Герман Шыманюк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
link
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q860955 (translate me)
Радок 7: Радок 7:


{{DEFAULTSORT:Шыманюк Г}}
{{DEFAULTSORT:Шыманюк Г}}

[[be-x-old:Герман Шыманюк]]
[[pl:Herman Szymaniuk]]

Версія ад 10:31, 9 сакавіка 2013

Герман ШЫМАНЮК, ШЫМАНЮК-ПАРЫШ-ПАПЛАЎСКІ (1892, в. Грабавец Бельскага павету — пасля 1937; Псеўданім: Скамарох) — кіраўнік беларускага антыпольскага руху на Гродзеншчыне і Беласточчыне.

У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве, да канца 1921 працаваў артыстам маскоўскага тэатра «Буф». Магчыма, агент АДПУ з 1921. У снежні 1921 вярнуўся у в. Грабавец, узначальваў штаб Бельскага павета беларускіх партызанаў. Вясной 1922 разам з Я. Грыцюком арганізаваў атрад у 15-24 чалавек, які здзейсніў шэраг узброеных нападаў. 6 мая 1922 польская паліцыя разбіла лагер атрада Шыманюка, але сам ён здолеў уцячы. З сярэдзіны 1922 Шыманюк у Літве, а з канца 1923 — у БССР. З 1926 — член КП(б)Б. Скончыў камуністычны ўніверсітэт Беларусі пры Цэнтральнай саўпартшколе ў Мінску. З 1930 працаваў у Полацкім райгандлі. З 1933 — кіраўнік Магілёўскага зааветрабфаку. У 1937 арыштаваны органамі НКУС. Далейшы лёс невядомы.

Літаратура