Венецыянская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 61 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4948 (translate me)
Радок 140: Радок 140:
{{Link FA|vec}}
{{Link FA|vec}}
{{Link GA|cs}}
{{Link GA|cs}}

[[als:Republik Venedig]]
[[an:Republica de Venecia]]
[[ar:جمهورية البندقية]]
[[arz:جمهورية فينيسيا]]
[[az:Venesiya Respublikası]]
[[be-x-old:Вэнэцыянская рэспубліка]]
[[bg:Венецианска република]]
[[br:Republik Venezia]]
[[bs:Mletačka republika]]
[[ca:República de Venècia]]
[[cs:Benátská republika]]
[[da:Republikken Venedig]]
[[de:Republik Venedig]]
[[el:Γαληνοτάτη Δημοκρατία της Βενετίας]]
[[en:Republic of Venice]]
[[eo:Venecia respubliko]]
[[es:República de Venecia]]
[[et:Venezia vabariik]]
[[eu:Veneziako Errepublika]]
[[fa:جمهوری ونیز]]
[[fi:Venetsian tasavalta]]
[[fo:Lýðveldið Venesia]]
[[fr:République de Venise]]
[[gl:República de Venecia]]
[[he:הרפובליקה של ונציה]]
[[hr:Mletačka Republika]]
[[hu:Velencei Köztársaság]]
[[id:Republik Venesia]]
[[it:Repubblica di Venezia]]
[[ja:ヴェネツィア共和国]]
[[ko:베네치아 공화국]]
[[la:Respublica Veneta]]
[[lv:Venēcijas Republika]]
[[mk:Венецијанска Република]]
[[mr:व्हेनिसचे प्रजासत्ताक]]
[[nds:Venedig (Republiek)]]
[[nds-nl:Republiek Venies]]
[[nl:Republiek Venetië]]
[[nn:Republikken Venezia]]
[[no:Republikken Venezia]]
[[oc:Republica de Venècia]]
[[pl:Republika Wenecka]]
[[pt:República de Veneza]]
[[ro:Republica Veneția]]
[[ru:Венецианская республика]]
[[sh:Mletačka Republika]]
[[simple:Republic of Venice]]
[[sk:Benátska republika]]
[[sl:Beneška republika]]
[[sq:Republika e Veneciës]]
[[sr:Млетачка република]]
[[sv:Republiken Venedig]]
[[th:สาธารณรัฐเวนิส]]
[[tl:Republika ng Venezia]]
[[tr:Venedik Cumhuriyeti]]
[[uk:Венеціанська республіка]]
[[ur:جمہوریہ وینس]]
[[vec:Republica de Venesia]]
[[vi:Cộng hòa Venezia]]
[[zh:威尼斯共和国]]
[[zh-min-nan:Venezia Kiōng-hô-kok]]

Версія ад 01:07, 9 сакавіка 2013

Рэспубліка
Найяснейшая Рэспубліка Венецыя
італ.: Serenissima Repubblica di Venezia
Герб Венецыі Сцяг Венецыі
Герб Венецыі Сцяг Венецыі
Гімн: Гімн Венецыі
Венецыянская рэспубліка ў 1796 годзе
Венецыянская рэспубліка ў 1796 годзе
< 
 >
 >
 >
697 — 1797

Сталіца Венецыя
Найбуйнейшыя гарады Венецыя
Мова(ы) венецыянская мова,
лацінская мова
Афіцыйная мова Venetian[d] і лацінская мова
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Грашовая адзінка Венецыянская ліра
Насельніцтва
  • 1 500 000 чал.[1]
Форма кіравання Алігархічная рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венецыянская рэспубліка – сярэднявечная дзяржава, якая размяшчалася на астравах і пабярэжжы паўночнай часткі Адрыятычнага мора, заселеных у 5 ст., у часы спусташальных набегаў варварскіх плямёнаў на Паўночную Італію.

