Гасціны двор (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
|Назва месцазнаходжання = горад
|Назва месцазнаходжання = горад
|Месцазнаходжанне = [[Мінск]], [[плошча Свабоды, Мінск|пл. Свабоды]], д. 2, 4, 10
|Месцазнаходжанне = [[Мінск]], [[плошча Свабоды, Мінск|пл. Свабоды]], д. 2, 4, 10
|lat_dir = N |lat_deg = 53.904177 |lat_min = |lat_sec =
|lat_dir = N |lat = 53.904177|lat_deg =53.904177 |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = E |lon_deg = 27.555674 |lon_min = |lon_sec =
|lon_dir = E |long = 27.555674|lon_deg =27.555674 |lon_min = |lon_sec =
|region = BY
|region = BY
|CoordScale = 1000
|CoordScale = 1000
Радок 26: Радок 26:
|Пачатак будаўніцтва = XVIII ст.
|Пачатак будаўніцтва = XVIII ст.
|Заканчэнне будаўніцтва = XVIII ст.
|Заканчэнне будаўніцтва = XVIII ст.
|На карце=Беларусь Мінск Цэнтр
|Стан =
|Стан =
|Сайт =
|Сайт =

Версія ад 20:28, 10 сакавіка 2013

Помнік архітэктуры
Гасціны двор
Гасціны двор (у цэнтры). Від ад Траецкага прадмесця
Гасціны двор (у цэнтры). Від ад Траецкага прадмесця
53°54′15″ пн. ш. 27°33′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск, пл. Свабоды, д. 2, 4, 10
Тып будынка Гасціны двор
Архітэктурны стыль Класіцызм, мадэрн
Архітэктар Ф. Крамер
Дата заснавання 1569
Дата пабудовы XVIII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000234шыфр 712Г000234
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гасціны двор — гістарычны гандлёва-складскі комплекс на пл. Свабоды ў Мінску, помнік рэспубліканскага значэння[1].

Гісторыя

Пасля моцнага пажару ў 1547 годзе ў Мінску пачынаюцца буйныя горадабудаўнічыя пераўтварэнні. Цэнтрам новай забудовы станавіцца плошча Высокі Рынак, дамінантамі якой сталі ратуша і Гасціны двор[2].

Упершыню Гасціны двор згадваецца ў пацверджанні прывілея на магдэбургскае права 1569 года, дзе быў дадзены дазвол "... мещаном Менским в месте тамошнем Менском двор гостиный на местцу слушном для тоянья купцов збудовати"[2].

Праект Гасцінага двара з “Атласа Мінскай губерні 1800 года”

Комплекс Гасцінага двара, які існуе цяпер, быў збудаваны ў XVIII ст. і, магчыма, уключыў у сябе частку больш ранніх пабудоў, першапачаткова ён меў С-падобную форму і складаўся з некалькіх двух-трохпавярховых будынкаў[2][3]. Размяшчэнне гасцінага двара ў цэнтры плошчы побач з ратушай ці ў адным аб'ёме з ёй характэрна для беларускіх гарадоў XVI–XVIII і патку XIX ст. У канцы XVIII ст. прынята рашэнне аб будаўніцтве паўночна-усходняй часткі комплексу. Праект гэтага будынка ў стылі класіцызм (аўтар праекта – губернскі архітэктар Ф. Крамер) змешчаны ў “Атласе Мінскай губерні 1800 года”[4]. Пасля рэканструкцыі 1909 г. над паўднёва-заходняй часткай надбудаваны трэці паверх, фасады дэкараваны ў стылі мадэрн, зменена планіроўка[3].

У пачатку XX ст. у памяшканнях былога гасцінага двара былі размешчаны аддзяленне Азова-Данскога камерцыйнага банка, магазіны, купецкі клуб, дзе ў 1914 г. выступаў У. Маякоўскі. У 1917 г. тут праходзілі 1-я і 2-я Паўночна-Заходнія абласныя канферэнцыя РСДРП(б), размяшчаўся Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту[3].

Падчас вайны паўднёва-усходняя частка гасцінага двара была зруйнавана прамым трапленнем авіябомбы. Астатнія ацалелыя будынкі на плошчы Свабоды былі заняты гітлераўцамі. У іх знаходзілася СД-абвер, контрразведка. 15 лютага 1944 г. гітлераўцы прысудзілі тут да смяротнага пакарання антыфашыста Фрыца Шменкеля.

Пасля вайны ўвесь комплекс на некаторы час займаў НКУС[5]. У 1946 г. тут знаходзілася зала бокса спартыўнага таварыства «Дынама».

Архітэктура

Комплекс будынкаў мае замкнёную кампазiцыю з двума ўнутранымі дворыкамі[1].

Будынак № 2
  • № 2. Двухпавярховы складаны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Пад дахам праходзіць шматслойны карніз. Сцены атынкаваны і афарбаваны. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на другім паверсе дэкараваны абрамленнямі з прамымі сандрыкамі[1].
  • № 4. Трохпавярховы складаны Г-падобны ў плане будынак з рызалітамі ў дваровай частцы. Галоўны фасад будынка сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная яго частка вылучана кілепадобным шчытом з трыма вузкімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя часткі фасада завершаны прамымі атыкамі. Фасады рытмічна чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць ляпныя элементы, філонгі[1]. Будынак мае калідорную планіроўку. У інтэр'еры лесвіцы з каванай агароджай, печы, абліцаваныя кафляй[3].
Будынак № 4
  • № 10. Двухпавярховы, шчыльна прымыкае да дамоў № 8 і № 4. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка будынка вылучана чатырохкалонным дарычным порцікам, завершаным масіўным антаблементам і трохвугольным франтонам. У тымпане франтона паўкруглая люкарна. Над галоўным уваходам навісае балкон з балюстраднай агароджай. Бакавыя часткі фасада акцэнтаваны неглыбокімі плоскімі рызалітамі. Дзвярныя праёмы ў рызалітах дэкараваны трохвугольнымі сандрыкамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе аздоблены простымі ліштвамі з замковым каменем[1].

Зноскі

Гл. таксама

Гасціны двор

Спасылкі

Шаблон:Arch-stub Шаблон:Minsk-stub