Аляксей Дудараў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2494542 (translate me)
Радок 61: Радок 61:
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў]]

[[be-x-old:Аляксей Дудараў]]
[[eo:Aljaksiej Dudaraŭ]]
[[lt:Aliaksejus Dudaravas]]
[[ru:Дударев, Алексей Ануфриевич]]

Версія ад 00:23, 9 сакавіка 2013

Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ (нар. 6 чэрвеня 1950, в. Кляны Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.) — беларускі драматург.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і калгаснікаў. Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), працаваў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа (1976—1979), членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, 1976—1983). З'яўляўся сябрам Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1979). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). У 1991—2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 г. з'яўляецца мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1973. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Выдаў зборнікі апавяданняў «Святая птушка» (1979). Па сцэнарыях А. Дударава пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы («Суседзі», 1979, «Белыя росы», 1984, і інш.).

Аўтар п'ес «Выбар» (паст. 1979), «Парог» (паст. 1981), «Вечар» (паст. 1983), «Злом» (1989). П'есы «Апошні ўзлёт» (паст. 1982) і «Радавыя» (паст. 1984) прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя «Купала» (1994) увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385, «Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа. «Песня пра зубра» (1994) — сцэнічная варыяцыя па матывах паэмы М. Гусоўскага. Гістарычныя асобы ў яго творах не пафасна рамантызаваныя, а людзі, падуладныя моцным пачуццям, часам здольныя памыляцца, але ўнутрана годныя.

У п'есе «Палачанка» (1998) Аляксей Дудараў паказвае гісторыю шлюбу Рагнеды і Уладзіміра ў святле вялікіх пачуццяў, страсцей. Палачанка праклінае Уладзіміра, і праклён гэты, у духу рамантызаваных твораў, пераносіцца на лёс усёй радзімы. А. Дудараў вельмі актыўна працуе ў жанры гістарычнай драмы: п'есы «Князь Вітаўт», «Ядвіга», «Чорная панна Нясвіжа», «Крыж» і інш. Гледача ў творах А. Дударава на гістарычную тэму прывабліваюць дынамічнасць сюжэта, займальнасць інтрыгі, экзотыка і захаваны каларыт эпохі. У творах драматурга сустракаем незвычайнага героя, надзеленага такімі вартасцямі, як вернасць ідэалу, высакароднасць, шляхетнасць, самаахвярнасць, адданасць Бацькаўшчыне.

Драматург абапіраўся на пэўную літаратурную традыцыю, калі ствараў меладраму «Кім» (2001). У гэтым творы падлетак шукае сродкі, каб вылечыць ад цяжкай хваробы сваю названую сястру, кідаецца ў розныя авантуры, якія прыводзяць да самых неверагодных метамарфозаў і супадзенняў. У фінале расчулены глядач атрымлівае чаканы «хэпі-энд». Да жанру «меладраматычнага дэтэктыву» належыць таксама п'еса А. Дударава «Люці» (2002).

Пераклаў на беларускую мову хроніку У. Шэкспіра «Рычард III».

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і інш. узнагародамі. Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).

Бібліяграфія

  • «Кола»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1977)
  • «Дэбют»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1978)
  • «Суседзі»: сцэнарый мастацкага фільма (1979)
  • «Выбар»: п'еса (паст. 1979)
  • «Святая птушка»: зборнік апавяданняў (1979)
  • «Буслянё»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1980)
  • «Як гартавалася сталь»: інсцэніроўка рамана М. Астроўскага (паст. 1980)
  • «Парог»: п'еса (паст. 1981)
  • «Сінявочка»: казка для дзяцей (1981)
  • «Купальская ноч»: сцэнарый мастацкага фільма (1982)
  • «Апошні ўзлёт»: п'еса (паст. 1982)
  • «Вечар»: п'еса (паст. 1983)
  • «Белыя росы»: сцэнарый мастацкага фільма (1984)
  • «Радавыя»: п'еса (паст. 1984)
  • «Восеньскія сны»: сцэнарый мастацкага фільма (1986)
  • «Майстар і Маргарыта»: інсцэніроўка рамана М. Булгакава (паст. 1987)
  • «Дыялог»: зборнік п'ес (1987)
  • «Злом»: п'еса (паст. ў 1988)
  • «Вежа»: п'еса, разам з У. Някляевым (паст. 1990)
  • «Купала»: трагедыя (1994) — увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385
  • «Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа
  • «Песня пра зубра» (1994) — па матывах паэмы М. Гусоўскага
  • «Палачанка» (1998)
  • «Чорная панна Нясвіжа» (1999)
  • «Прынц Мамабук»: камедыя (1999)
  • «Крыж» (2000)

Літаратура

  • Аляксей Дудараў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Астроўская, Т. Драматургічныя дамінанты ў апавяданнях Аляксея Дударава / Т. Астроўская // Роднае слова. — 2008. — № 6. — С. 30-32.
  • Дудараў Аляксей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Дудараў Аляксей // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч (і інш.). — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 396—399.
  • Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 253.
  • Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Памяць: Дубровенскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў (і інш.); мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 513—514.
  • Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (і інш.). — Мн., 1996. — Т. 3. — С. 311—312.