Павел Стэфан Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3647204 (translate me)
Радок 92: Радок 92:
[[Катэгорыя:Старосты ашмянскія]]
[[Катэгорыя:Старосты ашмянскія]]
[[Катэгорыя:Старосты гомельскія]]
[[Катэгорыя:Старосты гомельскія]]

[[be-x-old:Павал Стэфан Сапега]]
[[en:Paweł Stefan Sapieha]]
[[pl:Paweł Stefan Sapieha]]

Версія ад 09:29, 9 сакавіка 2013


Павел Стэфан Сапега
польск.: Paweł Stefan Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Падканцлер літоўскі
1623 — 1635
Папярэднік Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Стэфан Пац
Вялікі канюшы літоўскі
1593 — 1623
Папярэднік Геранім Юр'евіч Хадкевіч
Пераемнік Крыштаф Хадкевіч

Нараджэнне 1565(1565)
Смерць 19 ліпеня 1635(1635-07-19)
Гальшаны
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Багдан Паўлавіч Сапега
Маці Марына Капуста
Жонка

1) Рэгіна Дыбоўская, удава Дзмітрыя Халецкага
2) Альжбэта Весялены(Wesselenyi)
3) Кацярына Гаслаўская

4) Соф'я Даніловіч
Дзеці ад другога шлюбу:
Крысціна
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі канюшы літоўскі (15931623), падканцлер літоўскі1623)[1].

Біяграфія

Сын Багдана Сапегі, брат Мікалая. Навучаўся ў Віленскай акадэміі.

У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага літоўскага. У 1600 здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў Папа рымскі Клімент VIII.

Браў удзел у смаленскай кампаніі 16091611. У часе аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.

14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера літоўскага.

Быў прыхільнікам зніжэння вартасці талераў і дукатаў у мэтах спынення іх вывазу за мяжу.

Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай смерці, браў удзел у таемных нарадах Сената пад кіраўніцтвам прымаса Яна Венжыка (25 мая 1632), а таксама ў каранаванні Уладзіслава Вазы ў лютым 1633.

Зноскі

  1. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 547.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.

У Сеціве