S-Video: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др арфаграфія |
др Bot: Migrating 23 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q727477 (translate me) |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
[[Катэгорыя:Тэхналогіі тэлебачання]] |
[[Катэгорыя:Тэхналогіі тэлебачання]] |
||
[[Катэгорыя:Кабельныя раздымы]] |
[[Катэгорыя:Кабельныя раздымы]] |
||
[[ca:S-Video]] |
|||
[[cs:S-Video]] |
|||
[[de:S-Video]] |
|||
[[en:S-Video]] |
|||
[[es:S-Video]] |
|||
[[et:S-Video]] |
|||
[[fi:S-Video]] |
|||
[[fr:S-Video]] |
|||
[[hr:S-Video]] |
|||
[[hu:S-Video]] |
|||
[[id:S-Video]] |
|||
[[it:S-Video]] |
|||
[[ja:S端子]] |
|||
[[ko:S 비디오]] |
|||
[[nl:S-Video]] |
|||
[[no:S-Video]] |
|||
[[pl:S-Video]] |
|||
[[pt:S-Video]] |
|||
[[ru:S-Video]] |
|||
[[sk:S-video]] |
|||
[[sv:S-Video]] |
|||
[[tr:S-Video]] |
|||
[[zh:S-端子]] |
Версія ад 13:14, 10 сакавіка 2013
S-Video (англ.: Separate Video), раздзельны відэасігнал — кампанентны аналагавы відэаінтэрфейс, які прадугледжвае паасобную перадачу складальнікаў відэасігнала: яркасці Y сумесна з сінхрасігналам, і колернасці С (сумесна з сінхранізацыяй колеру), якія перадаюцца па дзвюм асобным лініям сувязі, з хвалевым супраціўленнем 75 Ом. Асобная перадача яркасці і колернасці забяспечвае больш высокую якасць выявы, чым кампазітныя стандарты, бо пры гэтым адсутнічаюць узаемныя перашкоды пры падзяленні сігналаў. Інтэрфейс S-Video ужываецца толькі для перадачы сігналу тэлебачання стандартнай выразнасці і непрыдатны для HDTV. Для перадачы гука патрэбны асобны кабель.
Гісторыя
Інтэрфейс быў распрацаваны фірмай JVC у канцы 1980-х гадоў для ўжывання ў відэамагнітафонах і відэакамерах кампанентнага паўпрафесійнага фармату S-VHS для перадачы паміж прыладамі кампанентнага відэасігналу з мінімальнымі стратамі. Арыгінальны раздым S-Video быў чатырохкантактным. У далейшым гэты тып раздыма атрымаў шырокае распаўсюджванне і стаў выкарыстоўвацца ў прыладах іншых відэафарматаў, у тым ліку лічбавых, а таксама ў камп'ютарах, і быў абсталяваны дадатковымі кантактамі.
У сапраўдны час разнастайныя тыпы раздыму S-Video ўжываюцца ў асноўным для вываду відарыса, які фармуецца відэакартай камп'ютара, а таксама відэасігналу з відэакамер ці гульнявых апаратаў на бытавыя тэлевізары ці падобную хатнюю відэатэхніку.
Тэхнічныя асаблівасці
Відэасігнал у сістэме SECAM абмежаваны шырынёй 3,8 МГц, што ў разліку 1 МГц = 80 ліній, дазваляе сфарміраваць на экране толькі 300—320 ліній. У сістэме PAL спецыяльны, досыць складаны (і дарагі) фільтр (грабеністы фільтр ці фільтр-грабянец) дазваляе з большым ці меншым поспехам вылучыць сігнал яркасці «па-над» колернасцю.
Істотнай перавагай дадзенага далучэння (у параўнанні з больш простым кампазітным, на адным «цюльпане») з'яўляецца тое, што сігналы яркасці (англ.: Intensity, Luminance, Y) і колернасці (англ.: Color, Chrominance, С) выявы праходзяць асобна. Такім чынам яны ніколі не знаходзяцца ў кампазітным рэжыме і на вертыкальных краях шматколерных абласцей выявы не з'яўляюцца кропкі сканавання крос-яркасці. Акрамя таго, няма патрэбы фільтраваць лініі яркасці на тэлевізары, каб пазбавіцца ад колернасці сігналу, што дазваляе павялічыць прапускную здольнасць і, адпаведна, разрозненне экрана па гарызанталі. Вядома, разрозненне па-ранейшаму абмяжоўваецца ЭПТ кінескопа, але гэта відавочнае паляпшэнне.
У сучасных відэакартах камп'ютараў ужываюцца некалькі варыянтаў раздыма S-Video з рознай колькасцю кантактаў. Як правіла, выхад (ці відэаўваход-відэавыхад) відэасігнала з відэакарты з дапамогай перахадніка ажыццяўляецца на кампанентны выхад. 4-кантактны раздым S-Video супадае з раздымам mini-DIN для далучэння клавіятуры Mac, але гэта толькі механічнае супадзенне.
Перахаднік «S-Video — цюльпан» даволі просты: для гэтага «зямля» далучаецца да «зямлі» цюльпана, а сігнал яркасці Y, змяшаны с шунтавым кандэнсатарам ёмкасцю 470 пФ сігналам колернасці C, далучаецца да цэнтральнай жылы.
Апісанне вывадаў
4 PIN S-Video
№ вываду | Імя | Апісанне |
---|---|---|
1 | GND | Агульны провад яркаснага (Y) сігнала |
2 | GND | агульны провад колернага (С) сігнала |
3 | Y | Яркасны (Y) сігнал |
4 | C | Колерны (С) сігнал |
7 PIN S-Video
№ вываду | На відэакартах ATI | На відэакартах nVidia | На ноўтбуках LG, прадуктах Intel, Apple Power Macintosh 6100AV/7100AV/8100AV і Apple PowerBook |
---|---|---|---|
1 | |||
2 | |||
3 | |||
4 | Колерны (С) сігнал | ||
5 | кампазітны сігнал (V) «Відэа» ці кампанентны (PB) сіні (для ноўтбука LG) | ||
6 | Не задзейнічаны | Кампазітны сігнал (V) «Відэа» ці кампанентны (PB) сіні | Агульны провад кампазітнага «Відэа» сігнала (для ноўтбука LG) |
7 | Кампазітны сігнал (V) «Відэа» |