Петрапаўлаўскі сабор (Гомель): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919178 (translate me)
Радок 63: Радок 63:
[[Катэгорыя:Саборы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Саборы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гомельскі палацава-паркавы ансамбль]]
[[Катэгорыя:Гомельскі палацава-паркавы ансамбль]]

[[pl:Sobór św. św. Piotra i Pawła w Homlu]]
[[ru:Петропавловский собор (Гомель)]]

Версія ад 07:37, 9 сакавіка 2013

Славутасць
Петрапаўлаўскі сабор
Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі
Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі
52°25′26,63″ пн. ш. 31°01′02,5″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская епархія
Архітэктурны стыль Класіцызм
Архітэктар Дж. Кларк
Заснавальнік протаіерэй Іаан Рыгаровіч
Дата заснавання 18 кастрычніка 1809
Будаўніцтва 18091819 гады
Асноўныя даты

1824пабудаваны
1935зачынены
1940-яадноўлены набажэнствы
1960-язачынены

1980-яадноўлены набажэнствы
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Вышыня 25 м
Матэрыял цэгла
Сайт soborgomel.cerkov.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петрапаўлаўскі сабор — праваслаўнае культавае збудаванне, знаходзіцца ў парку Гомеля, уваходзіць у Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

Сабор закладзены протаіерэем Іаанам Рыгаровічам 18 кастрычніка 1809 года ва ўладанні М. П. Румянцава, будаваўся у 1809-1819 гг. ў стылі класіцызм (архітэктар — Дж. Кларк). Размяшчаецца на высокім мысе над Сожам і бачны здалёк.[1] Канчаткова будаўніцтва завяршылася ў 1824 годзе.

Петрапаўлаўскі сабор на паштовай марцы Беларусі

У плане сабор мае форму выцягнутага крыжа з развітым трансэптам і скарочаным сярэднім нефам. Сяродкрыжжа увенчана купалам на высокім, прарэзаным вокнамі барабане. Тарцы будынка ўпрыгожаны шасцікалонным порцікамі дарычнага ордэра, сцены нефа дэкарыраваны паўкалонамі.

Пасля рэвалюцыі пачалося закрыццё і разбурэнне цэркваў, пераабсталяванне іх ва ўстановы іншай катэгорыі. У 1935 годзе Петрапаўлаўскі сабор быў зачынены. [2] Набажэнствы ў саборы аднавіліся ў 1940-х гг., у перыяд акупацыі. У 1960-я гг. сабор зачынілі паўторна; пазней у ім быў абсталяваны планетарый. [3]

У канцы 1980-х гадоў сабор быў адноўлены, пасля чаго ў ім сталі рэгулярна праводзіцца набажэнствы.

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Стаб