Мір (арбітальная станцыя): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 60 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q48604 (translate me)
Радок 34: Радок 34:
[[Катэгорыя:Падзеі 23 сакавіка|2001]]
[[Катэгорыя:Падзеі 23 сакавіка|2001]]
[[Катэгорыя:Сакавік 2001 года|23]]
[[Катэгорыя:Сакавік 2001 года|23]]

[[ar:مير]]
[[ast:MIR]]
[[be-x-old:Мір (арбітальная станцыя)]]
[[bg:Мир (орбитална станция)]]
[[bs:Mir (svemirska stanica)]]
[[ca:Mir (estació espacial)]]
[[cs:Mir]]
[[cy:Mir]]
[[da:Mir (rumstation)]]
[[de:Mir (Raumstation)]]
[[el:Μιρ]]
[[en:Mir]]
[[eo:Mir (kosmostacio)]]
[[es:Mir (estación espacial)]]
[[et:Mir]]
[[eu:Mir (espazio estazioa)]]
[[fa:ایستگاه فضایی میر]]
[[fi:Mir]]
[[fr:Mir (station spatiale)]]
[[fy:Mir]]
[[he:תחנת החלל מיר]]
[[hi:मीर]]
[[hr:Mir (svemirska postaja)]]
[[hu:Mir]]
[[hy:Միր]]
[[id:Mir]]
[[it:Mir (stazione spaziale)]]
[[ja:ミール]]
[[ka:მირი (ორბიტული სადგური)]]
[[ko:미르]]
[[la:Mir]]
[[lt:Mir]]
[[lv:Mir (orbitālā stacija)]]
[[ms:Stesen Angkasa Mir]]
[[my:မီယာအာကာသစခန်း]]
[[nl:Mir (ruimtestation)]]
[[nn:Mir]]
[[no:Mir]]
[[pl:Mir (stacja orbitalna)]]
[[pnb:میر]]
[[ps:مير تشيال تمځی]]
[[pt:Mir]]
[[ro:Stația Spațială Mir]]
[[ru:Мир (орбитальная станция)]]
[[sh:Mir (svemirska stanica)]]
[[si:මීර් අභ්‍යවකාශ මධ්‍යස්ථානය]]
[[simple:Mir]]
[[sk:Mir]]
[[sl:Mir (vesoljska postaja)]]
[[sr:Свемирска станица Мир]]
[[sv:Mir]]
[[ta:மீர்]]
[[tg:Мир (истгоҳи фазоӣ)]]
[[th:สถานีอวกาศเมียร์]]
[[tr:Mir]]
[[uk:Орбітальна станція «Мир»]]
[[vep:Mir (orbitine stancii)]]
[[vi:Trạm vũ trụ Hòa Bình]]
[[yo:Mir]]
[[zh:和平号空间站]]

Версія ад 13:19, 10 сакавіка 2013

Станцыя «Мір» 9 лютага 1998 года, бачная са зьлятаючага шатла «Індэвар» у часе экспедыцыі STS-89.

«Мір» (руск.: «Мир», «Салют-8») — савецкая (пазней расійская) арбітальная станцыя трэцяга пакалення,[1] якая ўяўляла сабою складаны шматмэтавы навукова-даследчы комплекс. Станцыя была выведзеная на арбіту ў лютым 1986 года, 23 сакавіка 2001 года затоплена ў Ціхім акіяне.

Зборка станцыі на арбіце працягвалася да 1996 года. «Мір» стаў першай модульнай касмічнай станцыяй і меў найбольшую масу сярод караблёў, пабываўшых у космасе, пакуль не быў заменены МКС. Станцыя дзейнічала як мікрагравітацыйная даследчая лабараторыя, у якой члены каманды ажыццяўлялі эксперыменты ў галіне біялогіі і біялогіі чалавека, фізіцы, астраноміі, метэаралогіі, а таксама далейшае ўдасканаленне сістэм і прылад, неабходных для сталай прысутнасці ў космасе.

Станцыя стала першай даследчай лабараторыяй у космасе з доўгатэрміновай прысутнасцю людзей на борце. Праца на станцыі ажыццяўлялася доўгатэрміновымі камандамі. Праграма «Мір» трымала рэкорд па бесперарыўнай прысутнасці чалавека ў космасе, які быў роўны 3644 дням, пакуль той не быў пабіты 23 кастрычніка 2010 года МКС,[2] але і цяпер Валерыю Палякову належыць рэкорд па працягласці касмічнага палёту чалавека — 437 дзён і 18 гадзін. «Мір» быў населены ўсяго 12 з паловай гадоў з яго 15-гадовага тэрміна службы. На борце станцыі маглі адначасова знаходзіцца тры чалавекі, на кароткі час дазвалялася прысутнасць і большага складу.

Пасля поспеху праграмы «Салют» «Мір» стаў новай ступенню ў праграме касмічных станцый СССР. Першы модуль станцыі, вядомы як базавы блок, быў выведзены на арбіту ў 1986 годзе, да якога пазней былі далучаныя яшчэ 6 модуляў — усе выведзеныя ракетай-носьбітам «Пратон» (акрамя стыкавога модулю). Па завяршэнні мантажу станцыя складалася з сямі модуляў з атмасферай і некалькіх модуляў без атмасферы. Электраэнергіяй станцыя жывілася ад сонечных панэляў, замацаваных на модулях. Станцыя ўтрымлівалася на арбіце  (англ.) ад 296 да 412 км і рухалася з сярэдняй хуткасцю 27700 км/с, тым самым здзяйсняючы 15,7 віткоў вакол Зямлі ў дзень.[3][4]

Станцыя была часткай праграмы пілатуемых касмічных палётаў СССР. Па развале СССР кіраванне праграмай перайшло да Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі (РКА). З гэтага вынікае, што большасць каманды «Міру» паходзіла з Савецкага Саюза. Але, дзякуючы такім міжнародным праграмам, як Інтэркосмас, Еўрамір  (англ.) і Мір — Шатл, станцыя стала даступнай для касманаўтаў з Паўночнай Амерыкі, краін Еўропы і Японіі. Паводле ацэнкі былога генеральнага дырэктара РКА, Юрыя Копцева, кошт праграмы склаў $4,2 млрд за ўвесь час вядзення праграмы (распрацоўка, зборка і эксплуатацыя).[5] Станцыю абслугоўвалі касмічныя караблі «Саюз», грузавы «Прагрэс» і караблі праграмы «Спэйс шатл». «Мір» наведалі 104 чалавека з 12 краін свету.[6]

Зноскі

  1. Станция "Мир": факты за 15 лет(руск.) // Мир Науки и Культуры. — ISSN 1684-9876.
  2. "ISS Passing Old Russian Mir In Crewed Time" [англійская]. Aviation Week. 29 кастрычніка 2010.
  3. Hall, R. The History of Mir 1986-2000 // British Interplanetary Society. — 2000. — ISBN 0-9506597-4-6.
  4. Hall, R. Mir: The Final Year // British Interplanetary Society. — 2001. — ISBN 0-9506597-5-4.
  5. Tyler, Patrick E. (24 сакавіка 2001). "Russians Find Pride, and Regret, in Mir's Splashdown" [англійская]. New York Times.
  6. Harland, David. The Story of Space Station Mir. — New York: Springer-Verlag New York Inc., 2004. — ISBN 978-0-387-23011-5.

Спасылкі

Шаблон:Накід

Шаблон:Арбітальныя станцыі