Міхаіл Васілевіч Зімянін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: - {{ДС| → — {{ДС|, асцяў → асцей (2), {{ДН|21|11|1914}}, Віцебск → {{ДН|21|11|1914}}, {{МН|Віцебск||}} using AWB
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1977104 (translate me)
Радок 90: Радок 90:
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання]]

[[be-x-old:Міхаіл Зімянін]]
[[en:Mikhail Zimyanin]]
[[pl:Michaił Zimianin]]
[[ru:Зимянин, Михаил Васильевич]]

Версія ад 13:08, 10 сакавіка 2013

Міхаіл Васілевіч Зімянін
Файл:Zimyanin MV.jpg
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у В'етнаме
1956 — 1958
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у Чэхаславакіі
1960 — 1965
Сцяг Сакратар ЦК КПСС
1976 — 1987

Нараджэнне 21 лістапада 1914(1914-11-21)
Віцебск, Расійская імперыя
Смерць 3 мая 1995(1995-05-03) (80 гадоў)
Масква, Расія
Месца пахавання Траекураўскія могілкі ў Маскве
Дзеці Natalya Zimyanina[d] і Vladimir Zimyanin[d]
Веравызнанне Атэіст
Партыя КПСС
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, журналіст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1] і дыпламатыя[1]
Бітвы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Міхаіл Васілевіч Зімянін (21 лістапада 1914, Віцебск3 мая 1995, Масква) — савецкі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПСС, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР. Дэпутат Савета нацыянальнай Вярхоўнага Савета СССР 2-3 і 7-11 скліканняў ад РСФСР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і рабочага. Беларус.

Працоўны шлях пачаў у 1929 годзе рабочым паравозарамонтнага дэпо. У 1934-1936 гадах на выкладчыцкай працы ў школе, у 1936-1938 гадах у шэрагах Чырвонай Арміі.

У 1938 годзе вылучаны на камсамольскую працу. З 1939 года член ВКП(б). У 1939 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. З 1939 года - сакратар ЦК камсамола Беларусі. У 1940-1946 гадах займаў пасаду першага сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны займаўся стварэннем камсамольскага падполля і фарміраваннем падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 годзе ў якасці члена Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б) Б вёў працу па разгортванні падпольнай і партызанскай барацьбы ў Беларусі. У 1946 годзе быў прызначаны міністрам асветы БССР. З 1947 года становіцца сакратаром, а затым другім сакратаром ЦК КП Беларусі. З 1952 па 1956 год і з 1966 года - член ЦК КПСС (у 1956-1966 гадах - член Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі КПСС).

12 чэрвеня 1953 г. Прэзідыум ЦК КПСС па дакладной запісцы Л. П. Берыі прыняў пастанову «Пытанні Беларускай ССР», па якім ЦК КПБ было рэкамендавана абраць першым сакратаром ЦК КПБ, на бліжэйшым пленуме. Аднак падчас правядзення ў Мінску 25-27 чэрвеня 1953 г Пленума ЦК КПБ, у Маскве быў арыштаваны Л. П. Берыя і Прэзідыум ЦК КПСС адмяніў рэкамендацыю, у сувязі з чым Н. С. Патолічаў зноў быў пераабраны першым сакратаром ЦК КПБ.

У 1956-1958 гадах быў паслом СССР у В'етнаме, з 1960 па 1965 гады - у Чэхаславакіі.

У 1965 годзе становіцца намеснікам міністра замежных спраў СССР, але неўзабаве пераводзіцца на пасаду галоўнага рэдактара «Праўды», на якой прапрацаваў больш за 10 гадоў, да 1976 года. З 1966 па 1976 год старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР.

5 сакавіку 1976 года па рэкамендацыі і з падачы К. Чарненка абраны сакратаром ЦК КПСС, сумесна з М.Суславым курыраваў ідэалагічныя пытанні, а таксама навуку, адукацыю, культуру і СМІ.

У кастрычніку 1980 года прадстаўляў Палітбюро ЦК КПСС на пахаванні П. М. Машэрава.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

Шаблон:Героі Сацыялістычнай Працы Шаблон:Галоўныя рэдактары газеты «Праўда»

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.