Леў Данілавіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
др Bot: Migrating 9 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q156357 (translate me) |
||
Радок 103: | Радок 103: | ||
[[Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія]] |
[[Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія]] |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[en:Lev I of Galicia]] |
|||
[[es:León I de Galitzia]] |
|||
[[fr:Léon Ier de Galicie]] |
|||
[[hr:Lev Danilovič]] |
|||
[[ja:レーヴ・ダヌィーロヴィチ]] |
|||
[[lt:Levas Danilovičius]] |
|||
[[pl:Lew Halicki]] |
|||
[[ru:Лев Данилович]] |
|||
[[uk:Лев Данилович]] |
Версія ад 11:57, 10 сакавіка 2013
Леў Дані́лавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даніла Раманавіч Галіцкі | ||||||
Пераемнік | Юрый Львовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мсціслаў Данілавіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Львовіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1228 года | ||||||
Смерць | каля 1301 года | ||||||
Род | Раманавічы (Рурыкавічы) | ||||||
Бацька | Даніла Раманавіч Галіцкі | ||||||
Маці | Ганна Мсціслаўна[d] | ||||||
Жонка | Канстанцыя, дачка венгерскага караля Белы IV | ||||||
Дзеці |
Юрый Львовіч Галіцкі, Анастасія (жонка князя Земавіта Куяўскага), Святаслава (манашка) |
||||||
Дзейнасць | арыстакрат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў Дані́лавіч (каля 1228 — каля 1301) — князь Перамышльскі (1240—1301), Белзскі (1245—1269), Холмскі і Галіцкі (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі Шварнам Данілавічам і Мсціславам), князь Валынскі (пасля 1292). Военачальнік і дыпламат. Другі сын Данііла Раманавіча Галіцкага, з валынскай галіны Рурыкавічаў. Стрыечны брат Аляксандра Неўскага (іх маці былі сёстрамі, дочкамі Мсціслава Удатнага), Рамана Міхайлавіча Бранскага (сястра Данііла была замужам за Міхаілам Чарнігаўскім).
У іншаземных крыніцах Леў Данілавіч двойчы названы «каралём Галіцкім», хаця, у адрозненне ад бацькі і сына, афіцыйна ніколі не каранаваўся. Паводле «Сінопсіса Кіеўскага», Леў пасля смерці бацькі таксама тытулаваўся Кіеўскім князем, аднак па некаторых звестках галіцкія князі ў гэты час Кіевам не валодалі.
У 1269 годзе Леў Данілавіч няўдала спрабаваў стаць Вялікім князем Літоўскім замест свайго брата Шварна Данілавіча.
Пасля Леў Данілавіч падтрымліваў саюзныя адносіны з Залатой Ардой, у яго падначаленні знаходзіўся і Кіеў, а сам ён насіў тытул Вялікага князя Кіеўскага.
У 1274 годзе у адказ на наезд Трайдзеня на Драгічын-Надбужскі, здзейсніў паход на Горадзен. У канфлікт Льва Данілавіча з Трайдзенем былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся за дапамогай да татарскага хана Менгуцімера, «прося себе помочи у него на Литвоу». Даўшы Льву войска на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці на «Літву» залежных ад яго бранскага?! і смаленскага князёў. Да гэтага саюзу далучыліся пінская і тураўская дружыны. Руска-татарскі паход 1274 года быў цяжкім ударам для Горадна, але ён не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.
У 1272 годзе Леў Данілавіч перанёс сталіцу Рускага каралеўства ў Львоў.
Падтрымліваў ажыўленыя дыпламатычныя сувязі з Чэхіяй, Венгрыяй, Вялікім княствам Літоўскім, Тэўтонскім ордэнам.
Пасля смерці кракаўскага князя Баляслава V Сарамлівага (1279) у саюзе з чэшскім каралём Вацлавам II спрабаваў захапіць Кракаў. Падтрымліваючы ў барацьбе за кракаўскі пасад Баляслава Мазавецкага (сына сястры Прадславы), вёў доўгую вайну з польскім князем Лешакам II Чорным.
Далучыў да Каралеўства Русі частку Закарпацця з Мука́чавым (каля 1280) і Люблінскую зямлю (каля 1292).
Памёр Леў каля 1301 года. Карона і ўладанні перайшлі да яго старэйшага сына Юрыя.