Марксізм-ленінізм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат выняў: no:Marxismen-leninismen (strong connection between (2) be:Марксізм-ленінізм and no:Marxisme–leninisme)
MerlIwBot (размовы | уклад)
Радок 24: Радок 24:
[[Катэгорыя:Філасофія Расіі]]
[[Катэгорыя:Філасофія Расіі]]


[[ar:ماركسية-لينينية]]
[[arz:ماركسيه-لينينيه]]
[[arz:ماركسيه-لينينيه]]
[[be-x-old:Марксізм-ленінізм]]
[[be-x-old:Марксізм-ленінізм]]

Версія ад 05:47, 10 сакавіка 2013

Марксізм-ленінізм — навуковая сістэма філасофскіх, эканамічных і сацыяльна-палітычных поглядаў, складнікаў светапогляду працоўнага класа; навука пра спазнанне і рэвалюцыйнае пераўтварэнне свету, пра законы развіцця грамадства, прыроды і чалавечага мыслення, пра законы рэвалюцыйнай барацьбы працоўнага класа за звяржэнне капіталізму, стваральнай дзейнасці працаўнікоў у пабудове сацыялістычнага і камуністычнага грамадства. Заснавальнікамі марксізму-ленінізму былі К. Маркс і Ф. Энгельс; выбітны ўнёсак у яго развіццё ўнёс У. І. Ленін. Марксізм-ленінізм узбагачаецца ў выніку тэарэтычнай дзейнасці камуністычных і працоўных партый.

Гiсторыя

Марксізм паўстаў у 40-х гг. XIX ст. Запатрабаванні грамадскага развіцця, які выявіў карэнныя заганы капіталістычнага ладу, усёй сістэмы эксплуатацыі, абуджэнне пралетарыята да палітычнай барацьбы, вялікія адкрыцці ў вобласці прыродазнаўчых навук, узровень гістарычных і сацыяльных даследаванняў паставілі перад грамадскай думкай задачу распрацоўкі новай, сапраўдна навуковай тэорыі. Гэта гістарычная задача была вырашана Марксам і Энгельсам. Распачалы сваю навуковую і рэвалюцыйную дзейнасць на мяжы XIX і XX стст., Ленін у эпоху крушэння капіталізму, які ўступіў у сваю апошнюю стадыю — імперыялізм, і станаўленні сацыялістычнага грамадства абараніў марксізм ад нападак ворагаў, абагульніў найновыя дасягненні навукі і новы досвед класавых баёў, падняў марксісцкую тэорыю на якасна новую прыступку развіцця.

Структура

Станаўленне марксізму-ленінізму з'явілася рэвалюцыйным пераваротам у гісторыі грамадскай думкі. Разам з тым марксізм-ленінізм з'яўляецца прамым працягам і развіццём дасягненняў грамадскай думкі ў вобласці філасофіі, палітэканоміі і сацыялізму. Ён уяўляе сабою стройную, цэласную навуковую тэорыю, якая ўключае ў сябе тры галоўныя складовыя часткі:

  • філасофію — дыялектычны і гістарычны матэрыялізм;
  • палітычную эканомію;
  • навуковы камунізм.

Марксізм-ленінізм узбагаціў новымі ідэямі і іншыя грамадскія навукі. Кожная са складовых частак марксізму-ленінізму падзяляецца, у сваю чаргу, на шэраг самастойных частак ці дысцыплін, якія паступова, па меры назапашвання людзьмі ведаў у адпаведнай вобласці вырастаюць у самастойныя навукі (напрыклад, палітэканомія сацыялізму). Усе складовыя часткі марксізму-ленінізму праймае шэраг галоўных, кіраўнічых ідэй. Да іх прыналежаць паслядоўны матэрыялізм, гэта значыць матэрыялістычны падыход да ўсіх з'яў рэчаіснасці (у тым ліку і да грамадства), дыялектычны метад спазнання гэтых з'яў. Усім складовым часткам марксізму-ленінізму ўласцівы крытычны, дзейсны, рэвалюцыйны дух, творчы характар.

Шаблон:Philo-stub Шаблон:Poli-stub