Мікалай Мікалаевіч Яроменка (малодшы): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др катэгорыі using AWB |
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920311 (translate me) |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР]] |
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР]] |
||
[[Катэгорыя:Народныя артысты Расіі]] |
[[Катэгорыя:Народныя артысты Расіі]] |
||
[[ru:Ерёменко, Николай Николаевич (младший)]] |
|||
[[uk:Єременко Микола Миколайович (молодший)]] |
Версія ад 02:33, 9 сакавіка 2013
Мікала́й Мікала́евіч Яроменка-мало́дшы (14 лютага 1949, Віцебск — 27 мая 2001) — акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі.
Мікалай Яроменка-малодшы нарадзіўся 14 лютага 1949 ў сям'і народнага артыста СССР Мікалая Мікалаевіча Яроменка і народнай артысткі Беларускай ССР Галіны Аляксандраўны Арловай.
Пасля сканчэння школы ў 1967 вучыўся ў Інстытуце кінематаграфіі ў С. Герасімава і Т. Макаравай. Упершыню зняўся ў фільме свайго настаўніка «Каля возера» (1970), потым выканаў ролю лейтэнанта Драздоўскага ў фільме «Гарачы снег» (1972) па рамане Ю. Бондарава. Яго акцёрскі талент атрымаў прызнанне пасля фільма «Чырвонае і чорнае» (1977), дзе выканаў ролю Жульена Сарэля. Сыграў галоўную ролю ў фантастычным фільме «31 чэрвеня» (1979), трыумф акцёру прынёс выхад на экраны фільма «Піраты XX стагоддзя» (1980), калі па выніках апытання, праведзенага часопісам «Советский экран», ён быў прызнаны лепшым акцёрам года. У 1995 дэбютаваў як рэжысёр, калі паставіў фільм «Сын за бацьку…», дзе галоўныя ролі выконвалі ён сам і яго бацька — Мікалай Яроменка-старэйшы. Здымаўся таксама ў фільмах «Царскае паляванне», «Снайпер», «Крыжаносец», «Абяцанне кахання». Адна з апошніх работ акцёра — фільм «Рыцарскі раман».
Літаратура
- Агапова И. Супермены Российского кино: Николай Еременко, Николай Караченцов, Игорь Костолевский, Андрей Ростоцкий, Дмитрий Харатьян / И. А. Агапова, М. А. Давыдова. — М., 2008. — 336 с.
- Келарева М. Красное и черное Николая Еременко / М. Л. Келарева. — М., 2005. — 271 с. — (Жизнь за кулисами).
- Николай Еременко. А свет не погас… / сост. Л. Екель. — Мн., 2006. — 255 с. — (Жизнь знаменитых людей Беларуси: ЖЗЛБ).
- Орлова Г. Три я / Г. А. Орлова, Л. С. Екель. — Мн., 1996. — 95 с. — (Творцы).
- Подлипский А. Отец и сын Еременко / А. Подлипский // Народнае слова. — 2005. — 13 верас. — С. 5.
- Степуро Н. Талантливый, но очень одинокий / Н. Степуро // Рэспубліка. — 2009. — 14 лют. — С. 9.
- Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2004. — Т. 18. — С. 303.
- Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 543—544.