Оп-арт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Оп-арт''' ({{lang-en|Op art}} - скароч. {{lang-en|optical art}} - аптычнае мастацтва) — мадэрнісцкі кірунак у е...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:14, 13 сакавіка 2013

Оп-арт (англ.: Op art - скароч. англ.: optical art - аптычнае мастацтва) — мадэрнісцкі кірунак у еўрапейскім і амерыканскім выяўленчым мастацтве (жывапісе і графіцы) 1940-1990-х г. Выкарыстоўвае аптычны эфект, які ствараецца ўзорамі (пераважна чорна-белымі) на тканінах, пасудзінах і інш., радзей - на карцінах. Узнік у 1940-я гады, канчаткова аформіўся да сярэдзіны 1960-х гадоў (найперш у ЗША і Францыі). Рытмічныя камбінацыі аднародных геаметрычных фігур, ліній і колеру ствараюць ілюзію руху. Разнастайныя дэкаратыўныя элементы выкарыстоўваюцца таксама ў прыкладным мастацтве, прамысловай графіцы, плакаце і інш.

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6