Джавані Марыя Бернардоні: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2858143 (translate me)
Радок 59: Радок 59:
[[Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса]]
[[Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса]]
[[Катэгорыя:Архітэктары Кракава]]
[[Катэгорыя:Архітэктары Кракава]]

[[be-x-old:Ян Марыя Бэрнардоні]]
[[en:Giovanni Maria Bernardoni]]
[[lt:Džiovanis Marija Bernardonis]]
[[pl:Jan Maria Bernardoni]]
[[ru:Бернардони, Джованни Мария]]
[[uk:Ян Марія Бернардоні]]

Версія ад 04:02, 9 сакавіка 2013

Ян Марыя Бернардоні
Giovanni Maria Bernardoni
Бюст у Нясвіжы
Бюст у Нясвіжы
Дата нараджэння каля 1541
Месца нараджэння Канья каля Кома, Міланскае герцагства
Дата смерці 19 кастрычніка 1605
Месца смерці Кракаў, Каралеўства Польскае
Месца пахавання
Грамадзянства
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Вільня, Кракаў, Каліш, Нясвіж
Архітэктурны стыль барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавані (Ян) Марыя Бернардоні (італ.: Giovanni Maria Bernardoni; каля 1541, Канья каля Кома, цяпер Італія19 кастрычніка 1605, Кракаў) — італьянскі архітэктар, прадстаўнік стылю ранняга барока, езуіт.

Паходзiў Дж. Бернардонi з поўначы Італii. Ва ўзросце 23 гадоў з’явiўся ў Рыме з мэтай уступiць у ордэн езуітаў i стаць архiтэктарам. З яго слоў, да гэтага 10 гадоў працаваў мулярам. Адразу пасля прыняцця ў ордэн Дж. Бернардоні накіраваўся на будаўніцтва галоўнага храма езуітаў — рымскай царквы Іль-Джэзу і працаваў тут, не лічачы кароткіх ад’ездаў у іншыя гарады Італіі, на працягу 1564—71, напр., яго пасылалі на некалькі месяцаў у Мілан для прыспешвання працы па рэканструкцыі калегіяльнага будынка, прылеглага да царквы Сан-Фідэле.

У Рыме Дж. Бернардоні заставаўся да канца 1571. На кароткі тэрмін яго накіроўвалі ў Фларэнцыю, потым ад пачатку 1572 да канца наступнага года ён знаходзіўся ў Чывіта Сан-Анжэла на тэрыторыі Абруца, падпарадкаванай неапалітанскай правінцыі ордэна езуітаў, дзе меркавалася будаўніцтва новага дома для навіцыяту. Аднак па розных прычынах кіраўніцтва ордэна адмовілася ад далейшых работ у гэтым мястэчку, а сабраных там манахаў пачалі размяркоўваць па іншых месцах.

Ад 1573 на працягу чатырох гадоў Дж. Бернардоні знаходзіцца ў правінцыі Неапаль. Тут разгортваліся працы пры будоўлях царквы Джэзу ў самім Неапалі, а таксама ў горадзе Леча царквы Джэзу і Марыі і дома езуітаў-прафесаў. З 1575 нагляд за ўсімі будоўлямі Неапалітанскай правінцыі даручылі Дж. Бернардоні.

У 1577 прызначэны ў Сардзінію (праектаў Дж. Бернардоні для Сардзініі не захавалася).

Далей яго чакала падарожжа ў Рэч Паспалітую. Па дарозе ў Нясвiж Дж. Бернардонi затрымаўся ў Польшчы на 3 гады (1583—86): пабыў некаторы час у Познанi, даўжэй у Любліне з кароткiм выездам у Калiш. Ва ўсіх гэтых месцах ён праектаваў калегіумы, але ў Любліне застаўся пры будоўлі. Тут Дж. Бернардоні выканаў некалькі варыянтаў праекта калегіума і дома прафесаў, праект драўлянай капліцы, рэканструкцыю школы, праект касцёла ў Калішы, пачаў будаўніцтва касцёла ў Любліне.

Касцёл Божага Цела, Нясвіж

Пасля шматразовых напамінкаў князя Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі) ў сярэдзіне 1586 Дж. Бернардоні з’явіўся ў Нясвіжы і адразу прыступіў да галоўнай працы ў сваёй творчасці — праектавання касцёла езуітаў. Адначасова яму даручылі кіраваць будаўніцтвам ужо запраектаванага ў Рыме калегіума. Праца вялася хутка: праект касцёла быў скончаны ў тым жа 1586 годзе, у наступным закладзены фундамент, а ў 1590 — ужо можна было ўзводзіць купал. 1 верасня 1593 ў гатовым касцёле справілі першае набажэнства, а 7 кастрычніка 1601 адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Божага Цела, але ўжо без архітэктара. Кіраўніцтва будоўляй калегіума Дж. Бернардоні здзяйсняў у два этапы. Першы заняў 1586—88, потым архітэктар цалкам быў заняты на працах пры касцёле, а з 1593 да 1599 зноў займаўся калегіумам. Ужо ў 1596 Дж. Бернардоні паслаў запыт да генерала ордэна па новае прызначэнне, палічыўшы асноўную сваю дзейнасць у Нясвіжы завершанай. Яму прыпісваецца аўтарства яшчэ некалькіх пабудоў у самім Нясвіжы і ў ваколіцах, але дакументальных спасылак на гэта няма.[1]

Касцёл у Кальварыі Зэбжыдоўскай

У траўні 1599 Дж. Бернардоні з’явіўся ў Кракаве каб кіраваць будаўніцтвам вялікага езуіцкага касцёла Пятра і Паўла. Будаўніцтва касцёла Пятра і Паўла ў асноўным было завершана ў 1608 годзе, ужо пасля яго смерці. Акрамя працы пры касцёле ў Кракаве Дж. Бернардоні падрыхтаваў праекты кляштара з касцёлам для францысканцаў у Кальварыі Зэбжыдоўскай і парафіяльнага касцёла ў Зэбжыдовіцах. Кляштар пазней быў значна перабудаваны, парафіяльны касцёл існуе дагэтуль.

У 1984 беларускім даследчыкам Г. Галенчанкам у Інстытуце манускрыптаў Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя В. Вернадскага (Кіеў) адкрыты зборнік архітэктурных чарцяжоў XVI—XVII ст., датычных Беларусі. Некаторыя спецыялісты (Г. Галенчанка, Т. Габрусь) даводзяць, што большая частка арыгiнальных чарцяжоў у iм выканана самiм Дж. Бернардонi.[2]

Ёсць падставы меркаваць пра ўдзел Дж. Бернардоні як матэматыка і астранома ў стварэнні радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага, апублікаванай у 1613.[3]

Зноскі

  1. Калнiн В. Зорны шлях...
  2. Габрусь Т., Галенчанка Г. Скарбы старажытнага альбома // Навіны Беларускай Акадэміі. 13 і 20 чэрв. 1990. С. 6; Галенчанка Г. Альбом Бернардоні: Новая крыніца да гісторыі архітэктуры і будаўніцтва ў Нясвіжы (канец XVI— пачатак XVII ст.) // Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. Мінск, 1994. С. 79—86.
  3. Калнiн В. Зорны шлях...

Літаратура

  • Габрусь Т. Бернардоні // БЭ ў 18 тамах. Т. 3. — Мн., 1996.
  • Калнiн В. Зорны шлях Яна Марыi Бернардонi // Беларускі гістарычны агляд, Том 11 Сшытак 1-2 (20-21), снежань 2004.

Спасылкі