Тампліеры: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат зьмяніў el:Ιππότες του Ναού на el:Τάγμα του Ναού
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 71 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q41300 (translate me)
Радок 30: Радок 30:
{{Link FA|ro}}
{{Link FA|ro}}
{{Link GA|es}}
{{Link GA|es}}

[[af:Orde van die Tempeliers]]
[[an:Orden d'o Temple]]
[[ang:Cnihtas þæm Temple]]
[[ar:فرسان الهيكل]]
[[arz:فرسان المعبد]]
[[az:Tampliyerlər]]
[[bat-smg:Tamplėirē]]
[[be-x-old:Тампліеры]]
[[bg:Тамплиери]]
[[bn:নাইট টেম্পলার]]
[[br:Urzh an Templ]]
[[ca:Orde del Temple]]
[[cs:Řád templářů]]
[[cv:Тамплиерсем]]
[[cy:Urdd y Deml]]
[[da:Tempelridderne]]
[[de:Templerorden]]
[[el:Τάγμα του Ναού]]
[[en:Knights Templar]]
[[eo:Templanoj]]
[[es:Caballeros templarios]]
[[et:Templiordu]]
[[eu:Tenpluko ordena]]
[[fa:شوالیه‌های معبد]]
[[fi:Temppeliherrain ritarikunta]]
[[fr:Ordre du Temple]]
[[fy:Timpeliers]]
[[gl:Orde dos templarios]]
[[gu:નાઈટ્સ ટેમ્પ્લર]]
[[he:מסדר אבירי היכל שלמה]]
[[hr:Templari]]
[[hu:Templomosok]]
[[id:Ordo Bait Allah]]
[[is:Musterisriddarar]]
[[it:Cavalieri templari]]
[[ja:テンプル騎士団]]
[[ka:ტამპლიერები]]
[[kn:ಊಳಿಗಮಾನ್ಯ ಯುಗದ ಧಾರ್ಮಿಕ ಸೈನ್ಯಪಡೆ]]
[[ko:성전 기사단]]
[[la:Pauperes commilitones Christi Templique Salomonici]]
[[lb:Templeruerden]]
[[lt:Tamplieriai]]
[[lv:Templiešu ordenis]]
[[mk:Витези Темплари]]
[[ms:Knight Templar]]
[[nds-nl:Tìmpelders]]
[[nl:Tempeliers]]
[[nn:Tempelriddarordenen]]
[[no:Tempelridderordenen]]
[[oc:Òrdi deu Temple]]
[[pl:Templariusze]]
[[pt:Ordem dos Templários]]
[[ro:Ordinul Templierilor]]
[[ru:Тамплиеры]]
[[sh:Templari]]
[[simple:Knights Templar]]
[[sk:Rád templárov]]
[[sl:Templjarji]]
[[sq:Tempullarët]]
[[sr:Темплари]]
[[sv:Tempelherreorden]]
[[ta:நைட் டெம்பிளர்]]
[[te:నైట్ టెంప్లర్]]
[[th:อัศวินเทมพลาร์]]
[[tr:Tapınak Şövalyeleri]]
[[uk:Тамплієри]]
[[ur:فرسان الہیکل]]
[[vi:Hiệp sĩ dòng Đền]]
[[vls:Tempeliers]]
[[wa:Ôre des Timplîs]]
[[zh:圣殿骑士团]]

Версія ад 01:33, 9 сакавіка 2013

Тампліеры, храмоўнікі (франц. templiers, ад temple — храм), члены сярэднявечнага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў Іерусаліме пасля Першага крыжовага паходу (каля 1118 або 1119) французскімі рыцарамі для абароны паломнікаў, умацавання і пашырэння дзяржаў крыжакоў у Палесціне і Сірыі.

