Гумаральная рэгуляцыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гумаральная рэгуляцыя''' фізіялагічных працэсаў адбываецца з дапамогай [[гармоны|гармон...'
 
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3918512 (translate me)
 
Радок 13: Радок 13:


[[Катэгорыя:Фізіялогія]]
[[Катэгорыя:Фізіялогія]]

[[ru:Гуморальная регуляция]]
[[uk:Гуморальна регуляція]]

Актуальная версія на 21:14, 9 сакавіка 2013

Гумаральная рэгуляцыя фізіялагічных працэсаў адбываецца з дапамогай гармонаў і іншых хімічных рэчываў, якія паступаюць у кроў і разносяцца ёю па ўсім арганізме.

Асноўная ўмова выжывання мнагаклетачнага арганізма — падтрыманне пастаянства яго ўнутранага асяроддзя ў камфортных для жыццядзейнасці клетак межах. Гэта робіцца магчымым дзякуючы наяўнасці спецыяльных нервовых і гумаральных механізмаў кіравання функцыямі. Нервовыя ўздзеянні прызначаюцца пэўным органам і тканкам і распаўсюджваюцца значна хутчэй, чым хімічныя рэчывы. Гумаральны і нервовы механізмы рэгуляцыі функцый цесна звязаны паміж сабой, што дазваляе разглядаць іх як адзіны нейрагумаральны спосаб рэгуляцыі.

Асобныя органы і сістэмы органаў узаемна ўздзейнічаюць адзін на аднаго. Гэтым яны забяспечваюць важнейшую ўласцівасць арганізма — самарэгуляцыю. Яна выражаецца ў здольнасці арганізма захоўваць пастаянства свайго ўнутранага становішча праз скаардынаванасць яго рэакцый. Надзейнасць працэсаў самарэгуляцыі — абавязковая ўмова нармальнага існавання арганізма. Такім чынам, самарэгуляцыя — гэта ўніверсальны механізм узаемадзеяння органаў і сістэм арганізма, дзякуючы якому аўтаматычна ўзнікаюць рэакцыі ў адказ на ўздзеянні знешняга асяроддзя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.