівасці: арфаграфія, вікіфікацыя
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 7 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2618638 (translate me)
Радок 45: Радок 45:
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Мінскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Мінскай вобласці]]

[[be-x-old:Менскае ўзвышша]]
[[et:Minski kõrgustik]]
[[lt:Minsko aukštuma]]
[[pl:Wysoczyzna Mińska]]
[[ru:Минская возвышенность]]
[[uk:Мінська височина]]
[[zh:明斯克高地]]

Версія ад 00:18, 9 сакавіка 2013

Гара Маяк з боку в. Мацэвічы
Краявід з пагорка ў в. Даўжаны Мінскага р-на

Мінскае ўзвышша займае найбольш высокую частку Беларускай грады і ўсёй Беларусі. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. Мінск, большыя або меншыя часткі Барысаўскага, Валожынскга, Вілейскага, Дзяржынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе — з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы — са Свянцянскімі градамі, на захадзе — з Ашмянскім узвышшам і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — Дзяржынская гара (345 м над узроўнем мора), Лысая гара (342 м) і Маяк (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.

Структура

На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча:

Паводле новых даследаванняў, да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.

Пароды

Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і жвір) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі ледавік падступаў да Мінскага ўзвышша.

На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.

Гідралагічныя асаблівасці

Мінскае ўзвышша з'яўляецца часткай водападзелу паміж басейнамі рэк Балтыйскага і Чорнага мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна Нёмана — Вілія і яе левыя прытокі Сэрвач, Дзвінаса, Ілія; Заходняя Бярэзіна з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна Дняпра — дняпроўская Бярэзіна і яе прытокі Поня, Гайна, Пліса, Свіслач, Пціч. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы (Заслаўскае вадасховішча, Крыніца, Дразды), на р. Вяча (вадасховішча Вяча), на р. Пціч (Воўкавіцкае вадасховішча). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Расліннасць

Найбольшая разаранасць (каля 50%) назіраецца на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы складае да 40-50% (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20%. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.

Выдатныя мясціны

Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», спартыўны комплекс «Раўбічы», курорты, зоны адпачынку.

Гл. таксама

Літаратура

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 62-63.

У Сеціве