Гісторыя

Названыя па першапачатковай рэзідэнцыі заснавальнікаў ордэна, якая знаходзілася зблізку царквы, якая, паводле аддання, была ўзведзеная на месцы старажытнага храма Саламона. У 1128 быў выпрацаваны статут ордэна, які ператварыў яго ў строга цэнтралізаваную арганізацыю. У 1139 Папа Інакенцій II надаў Тампліерам шырокія прывілеі: вынятка з юрысдыкцыі мясцовых свецкіх і царкоўных феадалаў, вызваленне ад выплаты царкоўных падаткаў, падсуднасць толькі папскай курыі і інш. Гэтыя прывілеі пасля пацвярджаліся і дапаўняліся інш. папамі, якія імкнуліся паставіць ордэн на службу сваім палітычным мэтам. Тампліеры актыўна ўдзельнічалі ў крыжовых паходах 12—13 стст. З часам яны сталі найболей арганізаванай ваенна-палітычнай сілай Іерусалімскага каралеўства. У 1187 Тампліеры патрывалі жорсткае паражэнне ў бітве пры Хаціне ад Саладзіна. Ордэн Тампліераў дзякуючы падараванням і ахвяраванням ператварыўся ў найбуйнага феадальнага валадара на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. Яго «правінцыі» (мясцовыя падпадзяленні) існавалі амаль ва ўсіх дзяржавах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Сяляне, жорстка працаваўшыя ў маёнтках Тампліераў, не раз паднімалі супраць іх паўстанні. Узбагачэнню Тампліераў садзейнічалі заняткі гандлем і ліхвярствам. У 13 ст. Тампліеры — найбуйныя банкіры ў Заходняй Еўропе. Да фінансавых паслуг Тампліераў звярталіся феадалы, васпаны, рымскія папы.

Спаленне Тампліераў за «ерась»

У 1291 Тампліеры абгрунтаваліся на Кіпры, затым канчаткова перабраліся ў Еўропу, пераважна ў Францыю. У канфлікце пачатку 14 ст. паміж французскім каралём Піліпам IV Прыгожым і рымскім папам Баніфацыем VIII Тампліеры падтрымлівалі папу. У перыяд Авіньёнскага паланення пап Піліп IV, баяўшыся росту магутнасці Тампліераў, імкнуўся авалодаць іх багаццямі, дамогся абвінавачвання Тампліераў ў ерасі. Супраць іх быў узбуджаны інквізіцыйны працэс. Увосень 1307 амаль усе Тампліеры ў Францыі былі арыштаваныя; пасля жорсткіх катаванняў «абвінавачаныя» у ерасі і спаленыя (1310); здабытак ордэна быў канфіскаваны каралеўскай казной. Пераследам падвергнуліся таксама Тампліеры і ў інш. дзяржавах Заходняй Еўропы. У 1312 папа Клімент V скасаваў ордэн Тампліераў.

Спадчына

З іх ваеннай місіяй і шырокімі фінансавымі сродкамі, рыцары фінансавалі будаўніцтва вялікай колькасць пабудоў і храмаў у Еўропе і на Святой Зямлі. Шматлікія з гэтых будынкаў усё яшчэ захаваліся. Адметныя архітэктурныя элементы гэтых будынкаў уключаюць выкарыстанне выявы «два рыцара на адзіным кані», уяўляючы беднату Тампліераў, і круглыя будынкі, распрацаваныя, каб пахадзіць на царкву Святога Долу ў Іерусаліме.

Сёння вялікая колькасць арганізацый заяўляе, што яны з'яўляюцца нашчадкамі традыцый тампліераў, асабліва тых якія з'яўляюцца добрымі учынкамі. Некаторыя з такіх арганізацый шмат дзейнічаюць па ўсяму свету, падтрымліваюць лякарні, медыцынскія цэнтры для жабракоў і іншае.

Паданні

З самага заснавання ордэна, з ім было звязана мноства паданняў і легенд. Большасць была пра тое, што Тампліеры даўно займалі Храмаву гару. Хадзілі чуткі, пра рэліквіі, якія там маглі знайсці члены ордэна (у асноўным: Святая Граль, Каўчэг Заповедзяў ці фрагменты крыжа на якім быў распяты Ісус Хрыстос). Яшчэ больш легенд хадзіла пра скарбы схованыя Тампліерамі. Шаблон:Літ

Гл. таксама

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA