Мікалай Паўлавіч Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2614784 (translate me)
Радок 112: Радок 112:
[[Катэгорыя:Старосты суражскія]]
[[Катэгорыя:Старосты суражскія]]
[[Катэгорыя:Старосты веліжскія]]
[[Катэгорыя:Старосты веліжскія]]

[[be-x-old:Мікалай Сапега (сын Паўла)]]
[[pl:Mikołaj Sapieha (zm. 1599)]]
[[ru:Сапега, Николай Павлович]]
[[uk:Миколай Сапєга]]

Версія ад 19:07, 9 сакавіка 2013

Мікалай Паўлавіч Сапега
Мікалай Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Мікалай Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
12-ы Ваявода віцебскі
1588 — 1599
Папярэднік Станіслаў Пац
Пераемнік Ян Завіша
3-і Ваявода берасцейскі
1588
Папярэднік Гаўрыла Гарнастай
Пераемнік Крыштаф Зяновіч
2-і Ваявода менскі
1576 — 1588
Папярэднік Гаўрыла Гарнастай
Пераемнік Багдан Паўлавіч Сапега

Нараджэнне каля 1545
Смерць 1 лістапада 1599(1599-11-01)
Берасце
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Павел Сапега
Маці Алена Гальшанская
Жонка Ганна з Сангушкаў
Ганна з Вішнявецкая
Дзеці ад 2-га шлюбу:
Ян, Мікалай, Крыштаф, Фрыдэрык, Аляксандр, Габрыэль, Гальшка
Веравызнанне кальвінізм і праваслаўе[1]
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1 лістапада 1599) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15661576), ваявода менскі (15761588), берасцейскі (1588) і віцебскі1588).

Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасцейскім, Лідскім, Ашмянскім паветах, на Валыні, трымаў Рэчыцкае (15701573) і Аршанскае1588) староствы[2], Суражскую і Вяліжскую дзяржавы (15911597).

Жыццяпіс

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага.

У 15451546 гадах навучаўся ў Лейпцыгскім і ў 15471548 гадах у Каралявецкім  (ням.) універсітэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 года) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 15641568 гадах працягваў ваенную кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да смерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы новагародскага. 9 ліпеня 1576 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасцейскім «па смерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па смерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імператара Максіміліяна II, ад якога атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім  (польск.) Станіславам Крыцкім (паводле іншых звестак з Тышкевічам) у 15771578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.

У часы безкаралеўя ў верасні 1586 быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.

У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафій Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў  (польск.) у Велічке  (польск.) і Бохні  (польск.). Падобныя кантракты у 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы  (польск.), а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія  (польск.). Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.

Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак  (польск.) у кодзенскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.

Першы шлюб (24 верасня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:

Пахавалі Мікалая Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі