Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон, афармленне
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2992076 (translate me)
Радок 112: Радок 112:
[[Катэгорыя:Старосты магілёўскія]]
[[Катэгорыя:Старосты магілёўскія]]
[[Катэгорыя:Старосты гарадзенскія]]
[[Катэгорыя:Старосты гарадзенскія]]

[[be-x-old:Рыгор Хадкевіч]]
[[en:Hrehory Chodkiewicz]]
[[lt:Grigalius Chodkevičius]]
[[pl:Grzegorz Chodkiewicz]]
[[ru:Ходкевич, Григорий Александрович]]
[[uk:Ходкевич Григорій Олександрович]]

Версія ад 01:47, 9 сакавіка 2013

Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Гетман Рыгор Хадкевіч. Ксілаграфія XIX ст.
Гетман Рыгор Хадкевіч. Ксілаграфія XIX ст.
Касцеша
Касцеша
16-ы кашталян віленскі
1564 — 12 лістапада 1572
Папярэднік Геранім Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік Ян Геранімавіч Хадкевіч
3-і гетман польны літоўскі
20 лістапада 1561 — 1566
Папярэднік Андрэй Неміровіч
Пераемнік Раман Сангушка
8-ы гетман вялікі літоўскі
1566 — 9 лістапада 1572
Папярэднік Мікалай Радзівіл Руды
Пераемнік Мікалай Радзівіл Руды
кашталян троцкі
16 кастрычніка 1559 — 1564
Папярэднік Геранім Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік Стэфан Андрэевіч Збаражскі
8-ы ваявода віцебскі
1554 — 1555
Папярэднік Станіслаў Пятровіч Кішка
Пераемнік Стэфан Андрэевіч Збаражскі
ваявода кіеўскі
1555 — 16 верасня 1559
Папярэднік Фрыдэрык Пронскі
староста тыкоцінскі[d]
з 1544
падкаморы вялікі літоўскі
1544 — 16 кастрычніка 1559
Папярэднік Мікалай Юр’евіч Пац
Пераемнік Януш Радзівіл

Нараджэнне 1513
Вільня
Смерць 12 лістапада 1572(1572-11-12)
Месца пахавання
Род Хадкевічы
Бацька Аляксандр Іванавіч Хадкевіч
Маці Васіліса Іванаўна з Яраславічаў[d][1]
Жонка Кацярына Вішнівецкая
Дзеці Ганна Хадкевіч,
Аляксандра Хадкевіч,
Андрэй Хадкевіч,
Аляксандр Хадкевіч,
Сафія Хадкевіч
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Аляксандравіч ХАДКЕВІЧ (каля 1513 — 12 лістапада 1572) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч.

З магнацкага роду Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў значныя ўрады ваяводы віцебскага (з 1554), ваяводы кіеўскага (з 1555), кашталяна троцкага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), кашталяна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.

Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.

У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У Заблудаве імі было надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.

Р. А. Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле сваёй волі, пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.

Літаратура

  • Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: энцыклапедычны даведнiк. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995.

Шаблон:БлокПА

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.