Гісторыя

Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі Венецыянскія астравы разам з астатняй Італіяй падпалі пад уладу караля Адаакра, потым остготаў і, нарэшце, Усходняй Рымскай імперыі; нават пасля ўварвання лангабардаў яны заставаліся яшчэ пад уладай Візантыі. У 697 насельніцтва гэтай астраўной групы ўпершыню абрала пажыццёвую вышэйшую службовую асобу, названую дожам (ад лацінскага – dux). Трэці венецыянскі дож па просьбе рымскага папы абвясціў вайну лангабардам, аблажыў іх у Равене і, завалодаўшы гэтым горадам, перадаў яго пад уладу візантыйскага імператара. Аднак неўзабаве, гэты дож быў забіты суграмадзянамі ў сваім палацы, і пасада дожа была скасаваная на пяць гадоў, але затым ізноў адноўленая ў сувязі з неабходнасцю мець ваеннага кіраўніка для абароны горада. Аднак галоўным органам выканаўчай улады ў Венецыі засталася гарадская Рада сарака. У часы бурнага палітычнага жыцця рэспублікі, у 1172 была заснаваная Вялікая рада, якая складалася з выбарных натабляў, і з тых часоў зрабілася вышэйшаю ўладай і значна абмяжоўвала магутнасць дожаў і сіньёрыі (урадавай калегіі з шасці радных). Агульны народны сход стаў склікацца толькі ў выключных выпадках, а ў 1423 быў адменены.

Крыжовыя паходы забяспечылі Венецыянскай рэспубліцы каласальны прырост багацця і магутнасці. Геаграфічнае становішча і палітычная беспрынцыповасць дазволілі венецыянцам атрымліваць выгаду з чужых войн і нажывацца за кошт пасрэдніцкага гандлю з варагуючымі адзін з другім бакамі. Венецыя стварыла моцны флот і яе гандлёвыя факторыі размяшчаліся па ўсім Міжземнамор'і. Венецыянскі дож Энрыка Дандала ў пач. 13 ст. з выгадай для Венецыі выкарыстаў крыжакоў Чацвёртага крыжовага паходу, накіраваўшы іх супраць ворагаў і гандлёвых супернікаў венецыянцаў, у абмен на правіянт і транспартныя паслугі. У выніку рыцары і венецыянскія маракі разграмілі важны венгерскі гандлёвы горад Задар, а затым штурмам узялі Канстанцінопаль, захапіўшы велізарную здабычу ў сталіцы Візантыі. Пры падзеле скоранай імперыі, венецыянцы атрымалі чвэрць яе тэрыторый і багаццяў, а таксама палову Канстанцінопаля. У валоданні венецыянцаў апынулася мноства грэчаскіх астравоў, правінцый і княстваў, якія распасціраліся ад Адрыятычнага да Чорнага мораў, што дазволіла ім прыбраць да рук амаль увесь гандаль Еўропы з Азіяй. Тым не менш, Венецыя не змагла перашкодзіць падзенню Лацінскай імперыі ў 1261, пасля чаго візантыйскія імператары далі шырокія гандлёвыя прывілеі генуэзцам – асноўным супернікам Венецыі ў той перыяд.

З 1256 Венецыянская рэспубліка вяла з Генуэзскай рэспублікай працяглую вайну з пераменным поспехам, аднак пасля 130-летняга змагання Венецыя здолела дамагчыся перамогі ў 1381. Венецыянскія валоданні ў Еўропе працягвалі пашырацца. Да сяр. 15 ст., калі магутнасць Венецыянскай рэспублікі дасягнула сваёй вяршыні, яе тэрыторыя складалася з трох складовых частак: герцагства, якое ахоплівала горад Венецыю і найбліжэйшыя гарады ў Венецыянскай лагуне; кантынентальнай часткі, якая складалася з некалькіх абласцей Верхняй Італіі; марской часткі, якая ўключала Істрыю, Далмацію, часткова Албанію, Марэю і Македонію, а таксама Кандыю (Крыт), Неграпонт (Эўбею) і іншыя астравы грэчаскага архіпелага. Нарэшце, удава апошняга кіпрскага караля Катарына Карнара ў 1489 прадала Венецыянскай рэспубліцы востраў Кіпр. З такой раздробненай тэрыторыяй і невялікім насельніцтвам, Венецыянская рэспубліка заставалася, тым не менш, першай марской і гандлёвай дзяржавай Міжземнамор'я да канца сярэднявечча.

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Венецыя ў тэмах

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA

  1. http://annales.info/evrope/samarkin/istgeogr.htm#54